Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Душою з небам гаварыць [Выбраная лірыка]
Душою з небам гаварыць [Выбраная лірыка] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Душою з небам гаварыць [Выбраная лірыка]

Электронная книга - «Душою з небам гаварыць [Выбраная лірыка]». Краткое содержание книги:

Галоўным матывам творчасці лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова Н. Мацяш застаецца роздум над гістарычным лёсам і непарыўна звязаным з ім сённяшнім днём Беларусі. Лірычная споведзь паэтэсы спалучас філасофскую разважлівасць і рамантычнае светаўспрыманне, глыбокае веданне сусветнай культуры і нязменную блізкасць да нацыянальнага быцця.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 75
Перейти на страницу:

Ніна Мацяш

Душою з небам гаварыць

Выбраная лірыка

Падрыхтаванае на падставе: Ніна Мацяш. Душою з небам гаварыць: Выбраная лірыка. — Мн.: Маст. літ., 1999. — 462 с. — (Беларуская паэзія XX стагоддзя).

УДК 882.6-1

ISВN 985-02-0438-9

Copyright © 2013 by Kamunikat.org

Ах, чароўныя дудачкі з матчынай казкі...

ТРЫ ДУДКІ
Ах, чароўныя дудачкі з матчынай казкі!.. Падзьмеш у адну — і высахнуць слёзы; У другую падзьмеш — засмяешся знячэўку; Возьмеш трэцюю — пусцішся ў скокі...
Ах, чароўныя дудачкі з матчынай казкі! Паўжыцця давялося схадзіць, Каб здабыць вас, І цяжка даць веры яшчэ, Што ў руках у мяне вы.
Але ў першую дудку таямнічага слова падзьму — Высыхае слязіна; Паднясу другую да вуснаў — і ўсміхацца гатова; А на трэцяй зайграю — смех паклоніцца нізка слязе За спатканае шчасце.
1975
* * *
...Успрымаць як цуд, што я жыву, Чую галасы бацькоў і руні;
Са здзіўленнем дзён маіх дратву Пазнаваць у расспяваных струнах;
Дзівавацца каменю й лістку, Дзівавацца кораню й дажджынцы;
Зноў адчуць, што я на валаску Над прадоннем спеленых дажынкаў;
Ведаць пэўна, што рука твая Мне не дасць аб камяні разбіцца.
Як магло са мной такое збыцца?! Дзівавацца гэтаму ўдвая...
1978
* * *
Вучуся ў дрэў. У ніцае ракіты — Глыбей у глебу весці карані, А у бярозы, восенню акрытай, — Вяртаць лістотай сонца з вышыні.
Вучуся ў дрэў. I навучыцца б толькі Пранесці праз усё маё жыццё Бясстрашнае такое ж, як у вольхі Зялёнае і ў лістапад — лісцё.
1972
ЛЮДВІГ ВАН БЕТХОВЕН
Ёсць толькі шлях. Адзіна ён не здрадзіць. Няхай жа ён Прамы і шчасны будзе! Шчаслівы — Насуперак бяздоннай беспрытульнасці, Прамы — Насуперак неадназначнасці й сумненню. Ці дзякуючы гэтаму? Ісці за рэхам, . Блізкім і загадкавым, За водгуллем Бяссмертна-жыватворнай музыкі Той роднасці, той годнасці, якімі Жывыя мы, — Каб потым, Не дужа рана I не надта позна, Якраз у час, каб зразумець, адчуць, Што пакрываўленая, Дужая, прыўзнятая Душа Усё ж вярнула, Вярнула людзям ноту іх душы I гэтым далучылася да водгулля I роднасці, і годнасці, якімі Усе жывыя мы: Бо ноту гэтую Праўдзівай Людзі прызналі непаблажліва. Хай будзе шлях Прамы і мужны!
1976
ЦВІТУЦЬ ЛУГІ
Калі і як з нябёс вясёлка Упала тут на мурагі? Ды разляцеліся асколкі — Цвітуць лугі, цвітуць лугі!
I гэтак хораша на сэрцы, I я сама цвіту, цвіту, I маладую песню вецер Зрывае з вуснаў на хаду.
I, можа, там, за сінім гаем, За плынню сонечнай смугі, Я незнарок цябе спаткаю... Цвітуць лугі, цвітуць лугі!
1965
НЕСПАКОЙ
У мяне ўсё добра, ціха, ясна. Гэткі ж ясны і спакойны дзень. Дык чаму ж, як пры бядзе уласнай, Штось таемнае душу гняце?
Сонца залівае тратуары У абдымках густалістых ліп. Углядаюся ў людскія твары: Чый жа боль сягоння мне баліць?..
1971
АГОНЬ УНАЧЫ
Няма святла. Відаць, абрыў на лініі — Вятрыска круціць, нібы ашалеў. Прыклала ноч свае далоні сінія Да шыб, дрыжачых пад гундосы спеў.
А мне — утульна, нечакана хораша, Прыціхшы, слухаць буру і сябе, Ступаць за думкай без шчымлівай горычы, Як аратай за плугам пры сяўбе.
Ды раптам сэрца працяло трывожнае: А што, калі з дарогі хто зблудзіў, Ці проста страшна стала падарожнаму, Што ў непагадзі ён зусім адзін?..
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 75
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)