Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Пляц Волі
Пляц Волі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пляц Волі

Электронная книга - «Пляц Волі». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-дакумэнт «Пляц Волі» Алеся Пашкевіча прысьвечаны старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня за нежалежнасьць БНР і ў часы нямецкай акупацыі зьвязаныя менавіта з гэтым пляцам.
Раман складаецца з некалькіх частак, маюць розных герояў, але нязьменнае толькі імкненьне да незалежнасьці Радзімы.
Першая частка распавядае пра першыя спробы стварэньня незалежнай БНР ды пра змаганьне за яе са зброяй у руках падчас Слуцкага збройнага чыну ў 1920 годзе, калі невялікая Случчына паўстала супраць бальшавіцкага прыгнёту за вольную Беларускую Народную Рэспубліку.
Кніга другая прысьвечаная таленавітаму палітыку і вайскоўцу, які у кожны момант сваго жыцьця імкнуўся дасягнуць аднае мэты ― вольнай Беларусі.
Нягледзячы на мастацкі характар твору, захапляе яго глыбокая гістарычнасьць, падмацаваная дакумэнтальнымі сьведчаньнямі.
1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 199
Перейти на страницу:

― Ды добра, добра!.. — перарваў нецярплівы голас (ці не Плішкі?). ― Вы скажыця лепш, колькі людзей у вашага вайскаводцы?

― Народная добраахвотніцкая армія Балаховіча сёння налічвае шэсцьдзесят тысячаў чалавек. Усе добра ўзброены, з багатай амуніцыяй.

― А арцялер'я?..

― Ёсць! Ёсць, дзядзька, і «арцялер'я», і конніца. Браняпоезд нават ёсць.

Сход загуў, а задаволены Самусевіч распавёў пра саюз Балаховіча з Расійскім Палітычным Камітэтам Савінкава і беларускім урадам — Беларускім Палітычным Камітэтам на чале з Адамовічам і Алексюком.

«Вот табе й на! — кальнула тады Алеся. — Вось і ўсплыў Аляксюк! Ды яшчэ й кім! І яму давяраць Случчыну? Пасля таго, што адбылося ў Вайсковай Камісіі?..»

Алесь хацеў папрасіць слова, але на сцэну ўзышоў Жаўрыд. Счакаў, пакуль усталявалася цішыня, і пачаў гаварыць спакойным, мядзяным голасам:

― Урадам БНР, Найвышэйшай Радай, я прызначаны камісарам на ўсю Случчыну. І ўся ўлада належыць тут толькі ўраду БНР. І ўзброеныя сілы, якія сфармуюцца на тэрыторыі нашага павета, падпарадкоўвацца будуць толькі Беларускай Народнай Рэспубліцы. — Жаўрыд агледзеў залу: слухаюць уважліва, зацікаўлена. — І нам не патрэбна дапамога ні Балаховіча, ні Савінкава, ні Алексюка, жуліка, які проста спекулюе беларускім пытаннем!

Як ні дзіўна, сход ізноў выбухнуў гучнымі авацыямі.

«Вось табе і «няграматны» Жаўрыд, які й па-беларуску з цяжкасцю гаварыў!.. Як урэзаў! Ну малайчына…», — Алесь, узбуджаны, пляскаў ажно да болю ў далонях.

Разгарэліся спрэчкі: усё ж прызнаць Случчыну часткай БНР ці абвясціць яе незалежнай рэспублікай (за апошняе выказваліся нават палякі, якія хацелі мець перад Расіяй нават два «буферы» — БНР (ці БССР) і «Слуцкую рэспубліку»).

Склалі два тэксты рэзалюцыяў сходу — Жаўрыда і Паўлюкевіча. Ніводная большасці галасоў не атрымала, сабраўшы амаль па палове прыхільнікаў. Тады вырашылі проста рэзалюцыі тыя злучыць.

Зачытаў канчатковы тэкст Васіль Русак:

«Першы Беларускі Зьезд Случчыны, скліканы ў ліку 107 асобаў, вітае Раду Беларускае Народнае Рэспублікі і заяўляе, што ўсе свае сілы аддасьць на адбудову Бацькаўшчыны… Зьезд катэгарычна пратэстуе супраць заняцьця нашае Бацькаўшчыны чужацкімі і самазванчымі савецкімі ўладамі.

