Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Імгненні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Імгненні

Электронная книга - «Імгненні». Краткое содержание книги:

Наталля Барысаўна Кучмель нарадзілася 4 ліпеня 1964 года ў г. Мінску ў сям’і медыцынскіх работнікаў. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі ў 1981 г. паступіла на філалагічны факультэт БДУ. У 1986 г. атрымала дыплом аб вышэйшай адукацыі. Працавала карэктарам, стыльрэдактарам, перакладчыкам у навуковых выдавецтвах і перыядычных выданнях. У цяперашні час працуе карэктарам у РУП “Выдавецкі цэнтр БДУ”. Друкавалася ў супольным паэтычным зборніку “Літаратурны квартал (2003), часопісах “Першацвет”, “Маладосць”, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва” і іншых. Кніга паэзіі “Імгненні” пабачыла свет у выдавецтве “Мастацкая літаратура” у 2005 годзе.
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:
  * * *
Мяне не слухаюцца рыфмы. I верш — той нудны гук, калі Тужліва ўслед сапраўдным рыпнуць Калодзежныя жураўлі. Паперы — мо на трыццаць столак, Ды аднаго няма на ёй: Як вылузнуўся з ночы золак I раскрываецца зарой.
* * *
3 ціхім шасценнем, бы кніг і старонкі. Вецер шаволіць ліс тоты руду. Ў небе бязвоблачным месячык тонкі Нізка ляжыць — запірае ваду. Так бы прасіцца ў любові злашчаснай Словамі песні, пачутай не раз : — Месяц мой звонкі, о месячык ясны, Ой, не свяці ты на той пералаз!
  * * *
Звечарэла. Сонна ў пакоі. Пахне ліпамі з-за сцяны. Тут знайшлі дэфектыўных двое Чалавека адно ў адным. Мы калені падоймем горкай I смычок пакладзём ля ног. Падбароддзем мяккім, нягордым Увапрэмся ў скрыпічны бок. Мне не страшна цяпер зламацца, Не карціць адваёўваць штось. Для другіх хай буду нармальнай, Для цябе — такая, як ёсць.
  Быў канец лютага
Весні туман — неспатольней за жабры Скура, здаецца, ўбірае. Голле вугластае, як кандэлябры, Ўскінула груша старая. Кропля над возерам — блісь! — і пагасла. Так твае губы сухія Першым дажджом, сарамліва-бясстрасна Мне датыкаліся шыі.
  * * *
Жыццё; і ў ім — хрупасткасць і надрыў, Бо кожная сустрэча стаць магла Апошняю. Будынак чорны брыў, Як п'яны па дажджы; вада цякла 3 яго; і дзіўным позірку было Слабое далікатнае святло Шчылінаў ставень — як шчылінаў вей: Дык, значыць, дом населены людзьмі? I гаспадар — сухі стары яўрэй 3 вялізнымі дзяцінымі вачмі — Свой смешны день пасоўваў па сцяне... Здаецца, гэты дом любіў мяне. Глыбей у шторы шылася акно, I воды ў трубах наўзварот цяклі — Калі, абняўшы, аднаго адно Мы з бездані дэпрэсіі цяглі. Успыхваючы, падаў край-крыло Зямлі, дзе нам так добра быць магло,— Слабы і белы, як твая рука У поўнай цьме, на гузіку замка.
  * * *
Хто б сказаў — каханне маё; Я скажу — чаканне маё. Хто б сказаў — ты любасць і гнеў; Я скажу — бясконцы спадзеў. Сцяўся ў ім, як броваў надлом, Свет малы за жоўтым акном. Час застыў над светам малым. Анішто не здарыцца ў ім — Не скаціцца слёз раўчуку, Не разліцца ў цішы званку.
  * * *
Туман ярам, ярам-даліною... 3 народнага Туман ярам... Плятуцца стужкі туману Вакол чорных хмызоў, вакол елак малых. Але ім устыдацца тонкага стану I празрыстых веяу тваіх. Пералеска ўскіне сцяблы маладыя У глухіх вільготных ярах вясной — I падасца, быццам хлапечай шыі Не ўтрымаць галавы буйной. I, нібыта аскепак светлага лёду Аплывае сэрца весняй парой. Толькі позна — згінулі насалоды, Толькі сцюжай цягне з яроў.
  * * *
Неба весняе — ясны німб, О горад мой; Голле рыжае — светлы кілім Над тваёй галавой. Сёння рака сваю вязкую кроў, О горад мой, Гоніць хутчэй ад свістання вятроў Над тваёй галавой. І падаецца — ажылі дамы, О горад мой; Палі скляпенні зімовай турмы Над тваёй галавой.
  * * *
Цераз якую муку вызнаем, Чым дзячаць добрым, шчырым і адданым, I потым — выпадковым аддаем, Што не насмеліліся даць каханым. I помняцца такіх спатканняў сны Тым саладзей, што адыходзяць з ночай... …Як лёгка з выпадковымі — яны Запомняць нас такімі, як мы хочам.
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)