Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Пляц Волі
Пляц Волі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пляц Волі

Электронная книга - «Пляц Волі». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-дакумэнт «Пляц Волі» Алеся Пашкевіча прысьвечаны старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня за нежалежнасьць БНР і ў часы нямецкай акупацыі зьвязаныя менавіта з гэтым пляцам.
Раман складаецца з некалькіх частак, маюць розных герояў, але нязьменнае толькі імкненьне да незалежнасьці Радзімы.
Першая частка распавядае пра першыя спробы стварэньня незалежнай БНР ды пра змаганьне за яе са зброяй у руках падчас Слуцкага збройнага чыну ў 1920 годзе, калі невялікая Случчына паўстала супраць бальшавіцкага прыгнёту за вольную Беларускую Народную Рэспубліку.
Кніга другая прысьвечаная таленавітаму палітыку і вайскоўцу, які у кожны момант сваго жыцьця імкнуўся дасягнуць аднае мэты ― вольнай Беларусі.
Нягледзячы на мастацкі характар твору, захапляе яго глыбокая гістарычнасьць, падмацаваная дакумэнтальнымі сьведчаньнямі.
1 ... 54 55 56 57 58 59 60 61 62 ... 199
Перейти на страницу:

Далей па Віленскай вуліцы раскінуліся дворыкі гарадцовых мяшчанаў, пры маіх часах дужа збяднелых. А было, распавядалі, гандаль з Вільняй ды Кіевам вялі. Цяперака ж справу іхнюю Ёкшы й Шмоні ў свае рукі перахопвалі. Раней, пры Рэчы Паспалітай, ім забаранялася купляць пляцы ў некаторых частках горада. Калі ж край пад Маскву забралі, скасавалі той «прывілей». Паволі лепшыя пляцы, двары, рамёствы, цэхі, крамы ў рукі габрэяў пераходзіць пачалі. Прадаваў мешчанін цішком свой дворык, а сам падалей выязджаў, зямлёй пачынаў займацца, за плуг браўся, а то й за чарку… Яшчэ за маёй памяццю жылі нашчадкі Якімовічаў, заможных нашых мяшчан. На Каляды малым бачыў іх у доўгіх лісіных футрах з брандэбурамі, слуцкімі пасамі падперазаных, у высокіх каўпаках на галаве. Як пройдзе — аж зямля, здаецца, дрыжыць!.. Каля кляштару на Віленскай, знаць, Якімовічы жылі, і гандаль добра вялі. А праз дзесяць рокаў па свеце ледзь не пайшлі, і дом прадалі свой, і маёмасць… (Старац перарваў аповяд. Дакульгаў да старой шафы, утахторанай кнігамі, паперамі, картонкамі. Доўга шукаў штось, затым, разгублена цмокнуўшы, прысеў зручней, галавой пахітаў і зноў працягваў).

Па той жа Віленскай у партыкулярным доме быў тэатр. Выступала там, на маіх вачах шчэ, вандроўная трупа пана Клакоцкага. У адзін з сезонаў далучылася да трупы акторка адна… Стэфаніяй, здэцца, звалі. Дужа ж пекнай была! А як слічна таньчыла!.. У яе закаханымі было не толькі вучнёўства старэйшае, але й некаторыя гімназічныя настаўнікі. Вершы ёй пісалі…

І вось нарэшце мы ў рынак упіраемся. Помню яго застаўленым драўлянымі габрэйскімі крамкамі. Мяшчане ж прадавалі толькі абаранкі, пернікі, макоўнікі, талкачыкі грэчныя, гуркі ды іншую драбноціну… Йшчэ ў 1441 року кароль Казімір Ягелоньчык дараваў гораду Магдэбургскае права, а праз 200 рокаў кароль Ян Казімір яго пацвердзіў і надаў прывілей торгу на два дні ў тыдзень ды два кірмашы ў год. Пры мне на рынку былі два багатыя гандлёвыя дамы Ейны і Таўбэ. Пазней шчэ адзін адкрыўся — яго выйгралі па варшаўскай латарэі, і праз гэта называлі яго Скорабагатым… Во! Пра Ваньку ледзьва не забыў! Рускі купец Ванька наймаў на слуцкім рынку краму. Ён першы пазнаёміў случакоў з чаем і самаварамі! Дываны прывозіў, балыкі з асятрыны, футра вёз…

― А што гэта — балыкі? — Алесь упяршынь гэтае слова пачуў.

