Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Пляц Волі
Пляц Волі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пляц Волі

Электронная книга - «Пляц Волі». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-дакумэнт «Пляц Волі» Алеся Пашкевіча прысьвечаны старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня за нежалежнасьць БНР і ў часы нямецкай акупацыі зьвязаныя менавіта з гэтым пляцам.
Раман складаецца з некалькіх частак, маюць розных герояў, але нязьменнае толькі імкненьне да незалежнасьці Радзімы.
Першая частка распавядае пра першыя спробы стварэньня незалежнай БНР ды пра змаганьне за яе са зброяй у руках падчас Слуцкага збройнага чыну ў 1920 годзе, калі невялікая Случчына паўстала супраць бальшавіцкага прыгнёту за вольную Беларускую Народную Рэспубліку.
Кніга другая прысьвечаная таленавітаму палітыку і вайскоўцу, які у кожны момант сваго жыцьця імкнуўся дасягнуць аднае мэты ― вольнай Беларусі.
Нягледзячы на мастацкі характар твору, захапляе яго глыбокая гістарычнасьць, падмацаваная дакумэнтальнымі сьведчаньнямі.
1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 199
Перейти на страницу:

І яшчэ выбіўся з усіх выступ палкоўніка Язэпа Булак-Балаховіча, «бацькавага» брата. Якіх толькі гораў залатых не абяцаў, якія планы вымалёўваў! І капітан Антон Самусевіч у зале быў (конны полк арганізоўваць меціў). Ды не клалася Балахоўская карта на Случчыну. З'ездам кіравалі эсэры (той жа Русак), а законным яны прызнавалі толькі Ковенскі ўрад БНР на чале з Ластоўскім. Апошні аб'явіў Балаховіча ворагам беларускага народа…

І яшчэ… Паводле апошняга дарэвалюцыйнага перапісу ў Слуцку жыло 3,6 % палякаў, 7,7 % расейцаў, 16,8 — беларусаў і 71,4 габрэяў[10]. А кожнага латочніка і крамніка слуцкага дрыжыкі бралі пры адной згадцы пра Балаховіча… Беларусаў жа ён насцярожваў тым, што то да маскоўцаў, то да палякаў (як цяпер) занадта хінуўся.

І адхілілі на з'ездзе случакі прапановы Язэпа Булак-Балаховіча аб дапамозе «бацькавай»…

А пад канец дня група Паўлюкевіча і Мацэлі (са сваім праектам аўтаноміі Случчыны ў межах Польшчы яны так і не высмеліліся выткнуцца) стала агітаваць супраць прэзідыума з'езда.

― Далоў бальшавікоў са сцэны!

― Паспыталі ўжо іхніх казак!

― Далоў… ― бухнула колькі вокрыкаў.

Вечарам палякі арыштавалі старэйшага Асьвяцімскага. Зноў даручылі Жаўрыду дамагацца ягонага вызвалення. Праз дзве гадзіны Асьвяцімскі ўжо быў у доме Вайніловіча. Расказваў, што яго вось-вось павінны былі пад канвоем вывесці са Слуцка…

Назаўтра (працу пачалі зранку) прагучалі прамовы пра бессэнсоўнасць ваеннай акцыі, якая, маўляў, мусіць прывесці толькі да кровапраліцця і рабавання краю.

Бусел (нельга было не адзначыць, што за гэтыя год-два ён з бесклапотнага неўтаймоўнага Клекатуна перарос у гаваруна памяркоўнага, самавітага) паспрабаваў назначыць «залатую сярэдзіну»:

― Думаю, ні трэба нам у крайнасці кідацца. Правільна, з ражном на мядзведзя йсці — ці разумна? Але ж калі ён хату тваю па бервяну раскідваць стане?! Дык вось да чаго звярынец гэты я вам гараджу — войска сваё збіраць нам трэба. І калі давядзецца бальшавікам Слуцак заняць — у той жа дзень правесці ў горадзе вайсковы парад…

Зала зашапталася, затым гул узняўся. Гэты наіўны праект нечакана падтрымаў Паўлюкевіч.

― Мы за народную міліцыю, моцную, дзеяздольную. Толькі — правільна! — моцу сваю трэба прадэманстраваць, а не выкарыстоўваць у бойках…

Тады ж аб'явілася новая дэлегацыя ад Булак-Балаховіча. Разагрэтыя пасланцы адразу ж на сцэну ўскочылі (боты, пэўна — так задумана было) ад пылу дарожнага не абцерлі яшчэ. Прэзідыум запярэчыў: «Трэба запісацца ў чаргу, як і ўсім».

Тыя — прама да з'езда з просьбай тэрміновага выступу.

Парадак дня перарваўся. Сход, калі даведаўся, што гэта дэлегацыя ад Балаховіча, нечакана выбухнуў авацыямі… Даклад Астроўскага (ён і другі раз выправіўся да «бацькі») слухалі ўважліва: Балаховіч беларус паходжаннем і духам, ідзе з лозунгам незалежнай Беларусі («Зямлю і волю сялянству!»), войска яго вялікае… Самусевіч паведаміў аб тым, што Балаховіч даручыў яму фармаваць на Случчыне полк, што ўжо і «асігноўка» вылучана. Доўга зачытвалі пракламацыі й дэкларацыі Балаховіча, Савінкава і Беларускага Палітычнага Камітэта.

вернуться

10

 На 1921 год суадносіны змяніліся намнога ― у горад «пайшлі» сяляне.

1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)