Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Імгненні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Імгненні

Электронная книга - «Імгненні». Краткое содержание книги:

Наталля Барысаўна Кучмель нарадзілася 4 ліпеня 1964 года ў г. Мінску ў сям’і медыцынскіх работнікаў. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі ў 1981 г. паступіла на філалагічны факультэт БДУ. У 1986 г. атрымала дыплом аб вышэйшай адукацыі. Працавала карэктарам, стыльрэдактарам, перакладчыкам у навуковых выдавецтвах і перыядычных выданнях. У цяперашні час працуе карэктарам у РУП “Выдавецкі цэнтр БДУ”. Друкавалася ў супольным паэтычным зборніку “Літаратурны квартал (2003), часопісах “Першацвет”, “Маладосць”, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва” і іншых. Кніга паэзіі “Імгненні” пабачыла свет у выдавецтве “Мастацкая літаратура” у 2005 годзе.
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:
  * * *
А у Цябе няма імя. Ніяк не зваць маю руку ці вока; Ніяк не зваць маё дыханне, сэрца, Але без іх — не жыць. Ніяк не зваць Дыханне ночы ліпеньскай без ветру I зорку над высокаю таполяй; Ці яксьці зваць — ды гэта неістотна: Яны завуцца — Ты.
  * * *
Сёння ў небе імжыцца
снег бялюткі, а дробны такі —
Маці Божая быццам
вытрасае мяхі з-пад мукі.
  * * *
Апала лісце. Месяц ліс тапад Абмёрзлыя галіны ў неба ўзняў. Бялёсы, як падмоклы, далягляд I насцярожаная цішыня.
  * * *
Над цёплым пылам сходаў, Над дзённаю кунегай — Як быццам сінім мёдам Напоенае неба. I ў ясным дні, што ў ставе, Плывеш малою плоткай... — Мёд сіні не бывае? Але глядзець — салодка.
  * * *
Многа зімаў прайшло, I шмат пракацілася вёснаў, Але дагэтуль Выклікае здзіўленне Toe, Што імем тваім Могуць клікаць кагосьці яшчэ.
  * * *
На сто дарог вакол ляжыць разбухлая зямля. Заплыла ноч над галавой агромністае неба. I адмяжоўвае ад іх вялізарнае голле Маленькі свет, дзе мы з табой,
абняўшыся, сядзім.
Таполі стукаюцца між халодных, золкіх зор. Вышэй за верхі іх
расце гарачыня абдымкаў.
I будзе час, што ў самых нас
раскрыецца бяздонне,
I стане толькі наш з табой вялікі гэты свет.
  * * *
Ёсць веліч у старых закінутых мурах — Ды сэрца паміж іх хутчэй адчуе страх. Не так спаруды сцен,
абломы сыпкіх вокан —
Густы і пышны ўюн прываблівае вока. Свет ясны, так і ты мае прыгожыш сны — Гліцыніі святлом уздоўж рабой сцяны. Спамінам аб табе — ліянаю зялёнай — Прыкрашан грубы мур
паўсёднасці штодзённай.
  * * *
А з бяроз — па адным — ападаюць лісты. Імі ўсланы дарогі, нібы талярамі. Позні вечар. Вагон напалову пусты. Толькі белая-белая поўня над намі, Ды з бяроз — па адным — ападаюць лісты.
  * * *
Мокрае, шэрае неба радзімы — ды вочы Звыклі да фарбаў няяркіх, абрысаў някідкіх. Тут пра вясну сведчыць
нават не першы лісточак —
Першыя на тратуарах падсохлыя пліткі. Дзіва, як тут, сярод гэтае стылае слоты, Змог узрасці — на прыгоду і песню гатовы, Моцны і гнуткі,
як хмелю над вокнамі сплёты,
Светлы, як хмелевы гроны
ў красе вераснёвай.
  * * *
Лёгкі голас, лёгкі кашаль, лёгка ў такт Калыхаецца хусцінка на грудзях. I вітрыны лёгка поглядам лавіць — Не бянтэжыць, што не хопіць заплаціць. Так, як быццам бы адкрыты ўсе шляхі, Быццам лёгка дараваны ўсе грахі... 3 мяккай гразі вецер вільгаць падабраў; Новяць колер купы выпетраных траў. Толькі нудна, абдзіраючы руку, Ключ каторы раз правернецца ў замку — Бо вясновы дзень, як даўні любы сон, Цяжка-цяжка размыкае свой палон.
  * * *
Падлетак! Вусны горкія твае I вочы, быццам лёд, што растае, Брыво тугое надламанай стрэлкай — Навек у сэрца мне загнаны стрэмкай. Дзіцёнак... Вечар дыхаў, месяц цвіў; На ўсё навокал светлы холад ліў. I кожны з нас струною быў і смыкам, Уадначас — і скрыпкай, і музыкам... ...Калі ж спатоліліся мы, калі 3 угрэтай падымаліся зямлі — Світала. Ўвачавідкі халадала. За павароткай восень нас чакала.
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)