Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У трэці том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Мёртвым не баліць» (1965 г.), «Праклятая вышыня» (1968 г.), «Сотнікаў» (1970 г.), «Сьцюжа» (1971 г.).
1 ... 63 64 65 66 67 68 69 70 71 ... 268
Перейти на страницу:

Пад ранак дзевяць танкаў уязджаюць у нейкае вялікае, па-начному пустое сяло.

Я думаю, што мы яго хутка праскочым і дзе-небудзь нарэшце далучымся да перадавых часцей. Але танкі чамусьці збочваюць да плятнёў і па адным спыняюцца.

Сонная глухая цішыня б’е ў вушы. Абнадзейвае і азадачвае. Што далей?

27

Нас ссаджваюць з танкаў і зводзяць у адно месца на вуліцы. Набіраецца чалавек з дзесяць — здаровых, што ўначы прыбіліся сюды з іншых часцей, і параненых. У тым ліку трое цяжкіх — Юрка, адзін аўтаматчык з прастрэленым жыватом і ўсё той жа лётчык. Дзіва, які ён жывучы — мабыць, перажыве ўсіх! На шчасце, з намі зноў Каця. Грубавата прыкрыкваючы, яна адразу распараджаецца перанесці ляжачых у хату.

Астатнім загадана чакаць, і мы моўчкі стаім пад глухой, пакрэмзанай вугалем сцяной мазанкі, пакуль ад першых у калоне танкаў хуткім крокам да нас не падыходзіць знаёмы падпалкоўнік. З ім поплеч Сахно. Пусты рукаў капітанскага паўшубка лёгка целяпаецца ля боку.

— Ну як, арлы? Далі жару? — жвава пытаецца падпалкоўнік і сам сабе адказвае: — Далі, сволачы! Лепшыя экіпажы ўгробілі. Значыць, так: далей пойдзеце самі. Мы павяртаем контратакаваць. А вы да Лялекаўкі. Восем кіламетраў. Ясна?

Мы ўсе маўчым. Восем кіламетраў — не многа, але пры той умове, калі здаровыя ногі. А калі прастрэленыя? Ды яшчэ трое цяжка параненых? Як іх дацягнеш? Толькі пра што пытацца — і так дзякуй гэтаму чалавеку за яго добрасць. Не пакінуў, як іншыя — выхапіў амаль з-пад агню. Цяпер у яго свой клопат.

— Ну, ясна не ясна — нічога не папішаш! З сабой я вас не вазьму. Самі разумееце. Тут заставацца не раю. Раніцай яны зноў удараць. — Падпалкоўнік махае рукой па дарозе. — Дык так: старшы вось гэты капітан, — ківае ён на Сахно. Той моўчкі пераступае на снезе. — Ён павядзе.

«Здорава!» — думаю я. Усё жыццё марыў мець такога старшага. Лёс ці д’ябал нібы насміхаецца з мяне. Але чорт з ім. Хай вядзе. Камандзіраў, на жаль, не выбіраюць. Паглядзім, як прывядзе. Падпалкоўнік паварочваецца і рухава крочыць да пярэдніх машын, якія ўжо заводзяць маторы. Зараз жа па адной яны пачынаюць зрывацца з месца, і неўзабаве мы застаемся адны. Месяца ўжо няма, угары гаснуць зоркі, цьмее няроўная паласа Млечнага Шляху. Здаецца, пачынае світаць. Нязвыкла ціха і пустэльна робіцца на вуліцы гэтага маўклівага сяла, у хацінах якога дзе-нідзе ўжо слепа асвечваюцца вокны.

Калі танкавы грукат на вуліцы глохне, да нашай прымоўклай кучкі падступае Сахно.

— Так… Усе тут? Раз, два, тры, чатыры, пяць…

— Трое цяжолых у хаце, — кажа нехта з параненых. Сахно адразу пакідае лічыць.

— Чаго гэта ў хаце? Ану, усіх сюды!

Некалькі чалавек здаравейшых, рыпучы снегам, ідуць цераз вуліцу ў хату і неўзабаве вывалакваюць адтуль двух. У адным я яшчэ з вуліцы пазнаю Юрку. Яго нясе немец і танкіст у ватоўцы — камлюкаваты, плячысты хлопец, відаць, адзін з нямногіх, каму ноччу пашэнціла, страціўшы танк, застацца ў жывых. Лётчыка нясуць двое разведчыкаў у белых падраных маскхалатах, якіх падпалкоўнік далучыў да нашае групы. Ззаду іх ідзе Каця. Сахно нецярпліва ступае насустрач.

— Та-ак… А дзе трэці?

— Там, — кідае на хату Каця. — Не варта чапаць.

— Гэта чаму?

— Чаму, чаму… Безнадзейны. Даходзіць. Сахно хвіліну маўчыць, відаць, нешта рашае, а пасля азіраецца і ківае на мяне:

— Ану, давайце па трэцяга!

— Я не магу.

— А калі цераз «не магу»? Я загадваю.

— Што яго браць? — агрызаецца Каця. — Памірае чалавек. Што яго мучыць?

— Не ваша справа. Бярыце параненага! — ледзяным тонам загадвае Сахно, стоячы ў насунутай на лоб кубанцы і задзірыста выставіўшы наперад квадратны свой падбародак.

Каця ўпаўголаса кідае да яго нешта абразлівае і вяртаецца ў падворак. За ёю кульгікаю я.

Паранены, увесь мокры ад поту, нерухома ляжыць на ложку. Над яго галавой гарыць газнічка. Ля парога з гаротным, мокрым ад слёз тварам хутаецца ў кажушок напалоханая жанчына.

— Ой, дзетачкі! Ой, лышанько! Куды ж вы ёго? Він жа такі слабы…

— Ану, пастараніся, цётка, — безуважна да яе гаманы кажа Каця і прыўзнімае небараку — Дайце якое радно.

Пакапаўшыся ў рыззі, гаспадыня рассцілае на падлозе нейкую пасцілку, і мы перакладаем на яе параненага. Але ён распрануты, увесь у бінтах і без шыняля, як яго несці?

— Цэ ж він замэрзне, загубіцца!.. Ой, у ёго ж матуся е дзесьці, — ледзьве не галосіць жанчына і скідае з сябе кажушок. — Натэ, ухутайце, усё тэплішэ будэ.

1 ... 63 64 65 66 67 68 69 70 71 ... 268
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)