Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]
Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Электронная книга - «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]». Краткое содержание книги:

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч
1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 150
Перейти на страницу:

«Вы, Сяргей, казак?»

«Не, беларус».

«Гэта — Брэст? Мінск? Хатынь?»

«Так».

«Але я чула: у вас жывуць русявыя i спакойныя людзі. Вы ж чарнявы, жвавы, як турак. Я нядаўна прачытала раман «Ціхі Дон» Шолахава, дык вы нагадваеце мне Мелехава».

«У нас не ўсе русявыя i спакойныя. А што да Мелехава, вы, мушу сказаць, трапна заўважылі: у свой час, у першую сусветную вайну, мая будучая бабуля падгуляла з казаком. Ад іхняй любові нарадзіўся мой бацька, ён i перадаў мне казацкія рысы».

«Я i бачу: у вас — штосьці ад Мелехава, але штосьці i іншае, сваё».

«Беларуска-сялянскае ад маці. А вы, Эльза, нібы не зусім немка».

«Чаму?»

«Так мне здаецца».

«Угадалі. Мой бацька — немец, a маці — францужанка. Я ўдалася ў матчыну радню».

«Рафік», наблізіўшыся да іхняй гасцініцы, тармазнуў — ад штуршка Эльза адкінулася ад яго, мігам прачнулася i ўсміхнулася вінавата — маўляў, эншульдзікен зі біттэ, выбачайце, што вось задрамала ад віна i калыханкі, змусіла вас адчуць нязручнасць. Ён таксама ўсміхнуўся, паказаў жэстам: што вы, ніякай няёмкасці не павінна быць, нават больш — мне было вельмі прыемна падставіць свой плячук маладой i прыгожай даме.

— Данке, — задаволена прамовіла яна, адчыніла невялікую прадаўгаватую чорную сумачку, дастала з яе касметычку, а з той — пудраніцу з люстэрачкам, ліловую губную памаду. Паглядзелася, танклявым пальчыкам з доўгім налакіраваным пазногцем прыбрала над павекамі зеленаватую туш, лёгка абнавіла фарбу на вуснах, на хвіліну самкнула ix, схавала касметычку ў сумку i, зноў прыемна ўсміхаючыся, паднялася выходзіць услед за ім з аўтобусіка.

Выйшаўшы першым i трымаючы пад левай пахай сваю папачку, Сяргей падаў Эльзе руку.

Яна зноў падзякавала за ўвагу і, лёгка абапёршыся, саступіла на асфальт, паправіла на сабе караткаватую, вузкую ў паясніцы i напятую на клубах ды грудзях, падперазаную чорным раменьчыкам белую сукенку.

Сяргей ніколі не быў у Германіі, дык чамусьці ўвесь час лічыў: немкі — адмысловыя жанчыны. Высокія, худыя, спартыўныя, амаль мужчынскага складу, абавязкова рыжыя, рабаціністыя, з вастраватымі i прадаўгаватымі насамі. I да ўсяго стрыманыя, разліковыя, а значыць, як кажуць, сухія. Эльза, недзе на гадоў дзесяць, а то i трошкі болей маладзейшая за яго (ёй цяпер, мабыць, было гадоў дваццаць сем), была чымсьці падобная на прыдуманы ім тып нямецкай жанчыны, але i чымсьці зусім разбурала той стэрэатып. Сапраўды, мела высакаваты рост, не нашмат меншы за ягоны, была з даўгаватымі нагамі, стройная, рыжаватая, але ні на яе твары, ні на шыі ды руках не было шмат вяснушак, нос быў роўны, але не востры, a ў яе постаці i паводзінах не было ні спартыўнай мускулістасці, ні сухасці, усё гэта было панадна жаноцкае. Яна была не толькі жвавая, але часамі нават гуллівая.

Пажылыя калегі, стаміўшыся за дзень i дарогу, пабрылі ў гасцініцу, туды ж сваёй згуртаванай купкай паваліла i моладзь — канечне ж, каб найхутчэй апаласнуцца ды падацца ў досыць багаты піўны бар, дзе можна было выпіць, пакурыць i патанцаваць (Сяргея тады, у тую першую замежную паездку, вельмі здзівіла, што гэтак заўзята i адкрыта смаляць замежныя маладыя дзяўчаты: у Мінску не толькі маладыя, але i пажылыя жанчыны цыгарэцілі за зачыненымі ад мужчын дзвярыма). Яны ж, Сяргей i Эльза, міжволі, не змаўляючыся, затрымаліся, пазіраючы на ўжо вячэрнюю, асвечаную рэкламнымі агнямі ды зіхоткую на асфальце ад нядаўняга дажджу Прагу.

— Шпацырэн? — запытаў ён.

Яна міла ўсміхнулася — можа, найперш ад таго, як ён па-свойму, не зусім правільна прамаўляе па-нямецку. Але не паправіла, узяла яго пад руку:

— Біттэ, Сэргэй.

Яны паціху рушылі па незнаёмай, нешырокай i спакойнай, аслоненай густымі дрэвамі вулцы. Маўчалі. Ён пазіраў то ўдалеч, на ўтульны, з рэдкімі ліхтарамі цемнавата-зялёны калідор, то перад сабой, любуючыся, як спрытна мільгаюць Эльзіны голыя ногі ў белых басаножках. Яна ж засяроджана пазірала на вулку, думала пра штосьці сваё. Можа, i пра свайго мужа Карла — той, як Сяргей убачыў учора на паказаным Эльзай здымку, быў, як кажуць, выкапаны немец (высокі i худы, рыжа-рабаціністы), а можа, успамінала малога яшчэ сына. Зрэшты, хто ведае, можа, яе думкі былі i пра яго, Сяргея: ён за сённяшні дзень часта адчуваў на сабе яе пранікнёны і цёплы позірк, ды, што ні кажы, цяпер між імі была нейкая адменная змоўніцкая еднасць: ім абаім захацелася яшчэ крыху пабыць разам.

1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)