Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Душою з небам гаварыць [Выбраная лірыка]
Душою з небам гаварыць [Выбраная лірыка] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Душою з небам гаварыць [Выбраная лірыка]

Электронная книга - «Душою з небам гаварыць [Выбраная лірыка]». Краткое содержание книги:

Галоўным матывам творчасці лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова Н. Мацяш застаецца роздум над гістарычным лёсам і непарыўна звязаным з ім сённяшнім днём Беларусі. Лірычная споведзь паэтэсы спалучас філасофскую разважлівасць і рамантычнае светаўспрыманне, глыбокае веданне сусветнай культуры і нязменную блізкасць да нацыянальнага быцця.
1 ... 62 63 64 65 66 67 68 69 70 ... 75
Перейти на страницу:
Прыгожыя, хоць ты ваду з іх пі, Убраныя абое па-гуцульску, У ззянні веснавосці не скупым Марычка і Алекса йшлі на Вузкі,
На захаваны ў пушчы хутарок: Там, у сям'і старога пабраціма Аж да наступнай замятухі зімняй Марычцы віць цяпер клубкі трывог.
Ішлі. Па лесе, па крутых я'рах Сям-там пракідваліся латкі снегу. Але на дрэвах моцная кара Ледзь стрымлівала буйства сакабегу.
Але чым ніжай, тым усё часцей, Тым пераможней сонца прарастала, Бы сімвалам абуджаных надзей, Травой, жаўронкам, вадаграем талым. Алексу ж ціха поўніла тугой, Што ні цяпер, ні заўтра — аніколі, Нідзе не могуць прычакаць яго Зямныя радасці звычайнай долі Вяскоўца, мужа і гаспадара, — О як бы ён пайшоў цяпер з сявенькай!..
Ды мусіш лета восьмае падрад Барозны класці па крыві і енках...
А тут яшчэ нібы дарогу хто Пераступіў — няўдача за няўдачай: То прыйдуць у пусты фальварак, то Яшчэ ў засаду трапяць у прыдачу.
Ранейшыя сябры — хто на калах Паў ў Станіславе, а хто — ў сутычках. А новым хлопцам толькі каб была Ліхая слава лёсаў непрывычных, Каб ні адну карчму не абмінуць, Ля маладзіц пыхліва пафагоніць. Таму і атаману ўсё ў віну: І страты, і пралікі, і пагоні...
Выходзіць, марна пёрся на ражон, Сабе і людзям веку прыкарочваў... Канчаць... Пайсці ў Малдавію... Няўжо Не знойдзецца спакойнага куточка?
Няволя, баршчына... Пачварны цмок... Яго са свету звесці не апрышкам... Сысці ў Малдавію, прыдбаць дамок... Як будзе рада бедная Марычка!..
Але не так, не ціха адысці! Яшчэ ўтварыць такое нешта трэба, Каб жах не перастаў паноў трасці Пасля й таго, як скліча яго неба! Абмысліць толькі добра ўсё спярша.
... Не ведаў Доўбуш, што на Стогу дзікім, Гары, куды ён думкай паспяшаў, Пабітыя ляжалі пабрацімы...
1 ... 62 63 64 65 66 67 68 69 70 ... 75
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)