Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У першы том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Афганец» (1998 г.), «Ваўчыная яма» (1998 г.), а таксама апавяданньні і прыпавесьці, напісаныя ў 90-х і 2000-х гадах.
1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 260
Перейти на страницу:

Але ж во і дзядзька Аўтух таксама не пісаў вершаў. I наўрад ці калі чытаў іх. I цяпер яны будуць ці не ў адной яме разам.

Так, Аўтух Казёл на тым часе клапаціўся не пра якія там вершы, у яго быў зусім іншы клопат — бульбяны. Вядома, ён разумеў, што ня час было думаць пра тое. Але во думалася. Недзе пад лесам застаўся шнурок нявыбранай бульбы, выйшла няўпраўка, як ня стала каня. А той шнурок трэба было выбраць найперш. А то разыдуцца дажджы, заліе лагчыну, тады ня ўлезеш на яе і з канём. Ці здагадаецца пра тое жонка? Прападзе бульбачка, а што есьці ўзімку? Хоць цяпер едакоў і паменее, але паменее і работнікаў. Зноў жа скаціна…

Машына цяжка нахілілася ўсёй будай, пасьля задралася ўгару кабінай, збочыла, пераваліла нейкі раўчук і дужа страсянула ўсіх пасажыраў. Зайкоўскі незадаволена падняўся ў змроку і сеў, прысланіўшыся сьпінаю да жалезнай сьцяны. Але, падобна, штосьці адчуў і ня лаяўся. Ды й астатнія адчулі, што, мабыць, прыехалі. Дзьверы буды пакуль не расчыняліся, іх не выпускалі. Там, знадворку, штось перагаворвалася ахова, хтосьці пабег некага клікаць. Відаць па ўсім, там рыхтаваліся. I во нарэшце дзьверы расчыніліся. Трошкі нахіленая, машына стаяла ў маладым хвойным ляску.

— Выхадзі! Па адным!..

Ніхто ў будзе, аднак, не скрануўся, усе сьцяліся, замерлі і чакалі. Чаго толькі чакалі? Хутка ў дзьвярах паявіўся жвавы, усьмешысты твар Косьцікава, які найперш брыдка вылаяўся.

— Ты! — упёрся ён позіркам у першага, каго згледзеў у цёмнай будзе — гэта быў Аўтух. — Выхадзі!

«Чаму я першы? Чаму я першы?» — закрыўдаваў у душы Казёл і нязграбна вываліўся з машыны. Вакол ціха стаялі дрэўцы-сасонкі, і ля іх побач зьнерухомелі поўныя ўвагі маладыя хлопцы-байцы. Непадалёк і крышку ўбаку жаўцеў пясчаны пагорачак. Усё было зразумела…

— Ну? Упярод!

Зь незразумелай злосьцю Косьцікаў піхнуў Аўтуха ў плячо, той зачапіўся раскіслым ад твані лапцем за траву і ўпаў. Сэрца яго моцна білася ў грудзях, было надта няёмка за свой нехуцавы, жабрацкі выгляд, асабліва перад гэтымі чысьцюткімі маладымі хлопцамі ў вайсковым, што цяпер зь перабольшанай увагай уставіліся ў яго. Ён таропка ўстаў і апанурана патэпаў да ямы, душачы ў сабе крыўду: чаму мяне першага? Ці я самы найгоршы вораг?..

— Ну, хрысьціся, — сьцішана, без ранейшай злосьці ў голасе сказаў Косьцікаў. Аўтух, баючыся не пасьпець, таропка перахрысьціўся — па-праваслаўнаму, справа налева. I чакаў.

— На калені!

На беражку ямы ён паслухмяна апусьціўся на калені. Зрушаны лапцямі пясок пасыпаўся ўніз, і ён спалохаўся, што зваліцца туды заўчасна. Але не зваліўся, толькі прыплюшчыў вочы і чакаў.

— Гэта нястрашна, — сказаў ззаду чэкіст і лязгануў затворам пісталета — даслаў першы патрон. Толькі Аўтух зірнуў у прадоньне глыбокай ямы, як стрэлу ўжо не пачуў. Здалося, яма сама кінулася насустрач і назаўжды агарнула яго пясчанай сваёй глыбінёй.

— Так! Адзін ёсьць! — мовіў памкамэнданта і пайшоў да дзьвярэй машыны. Ягоная праца распачалася, ён рабіў яе звыкла й дакладна, як і кожнага дня.

Зноў у машыне ўсе замёрлі, сьціхлі, чакаючы, каго ён пакліча наступным. I тады ён згледзеў ці, можа, прыпамятаў Зайкоўскага, які цяпер маўкліва туліўся ля задняй сьцяны буды.

1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 260
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)