― Штось кшталту паляндвіцы нашай… Толькі з рыбы. Вой і смашная была! За дзень раскуплялі. На рынку й аптэка была… А далей, калі па той жа Віленскай трымацца, да старога Замка і дойдзем… Таемным, валадарным нечым ад яго праменіла… А на ўзвышку, бліжэй да цытадэлі — праваслаўны Сабор. Яго візантыйскі стыль не можа не зачараваць, сам Сабор не можа не ўразіць. Паглядзіце на яго здалёк — чым не старадаўні рыцар… па грудзі ў зямлі… магутныя плечы-дах сталёвай цвержай абцягнуты… зіхоткі шлем-купал на галаве… аркавыя вокны-прылбіцы… Як затрапеча вецер ліпы вакол яго — то і прымроіцца, што вось-вось сабор-рыцар узварухнецца, закрэхча — і на ногі ўстане! (Вярхоўскі зрабіў доўгую пярэрву і пачаў ужо, быццам час даганяючы, з іншага).

Самуэль Аскерка, пісар, а затым суддзя земскі, які за Яна Казіміра шведаў біў, збудаваў над Случчу, насупраць Замку, драўляны касцёл для бернардынцаў і кляштар. У 1815 року касцёл згарэў, і тады з добраахвотных складак пабудавалі ўжо мураваны касцёл… На тым жа мейсцы. А каля кляштару студня з чысцюткай вадою была. Агарод вялікі, сад, што славіўся грушамі бэрамі. Іх яшчэ бэрнардынкамі звалі, бэры ж — у скароце… Духмяныя, сакавітыя, ого! У Пецярбурзе ўдвая даражэй крымскіх ці іншых якіх каштавалі! А вывозілі садавіны са Случчыны колісь безліч — у год, бывала, на дваццаць пяць тысячаў залатых рублёў… Ага… Збіўся штось я. Гэта ж пра кляштар пачынаў… Пазней яго на казарму перарабілі… А йшчэ крыху вышэй ад рэчкі, к Замку, дзве царквы красаваліся… Уваскрасення Хрыстова і Святой Вялікамучаніцы Варвары. Шчэ далей — фара, ці рымска-каталіцкі касцёл парафіяльны… Ад храмаў тых вуліца да Астроўскай брамы вяла. Наўзбоч яе ліплі дамы гарадчукоў. Справа па ёй ацалелая царква Раства Хрыстовага стаяла. За ёй — драўляны касцёл Святога Духу. Калі мне рокаў з дваццаць пяць было… ужо пры новых маскоўскіх уладах… касцёл разабралі. І Астроўская брама пры мне існавала. Малымі на яе высокую вежу лазіць любілі… А з паўвярсты за брамай той могілкі пачыналіся. Праваслаўныя, з цэркаўкай, каталіцкія з каплічкай і кальвінска-лютаранскія… На ваколіцах, па капыльскіх і нясвіжскіх дарогах, і цяперака курганы высяцца. Лесам толькі паўросталі. Татарчукоў хавалі там. Казалі, што і пракаветныя курганішчы былі сярод іх… А за брамай прадмесце Востраў раскідвалася. Люднае колісь, вясёлае. Яго як удзельнае слуцкаму княжычу Аляксандру перадалі. Пры мне там ужо габрэйскія дамы й корчмы былі. Там і царква драўляная, яшчэ старых часоў, стаяла — Святых Канстанціна й Алены. Паблізу — дом мураваны, колісь ложа франка-масонаў. Там яны на сходкі свае тайна збіраліся… А яшчэ я не ўзгадаў пра Саборную царкву Святога Міколы Цудатворца, каля рынку… А за ёй, бліжэй да Капыльскай брамы — лютаранская кірха… Мураваную сінагогу збудаваў у Слуцку багаты купец Еўна. Апроч яе ў кварталах меншыя ціснуліся…

1 ... 54 55 56 57 58 59 60 61 62 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)