Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У трэці том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Мёртвым не баліць» (1965 г.), «Праклятая вышыня» (1968 г.), «Сотнікаў» (1970 г.), «Сьцюжа» (1971 г.).
1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 268
Перейти на страницу:

Ён прыкурвае, кідае на падлогу запалку, на стол — карабок.

— Распусціліся, разумнікі… Як тыя, у вайну. Старэйшы каторы маўчыць ды вініцца. А трапіцца лейтэнант, толькі з вучылішча, на губе пушок, а ўжо філасофію разводзіць. Як жа — дзесяцігодку скончыў! То зброя яму не тая. То загад няправільны. Нахабнікі!..

Я пазіраю на яго прыкметна пакамечаны жыццём твар, маршчыністую кароткую шыю. У глыбока схаваных пад бровамі вачах злосць і яшчэ нешта не то боязнае, не то нахабнаватае. Адбітак нейкай стоенай думкі блукае ў іх глыбіні. Я не хачу думаць пра гэтага чалавека кепска. Але я не бачу ў ім і таго, што мне хочацца бачыць — ні ценю шкадавання, добрасці, адбітка перадуманага і перажытага. Перада мной з выглядам несправядліва пакрыўджанага сядзіць раззлаваны мужчына, які заўпарціўся і не мае намеру ні ў чым адступаць. I ад гэтай ягонай упартасці ў мяне паціху накіпае шаленства. З намаганнем я змагаюся з сабой. Трэба быць спакойным. Маёй зброяй цяпер павінна быць толькі логіка. Яна мне паслужыць верна, бо я — правы.

— Скажыце, Гарбацюк! А вы забілі на вайне хоць аднаго фашыста? — пытаюся я спакойна, наколькі гэта мне ўдаецца.

— Я? А навошта? Навошта мне было іх забіваць? Гэта не мая справа. У дваццатае стагоддзе — поўнае раздзяленне працы. У тым ліку і на вайне. Каму бегчы ў атаку, каму страляць з гарматы. Каму лятаць у небе. А другі ўсю вайну прасядзеў за сталамі ў штабах або варыў сталь. У кожнага свая справа.

— Вашай было — судзіць?

— Ну і што ж? Судзіў.

— Няшчасных за палон? Камандзіраў — за няўзяцце вышынь і вёсак? Лейтэнантаў за размовы? За выдуманы кантакт з ворагам? За начлег у адной вёсцы?

Я амаль крычу. Нешта ў маіх паводзінах своевольна вырываецца з-пад кантролю. Ён хмурыцца, ёрзае на стуле і крывіць у грымасе вусны.

— Здаралася. Каралі і за гэта.

— I цяпер вы не раскайваецеся?

Ён ускідвае голаў. У вачах яго застарэлая крыўда і нянавісць.

— У чым?

Ужо мы абодва крычым. За суседнім доўгім сталом паварочваюцца ў наш бок. У другім радзе азіраюцца афіцэры. Я ўскокваю з-за стала. У грудзях знаёмая пустата і слабасць. Зала хістаецца. Я хапаюся за грудзі і, зачапіўшы стул, таропка сігаю на выхад.

Ля швейцара апранаюцца двое маладых. Ён ашчадна ахінае яе плечы плашчом. Яна ўсміхаецца ў трумо, і я падаю побач на стул. Падлога плыве ўбок, сцены хістаюцца. Сэрца рэдкімі, моцнымі ўдарамі б’е ў грудзі. Двое пакідаюць рэстаран.

Стары швейцар аблакочваецца на стойку і з пагардлівым асуджэннем глядзіць на мяне. Я разумею яго маўклівы дакор і думаю, як недарэчна ўсё гэта! Не хапае хіба трахнуцца аб падлогу і апынуцца ў бальніцы. Вядома, скажуць — ад перапою…

— У вас выпадкам валідолу няма? Швейцар, перш чым адказаць, уздыхае.

— А навошта ён тут будзе? Рэстаран — не бальніца, — бурчыць ён. — Можна піць, але трэба знаць меру.

— Не ў пітве справа, ацец. Тут… панерваваўся…

— Дужа нервовыя сталі, — недаверліва бурчыць стары і тупае ў кут. Наўрад ці ён верыць мне, але ўсё ж неўзабаве вяртаецца да стойкі з нейкай паперкай. Нетаропка разгортвае яе і пракуранымі да рудога пальцамі дастае беленькі круглячок-таблетку.

— Што гэта?

— А ты глыні. Паможа, калі што…

Разважыўшы, я глытаю таблетку. У роце застаецца непрыемны металічны прысмак.

— Ну як?

— Трошкі адыходзіць. Сэрца, ведаеце…

— Эх, сэрца, сэрца! — з мудрай старэчай разважнасцю бурчыць швейцар. — Сэрца, яно — матор. Сапсуецца — з капылоў далоў. Не беражэцеся вы, маладыя.

— Не той час, каб берагчыся.

— Не той? А які ж вам яшчэ трэба. Грошы ёсць. Кватэры дзяржава дае. Пасады. Якога ражна не хапае? Мы, бывала, у вашы гады — абы паесці сыта… А вы?

— Бачыце, калі наясіся дасыта, дык захочацца і жыць па справядлівасці.

— Справядлівасць! — з іроніяй кажа швейцар і ўпіраецца ў мяне цяжкім позіркам выцвілых, відаць, нямала бачыўшых на вяку вачэй. — Вунь збялеў як. У поце. Вось табе і справядлівасць… Ты, гэта, каля акна сядзь. На вецярок. На вецярку яно лепей будзе.

Я перасаджваюся да акна. Фрамуга трохі прыадчынена. Начны вецер варушыць фіранку. За акном дзесьці непадалёк на пуцях асіпла пыхае паравозік. На запасных доўгія саставы зялёных вагонаў. Некалькі жанчын са шлангам мыюць іх блішчастыя жалезныя бакі. Таропка праходзяць пешаходы. Па той бок за станцыяй свеціцца доўгі рад вулічных ліхтароў. Недзе далёка адзінокім вугальком у святлявым небе гарыць чырвоны агеньчык на заводскай трубе.

Сэрца маё марудна і вельмі неахвотна спакайнее.

1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 268
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)