Хай жыве Вольная, Незалежная Беларуская Народная Рэспубліка ў яе этнаграфічных межах!»

З'езд абраў Раду Случчыны, якой даверыў усю ўладу, а таксама права фармавання войска. У Раду ўвайшло 17 асобаў: Жаўрыд, Паўлюкевіч, Мацэля, Дубіна, Русак, Раковіч, Радзюк, Сасноўскі, Біруковіч, Лістапад, Анцыповіч, Пракулевіч, Рабы, Кабычкін, Калпак, Мяшочак і Неронскі. Кандыдатамі сталі Бусел і Урбановіч.

Выказаліся і за неадкладную падрыхтоўку збройнага змагання. Вечарам некалькі дэлегатаў раз'ехаліся па вёсках у Грозаўскую, Грэскую, Нараўскую, Раманаўскую, Чапліцкую, Быстрыцкую, Старобінскую, Вызнянскую, Капыльскую, Цімкавіцкую і іншыя воласці — агучваць мабілізацыю.

Назаўтра Рада абрала прэзідыум. У яго ўвайшлі Паўлюкевіч, Жаўрыд, Мацэля, Русак, Біруковіч, Сасноўскі і Пракулевіч. Апошні стаў старшынём Рады. А яшчэ праз два дні Рада выдала дэкларацыю (складалі ўсе разам, запісваў начыста Русак):

«У мамэнт самавызначэньня ўсіх народаў і змаганьня іх за сваю самастойнасьць і свабоду, Беларуская Рада Случчыны, выконваючы волю сялянства, паслаўшага яе і даверыўшага ёй абарону незалежнасьці нашай Бацькаўшчыны Беларусі, заяўляе ўсяму сьвету аб асноўных дамаганьнях беларускага сялянства:

1. Беларусь павінна быць вольнай, незалежнай рэспублікай у яе этнаграфічных межах.

2. Абвяшчаючы аб гэтым і зьяўляючыся выразіцелькай волі народу, Слуцкая Рада дэкляруе цьвёрда стаяць за незалежнасьць роднае Беларусі і бараніць інтарэсы сялянства ад гвалту з боку чужаземных захопнікаў.

3. У выпадку патрэбы, Слуцкая Рада будзе бараніцца нават сілаю аружжа, нягледзячы на лічбавую перавагу ворага.

Мы верым, што наша справа ёсьць справа праўдзівая, а праўда заўсёды закрасуе!»

У павеце ўжо не верылі ў магчымасць аднаўлення польскай улады. Страшнай падавалася случакам і ўлада савецкая… З усходу не толькі горкі дым бежанцы й дызерціры, што йшлі праз вёскі й мястэчкі, даносілі… Злосны восеньскі вецер і жар вялікага полымя нёс цераз прыціхлыя палеткі й лясы — і цень бяды ад попелу ягонага… Сялянства душылася ў харчразвёрстках, скрушныя звесткі даходзілі аб пагалоўнай мабілізацыі й расстрэлах «отказннков». І случакі пачыналі бараніцца стыхійна. А тут яшчэ Мацэля, начальнік народнай міліцыі, праінфармаваў Нацыянальны камітэт аб шматлікіх паўстаннях на Меншчыне супраць Саветаў — пад Барысавам, Лагойскам, Плешчаніцамі[11].

вернуться

11

 28 кастрычніка 1920 года на стол старшыні рэўкома ССРБ Чарвякова паклалі зводку Барысаўскага павятовага камісарыята:

«...настроение крестьян враждебно к советской власти... случались столкновения с крестьянами. Были случаи ареста целых деревень...»

Пра тое ж казаў і даклад у Ваенрэўком ССРБ і ад камісарыята Менскага павета (яго «падбальшавіцкай» часткі):

«...Население некоторых волостей, узнав о самоопределении Беларуси, не хочет признавать никакой власти, кроме несуществующего правительства «Незалежнай Беларусі», и относятся очень враждебно к организуемым волостным ревкомам, заявляя, что власть нужно выбирать, а не назначать из Москвы».

1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)