Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Душою з небам гаварыць [Выбраная лірыка]
Душою з небам гаварыць [Выбраная лірыка] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Душою з небам гаварыць [Выбраная лірыка]

Электронная книга - «Душою з небам гаварыць [Выбраная лірыка]». Краткое содержание книги:

Галоўным матывам творчасці лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова Н. Мацяш застаецца роздум над гістарычным лёсам і непарыўна звязаным з ім сённяшнім днём Беларусі. Лірычная споведзь паэтэсы спалучас філасофскую разважлівасць і рамантычнае светаўспрыманне, глыбокае веданне сусветнай культуры і нязменную блізкасць да нацыянальнага быцця.
1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 75
Перейти на страницу:

... з апрышкамі сваімі па розных сёлах мас сховань і прытулак.

З універсала гетмана Іосіфа. Патоцнага, 1742 г.

... Бо нічога не хачу браць, толькі адпомсціць пану, а усю гаспадарку раздзялю паміж вамі...

Доўбуш—панскаму слузе. Львоўскія архівы рукапісных матэрыялаў

Спрасонку ўздрыгнуў парк на ціхі свіст, I — ледзь стрымаў зялёны ўсклік здзіўлення: У браму — дзе ж падзеўся вартавы? — Бясшумна ўскочылі трынаццаць ценяў. Рассыпаліся паміж дрэў, кустоў, — Няўжо не чуюць ваўкадавы? — Да камяніцы крокаў сто, не далей...
Разнесла сціша перазовы соў...
Святлом трывожным бліснула акно Златніцкіх спальні. Кучаравы явар, Што ўкаранеў пад самаю сцяной, Ажно знямеў ад згледжанае явы:
Сярод пакоя, як вясновы гром, Стаяў Алекса Доўбуш! На падлозе ж Павержаны пан ротмістр дзіка роў, Ірваўся з рук апрышкаў у знямозе.
Павіс шматамі далікатны шоўк...
— Твой верх, рабуй, нягодны ты поднужэк![10]
— Не па чырвонцы я сюды прыйшоў, - Па ненавідніцкую тваю душу!
Грыміш ключамі ад раллі і хат, Ад паланін, лясоў і цэркваў нават, Ды на адно забыў ты: не запхаць У кішэнь ключы ад дум пакутных нашых.
Ты рагатаў, што стогны, дзікі плач Табе мілей, чым музыка любая, — Цяпер на ўласнай скуры ты пабач, Якія «смешныя» твае забавы...
І з гэтым словам Доўбуш свечку ўзяў...
Схіснуўся спалатнелы пан Златніцкі: «Як смее гэты збуйца[11] і басяк!..» Але зірнуў у твар яму і ніцма, Кулём упаў у ногі: — Пашкадуй!
— Не я суджу, зямля мая тут судзіць!
... Услед апрышкам свежы вецер дзьмуў, Услед з двароў сачылі ўдзячна людзі, —
У старане, як сена стог, палаў Бездапаможна выкляты фальварак. А золак гойдаў песню напалам З настоем маю роснага і гары:
Е у мяне топір, топір, та й кована бляшка, Ек топірцем помахаю — ні пана, ні ляшка'.

...таго халопа немагчыма іначай супакоіць, як агаласіць універсалы і пад пагрозаю канфіскацыі маёмасці прымусіць шляхціцаў загадаць сялянам «злавіць дзе-небудзь у сяле» Алексу Доўбуша.

З пісьма аднаго з шляхціцаў Корчына

Пад столлю калыхаўся шызы дым. Віск, рогат, крыкі — вэрхал неймаверны! Ледзь паспяваў да ўсіх карчмар руды.
А праз расчыненыя насцеж дзверы Падходзіла ўсё больш і больш людзей. У куце, скраю, на стале дубовым — На ўслоне ногі — ліха віскацеў Скрыпач-басіст; з ім поруч, адмыслова Устрэсваючы бубнам, выбіваў Такт палкай калымыйкі барабаншчык, — Танцорскі шал вясёлкай развіваў Святочныя кіптары, сукні, гачы[12].
Як кветку, хлопец песню падкідаў, Пабліскваючы чорнымі вачыма: Ой, заграй ми, музиченько, Най си потанцюю. Ой, присунься, файна рибко, Най тя поцілую! У адказ ляцеў, як горная вада, Задзірысты і колкі смех дзяўчыны: Цілував-ес, мій миленький, Губки прилипали. Тепер мені твоі губки Від серця відпали!
Ды не губляўся парубак ліхі, Круцей ламала весялінка бровы: Каламутна вода в річці, Ходім до кирниці. Не хороша дівчинонька, Ходім до вдовиці! Але і тут зухвалец зноў-такі Наскакваў на гарэзную суровасць: На городі дві тополі, Третя до ніх хвіэ. Не май,не май, мій миленький, На мене надіі'!
Бесперастанку за даўкім сталом Мужчыны чаркі Доўбушу цягнулі.
— Табе і хлопцам каб гараз было!* — Каб нашы ва'рагі зямлёй дыхнулі!
— Браток Алексіку, каб я так жыў, А дай жа я цябе хоць пацалую! — Усё лез даўно ўжо «цёпленькі» мужык. — Мо больш з табою я не пабалюю!
Карчма хадзіла ходырам гульбы...
Ніхто, апроч Алексы, не прыкмеціў, Як у парозе лірнік стаў сляпы З падлеткам, што вадзіў яго па свеце.
вернуться

10

Поднужэк — (польск.) дрэнь.

вернуться

11

3буйца — (польск.) разбойнік.

вернуться

12

Гачы — гуцульская апратка.

1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 75
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)