Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Імгненні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Імгненні

Электронная книга - «Імгненні». Краткое содержание книги:

Наталля Барысаўна Кучмель нарадзілася 4 ліпеня 1964 года ў г. Мінску ў сям’і медыцынскіх работнікаў. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі ў 1981 г. паступіла на філалагічны факультэт БДУ. У 1986 г. атрымала дыплом аб вышэйшай адукацыі. Працавала карэктарам, стыльрэдактарам, перакладчыкам у навуковых выдавецтвах і перыядычных выданнях. У цяперашні час працуе карэктарам у РУП “Выдавецкі цэнтр БДУ”. Друкавалася ў супольным паэтычным зборніку “Літаратурны квартал (2003), часопісах “Першацвет”, “Маладосць”, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва” і іншых. Кніга паэзіі “Імгненні” пабачыла свет у выдавецтве “Мастацкая літаратура” у 2005 годзе.
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:
  * * *
плыў дождж над горадам цяжкі і нізкі быццам дым і голле гордае само хілілася прад ім так за гадзінаю гадзіна коціцца ў пакой гром кропляў рынаю — курантаў бой плыў дождж над горадам звісаў завесаю вады як мяккім голасам ахутваў змоўклыя сады і не ўскалочана у палісадзе між вяргінь пад колер воч тваіх стаяла стынь
  * * *
Стрыжоў і ластавак мые Неба водаварот. Шыпшыны губы туг ія Сцялі ружовы рот. Паволі ноч наступае, I ў ёй прасвету няма... За здраду найгорш карае Жанчына сябе сама.
  * * *
Я за цябе старэй — на той спакой, Які бывае, калі ўсё разгубіш І не кахаеш, а спакойна любіш, Не забываючыся выгады сваёй. Я за цябе старэй — на той спакой.
  * * *
Ў акне дзявочай спальні Гарыць, не міргне свечка.
Кахаць не развучыцца.
А ўнізе — вецер, слота. Пажоўклых лісцяў плямы.
Няма прытулка сэрцу.
Каханак на гадзіннік Глядзіць, затым — у цемру.
Кахаць не развучыцца.
Кот мокры і блішчасты Хаваецца ў пад'ездзе.
Няма прытулка сэрцу.
У сне, прад нараджэннем, Шаволіцца зародак.
Кахаць не развучыцца.
Штоночы ў адзіноце Стары чакае смерці.
Няма прытулка сэрцу.
  * * *
Скупое сонца п'юць бакамі гмахі, I смешны снег аблёг зямлю і дахі — Як семяно: пласт пуху па вярху I кругленькае, цвёрдае — ў пуху. I не назваць, што больш было б вясеннім, Чым гэты снег, падобны на насенне, I сонца, што, як котка на страсе, Аж надта годна галаву нясе. Але ўжо прагрымелі кроплі сцёкам. I твой пакой — абдымкаў нашых кокан, Спусцелы кут задушных таямніц — Асветлен скрозь прарэзы аканіц.
  * * *
Ляніва, быццам адэсіты, вып'юць кавы I пойдуць блындацца па горадзе
без справы —
Два даўганогія, пад сонцам, за руку. I ветрык,
што ў дрымотных пошуках чагосьці
На даляглядзе, як падушкі, хмары мосціць, Не пашаволіць разамлелую раку; Бо на адно дастане сіл —
даткненнем гібкім
Сушыць нагі маленькай мокрыя адбіткі На шэрым покрыве бетоннай паласы I спрабаваць спатоліць вялае тамленне, Яе спадніцай абвіваючы калені. Яму разбэрсаўшы на вочы валасы.
  * * *
Праполка... Двухтыднёвыя дажджы Дзяляну марнатраўем затапілі. Паўсюль, не вылучаючы ні град, Hi баразён,— адною злітнай хваляй Курчавіцца і бухне зелянота. Мелісы пах. Мяшаючыся з пахам Парэчкі і зямлі, ён кліча — жыць! Ён кліча — жыць! Ён кліча —
шчасным быць,
На дробязі не зварачаць увагі. Не гледзіш? Што ж. Будзь вольны.
Бог з табой.
Жыві, як можаш. Я жыву — як хочу! Таму што ведаю цяпер, як трэба, Таму што падаюцца пад рукамі Макрыцы ніцістыя карані, I дыхае слабенькая меліса, У свет шырокі гледзячы з адвагай, I між кустоў парэчкі — самасея, Хоць мокрая, ды гордая паставай Сарана яркай барваю гарыць.
  * * *
Паводле сюжэтаў «Тысячы і адной ночы» — Здурнела! Сорам на вачах губляеш! Пагардліва зірнуўшы спадылба, Ўсясветнаму цару ты адмаўляеш I да грудзей штомоцы прыхінаеш Нахабнага і брыдкага раба! I цар, адрынуты, абагаўляе Тваю між смецця знойдзеную рэч, А раб каравы твар свой прыкрывае Ад пацалункаў і цябе піхае, Нібы свінню: «Пайшла, пачвара, прэч!» — О той, хто загаворвае сурокі, Дапамажы, бо звяну, як трава: Самаадданы, юны, яснавокі, Мне цар не мілы; нічые папрокі Не дапамогуць: чую толькі крокі Карослівага чорнага раба.
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)