Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У першы том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Афганец» (1998 г.), «Ваўчыная яма» (1998 г.), а таксама апавяданньні і прыпавесьці, напісаныя ў 90-х і 2000-х гадах.
1 ... 61 62 63 64 65 66 67 68 69 ... 260
Перейти на страницу:

— Ану ты, бандзюга!

Прыгнуўшыся, Зайкоўскі сігануў да дзьвярэй, рашуча скочыў з машыны.

— Рукі назад! Назад рукі!!!

— Куды назад? Во зломана, ня бачыш?

— Я табе зараз і другую зламаю, — тузануў яго за рукаво пінжака Косьцікаў. Зайкоўскі, аднак, ухіліўся.

— Не чапай! Даручана — страляй. А бяз рук!

— Ах ты, бандзюга!

— Я не бандзюга! Я больш палітычны, чым вы разам узятыя!

— Во як?

— Во так!

— Ну пайшлі, — трохі паспакайнелым голасам сказаў Косьцікаў, паказваючы пісталетам у бок ямы. Байцы, што стаялі паблізу, паднялі штыхі. Мабыць, такое яны чулі ня кожны дзень.

— Ты гэта во што! — раптам прыпыніўся Зайкоўскі. Спыніўся і Косьцікаў. — Будуць расстрэльваць самога, каб ня ў гэтай яме. Каб нам не сьмярдзеў.

— Ах, ты гаўно! — вызьверыўся Косьцікаў і стрэльнуў Зайкоўскаму ў грудзі — раз, другі, трэці. Той няўклюдна паваліўся на рассыпаны каля ямы пясок. Пад яго целам пачала расплывацца крывавая лужына.

— Будзе мне яшчэ пагражаць… Пагражаць мне! — ня мог супакоіцца Косьцікаў.

Зласьлівыя словы расстралянага чымсьці, аднак, зачапілі чэкіста, які трохі пастаяў зь пісталетам, сочачы, як здрыгваецца і выпінаецца ў апошніх канвульсіях вялікае цела бандыта. Адкінутая ўбок здаровая рука яго згрэбла жмут мокрай травы, але ня вырвала. Пальцы паволі расьцяліся…

Амаль лагодны сьпярша настрой Косьцікава пачаў прыкметна псавацца. Звыклы працэс прывядзеньня ў выкананьне прысуду яўна парушаўся, і прычынаю таму — гэты маскоўскі бандыт. Са сваімі беларускімі ворагамі Косьцікаў ня меў вялікага клопату, тыя заўсёды былі паслухмяныя і перад ямай паводзілі сябе, як авечкі. Турма, доўгія месяцы допытаў, суд ламалі іх канчаткова, і расстрэльваць такіх было нават нудна. Некаторыя, праўда (асабліва зь ліку партыйцаў), перад сьмерцю крычалі: хай жыве Сталін або камунізм ці сусьветная рэвалюцыя, мабыць, хітра разьлічваючы тым на ягоную катаву спагаду. Ён не пярэчыў: хай жывуць, калі каму хочацца, каб жылі, і заганяў чарговую кулю ў чарговую патыліцу. Ужо ён іх нагледзеўся, розных гэтых патыліц: чорных і рыжых, гладкіх і кучаравых, са срабрыстай сівізною і зусім голых, аблыселых. I ніхто ніколі не абразіў яго, не аблаяў нават, — што значыць, палітычна сьвядомы матэрыял, ня тое, што гэты крымінальны прыблуда.

— Выходзьце два адразу! — голасна скамандаваў ён ля машыны. — Ты, белагвардзеец, і ты, сраты паэта! Жыва!

Фэлікс Гром паслухмяна саскочыў з машыны і спыніўся, чакаючы напарніка. Валяр’янаў аслабела і нязграбна вылязаў з буды — павярнуўся на жывот, дацягнуўся нагамі да долу. Зьлезшы, нэрвовымі пальцамі пачаў зашпільваць гузікі бобрыкавага паліто. А можа, жонка ўсё ж выжыве, падумаў ён. Нешта ўсё ж значыць яе пралетарскае паходжаньне. Дый дзеткі… Хоць і без бацькоў, але ўсё ж лепш, чым нічога. Жыцьцё ёсьць жыцьцё, якое б там ні было…

У расшпіленай тужурцы з загадзя закладзенымі назад рукамі цярпліва чакаў апошніх камандаў Гром. Ён мала што бачыў вакол, вочы яго недарэчна змакрэлі, было страшна крыўдна за сваё да часу загубленае жыцьцё. Загубленае празь нядаўна яшчэ самае для яго сьвятое — паэзію. Будзь яна праклятая! Лепш растрасаць гной у калгасе, не чытаць ніякіх кніжак. Але хто ведаў, што ўсё гэтак скончыцца? Вельмі і вельмі шкада. З тым шкадаваньнем у душы ён і пайшоў да жоўтага пясчанага пагорачка, за якім яго чакала нішто.

Байцы ўжо сьцягнулі ў яму супакоенае цела Зайкоўскага. Рыхлы пагорачак быў дужа растаптаны іхнымі ботамі, беражок ля ямы стаў больш зручны, пляскаты. Валяр’янаў без напамінку апусьціўся каленямі на краі, тройчы перахрысьціўся і сьціх. Ён быў гатовы прыняць сваю доўгачаканую пагібель. Хацеў памаліцца, ды падумаў, што не пасьпее. Фэлікс Гром мясьціўся побач, штось яму замінала. Толькі Валяр’янаў зірнуў уніз і заўважыў, што тут неглыбока, як два нягучныя стрэлы ззаду звалілі абодвух у яму.

У машыне засталіся апошнія — Шастак і Сурвіла, і Косьцікаў крыкнуў ад ямы:

— Здраднік, выхадзі!

У дзьвярах паказаўся зьбялелы з твару Шастак.

— Я, што лі?

— Ты, ты! Выхадзі!

— Я ня здраднік. Я ўжо тлумачыў. Гэта ашыбка…

— Якая табе ашыбка! — вызьверыўся Косьцікаў. — Усё напісана і падпісана. Шагам марш!

Ушчэнт разгублены, зьбялелы, Шастак саскочыў з машыны і пачаў пасьпешна сутаргава пазяхаць, агаляючы гнілыя, абламаныя зубы.

— Але ж, але ж… Мяне нельга страляць… Я член партыі!

Такія словы ля ямы памкамэнданта Косьцікаву даводзілася чуць нярэдка, асабліва калі прыводзілі групу партыйцаў, і ў Косьцікава ў адказ быў нарыхтаваны выпрабаваны аргумэнт, які заўжды дзейнічаў безадмоўна.

1 ... 61 62 63 64 65 66 67 68 69 ... 260
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)