Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Імгненні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Імгненні

Электронная книга - «Імгненні». Краткое содержание книги:

Наталля Барысаўна Кучмель нарадзілася 4 ліпеня 1964 года ў г. Мінску ў сям’і медыцынскіх работнікаў. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі ў 1981 г. паступіла на філалагічны факультэт БДУ. У 1986 г. атрымала дыплом аб вышэйшай адукацыі. Працавала карэктарам, стыльрэдактарам, перакладчыкам у навуковых выдавецтвах і перыядычных выданнях. У цяперашні час працуе карэктарам у РУП “Выдавецкі цэнтр БДУ”. Друкавалася ў супольным паэтычным зборніку “Літаратурны квартал (2003), часопісах “Першацвет”, “Маладосць”, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва” і іншых. Кніга паэзіі “Імгненні” пабачыла свет у выдавецтве “Мастацкая літаратура” у 2005 годзе.
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:
  * * *
Прыйдзі... Зялёны змрок у пакоі; Віно ў скляпах не цяплей ад лёду; Лілеі пахнуць на падваконні, I мармур дыхае прахалодай. Вось-вось, згарнуўшы хітон з блакіту, Зямля пад зорную коўдру ляжа. Веранда ў доме плюшчом спавіта — Ніхто не ўбачыць, нішто не скажа. А мы ў абдымках цяпло падвоім... Прыйдз і!.. Чакаю! Бо я не веру, Што мне й сягоння ізноў з тугою — 3 адной тугою! — дзяліць вячэру.
  * * *
Перакулены свет. Родны дом — Месца, Дзе адчуваеш сябе Ашалелай вавёркай Сярод ляснога пажару: Куды ні паткніся — агонь. А чужы чалавек — Той, каго Да нясцерпнасці хочацца бачыць. Не каханы, Не сябра, Проста — той, На руках у каго Звер малы з абгарэлым хвастом Непрытомна шукае ратунку.
  * * *
У вогкай цішыні — ці дворышча, ці лес? — Бэз абрастае пні. Пні, мабыць, грэюць бэз. Замкнёная царква. Гнілы раскіслы яр. На тоненькіх сцяблах пупышкі —
твар у твар.
Як бы ў нямым кіно — чакаюць над сталом Адз ін ад аднаго героі нейкіх слоў. I словы прагучаць і цішу скалануць. Ды нам іх не чуваць —
мы дробныя, каб чуць.
  * * *
Вільготнай душнай ноччу цяжка спаць I застаецца толькі ўспамінаць. Плюскоча задуменна і тужліва Вада, льючыся, гулкая, з адліва; I вішаннік, разбухлы, без лісця, Стае іс тотай іншага жыцця — Такі ў сябе заглыблены, старонні... Каханы, ясны мой, дзе ты сягоння? Вільготнай душнай ноччу цяжка спаць I застаецца толькі ўспамінаць.
  * * *
Позняй ветранай ноччу, Паволі, Забываючы на раскошныя пахі Зялёнай і мокрай вясны, Ісці і ўдыхаць Праз складзеныя далоні Паветра — Бо на іх затрымаўся Пах цела твайго, Толькі што Утрапёнага ласкай.
  Тваё аблічча
Сухаватыя лініі твару, Зрослыя бровы над лёдам вачэй — Лістапад, калі ўсё на зямлі
падабралася, змерзла, падсохла
I толькі азёры
сцюдзёнай жывой глыбінёю
Адлюстроўваюць біты марозам
прыбярэжны чарот і аер.
  Песня
Каханы мой вячэраў у доме маім, у сціплым і бедным пакоі; і не зайздросціла я гаспадыні маёй у пышных яе палацах. Валасы твае пахнуць ветрам, цела тваё пахне хлебам, семя тваё пахне горкай травой палявой. Сонца ўзыходзіць — залоціць шаты соснаў ды кіпарысаў; сонца сыходзіць — ты са мной застаешся. Валасы твае пахнуць ветрам, цела тваё пахне хлебам, семя тваё пахне горкай травой палявой.
  * * *
Піск, гоман, скокі, вогнішча ўначы — I ціхі светлы хлопчык пры плячы. Усенькі час — праз крыкі і пяянне — Прысутнасці ягонай адчуванне. Адданасці і праг і повен рух Празрыс тых воч і загарэлых рук. I кожны міг пасоўвае няўмольна, Нібыта гайку па разьбе, павольна Насустрач: мне — яго, яму — мяне... Нас непазбежнае не абміне: Hi разгаранне, ні згасанне страсці. Адно ж было — на самай справе — шчасце: Піск, крык, пяянне моладзі ўначы — I незнаёмы хлопчык пры плячы.
  * * *
Не ўсё ў разлуцы — ў журбе, бы ў труне. Не ты — то іншы абдыме мяне. Ты — спрыт, і сіла, і мускулаў бляск: Кот, ахаваны багіняю Бас т. А ён — Аз ірысу любы трыснёг, Што вырас на скрыжаванні дарог; I так, як пальцы ягонай рукі, Трыснёг кранаецца хвалі ракі.
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)