Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Пляц Волі
Пляц Волі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пляц Волі

Электронная книга - «Пляц Волі». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-дакумэнт «Пляц Волі» Алеся Пашкевіча прысьвечаны старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня за нежалежнасьць БНР і ў часы нямецкай акупацыі зьвязаныя менавіта з гэтым пляцам.
Раман складаецца з некалькіх частак, маюць розных герояў, але нязьменнае толькі імкненьне да незалежнасьці Радзімы.
Першая частка распавядае пра першыя спробы стварэньня незалежнай БНР ды пра змаганьне за яе са зброяй у руках падчас Слуцкага збройнага чыну ў 1920 годзе, калі невялікая Случчына паўстала супраць бальшавіцкага прыгнёту за вольную Беларускую Народную Рэспубліку.
Кніга другая прысьвечаная таленавітаму палітыку і вайскоўцу, які у кожны момант сваго жыцьця імкнуўся дасягнуць аднае мэты ― вольнай Беларусі.
Нягледзячы на мастацкі характар твору, захапляе яго глыбокая гістарычнасьць, падмацаваная дакумэнтальнымі сьведчаньнямі.
1 ... 62 63 64 65 66 67 68 69 70 ... 199
Перейти на страницу:

Разам з заліхвацкай славаю атамана-генерала каціўся па краі й ліхі почут. Па мястэчках адно й казалі, што пра габрэйскія пагромы балахоўцаў. «Бацька» станавіўся звычайным бандытам?

Але ж чым тады растлумачыць існаванне ў войску Балаховіча цэлага «гэбрайскага швадрону» паручніка Цэйтліна? Ці тое, што ў Тураве «бацька» перадаў цывільную ўладу габрэйскай абшчыне? Ці не вешалі ўсіх блох на генерала? А мо й увагі ягонай на дзействы ўсіх падначаленых не хапала…[12]

Але ж сведчылі й іншае…

Невялічкая вёска на Мазырскім шляху. Зрабаваная, панішчаная — бо на вачах усіх, хто са стрэльбамі праходзіў. Бестурботная дзятва высыпала з двароў падзівіцца на калоны вайскоўцаў… Балаховіч паперадзе — і не можа не бачыць хлапечых апухлых з голаду жыватоў… Як і пякучых позіркаў мацярок — з-за платоў, шыбаў… Паклікаў да сябе дзеда, што сонна сядзеў на прызбе, саскочыў з каня.

― Голад, кажаш, бацька… То трымайце падарунак мой атаманскі! — пайшоў да спешаных коннікаў, сустрэўся вачыма з Гаўрылевічам: — Нутка!.. — і кабылу ягоную за аброць тузануў… Падвёў да дзеда. — Жывога дам, то ні ў жызні на мяса не пусціце. Да вясны зберажэце, каб араць… То я сам, — і наган з кабуры павольна выцягнуў, рулю да кабылінага вуха прыставіў — і нечакана адступіў… Прама ў душу ягоную, падалося, прапякліся кабыліны вочы — глыбокія, разумныя. І тады Балаховіч абышоў кругом, крутнуў галавой: — Нічога сабе! Дзе гэта ты, Гаўрылевіч, лашыцу такую адхапіў?! — І прыстрэліць для вяскоўцаў загадаў ардынарцу іншага каняку.

А праз дзень кабылу ў Гаўрылевіча ўсё ж адабраў — сабе прыхаваў…

* * *

Няйначай на хутары быў хтось чужы. І меркавалі яны — Сцёпа Гаўрылевічаў і вольны бяззубы казак Шлындзікаў — так не толькі па заходзістым сабачым брэху: на вуліцу, бачылі, ніхто з хутаран не выкоўзваўся. Са старога дзікага вішанніку на мяжы агародаў яны яшчэ крыху паназіралі за панадворкам і, прыгінаючыся да ўзаранай і прамерзлай зямлі, подбежкам кінуліся да хлявоў.

Аддзел самазванага бацькі Хведашчэні, кіруючыся ў Слуцак, запыніўся ў кіламетрах пяці ад гэтага ляснога хутара. Іх жа, збройных залётнікаў, выправілі «разгледзець шлях». (Гаўрылевіч выкраў у Балаховіча свайго каня і ноччу збег. «На мой век бацькаў хопіць!» — думаў, калі праз тыдзень далучыўся да Хведашчэні). Перціся ў няблізкі свет, зразумела, не было ахвоты, ды вось насцярожыў хлапец — карову ў лагчынцы хаваў. Ён і сказаў, што па ваколіцы чырвонаармейцы з падводаю шастаюць, харч бяруць. Нічога не паробіш — мусілі праверыць хутар.

Так і ёсць! Войкала баба, хтось, як у бубен, лаяўся…

Прапаўзлі бліжэй — да плота, на якім чакаў зімы высушаны бульбоўнік. Каля варот — падвода, конь за вушульца прывязаны. Двое вайскоўцаў якісь мех на падводу ўскінулі — і зноў у двор.

― Заткни, баба, псину, а не то пристрелю! — а сабака яшчэ большы лямант усчаў.

― То ж, хлопчыкі, на пасеў… Што ж у зямлю кідаць будзем? — не чула яго старая. — Можа, яечак адных до?..

― Вось і стрэліся, сучары! — прашаптаў Сцёпа і як кіпенем Шлындзікаву ў вушы плюхнуў: — Твой цыбаты, каторы з вядром. Страляем разам…

Шлындзікаў даўкі камяк глынуў, на Сцёпу ўталопіўся:

― Ды ты… А фто, як іх тут не два?

― Па двое ездзяць! І да нас такія во госці заляталі… Цэлься, кажу! — і акуратна дула свайго карабіна між шчакецін прасунуў…

Два перуны ляснулі амаль уадначас. Гаўрылевічава ахвяра вухнула на змецены падворак. Пацэліў і Шлындзікаў — ягонага цыбатага, старшага групы асобнага пададзьдзела 27-й чырвонаармейскай дывізіі, прыціснула да парэпанай сцяны хлява, потым ногі паддаліся, і ён паволі пачаў апаўзаць, яшчэ імкнучыся прытрымацца за вінтоўку (вядро з яйкамі адразу выпусціў).

Нібы зарвала ўраз сабаку, абхапіла голаў баба й азірнулася, зляканая.

Яны толькі ўзняліся з-за плота, як невысокая постаць мітнулася паўз хату да каня, ірванула ляйчыну.

― Рукі ў гору, а то стрэлю! — бухнуў Гаўрылевіч («І трэ ж, Шлындзікаў меў рацыю…»)

Ляйчына аслабла.

― Ходзь сюды!

― Не страляйце толькі… У мяне вінтоўкі няма… — голас тонкі, як дзіцячы. За варотамі паказаўся і сапраўды амаль хлопец — невялікі, хударлявы, але ўсё ж у форме.

― Ваякі, ― працадзіў Гаўрылевіч і плюнуў.

І тут зноў бухнуў стрэл. Гаўрылевіч і Шлындзікаў гохнуліся на жываты.

Хрып ірвануўся з грудзей цыбатага чырвонаармейца, ён памкнуўся прыўзняцца ды выпусціў вінтоўку, зноў прыціснуўся да сцяны.

вернуться

12

 Шмат аб чым могуць распавесці папкі з дакумэнтамі пра забітых балахоўцамі (матэрыялы знаходзяцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь). Важна высветліць таксама і абставіны іх збірання...

1 ... 62 63 64 65 66 67 68 69 70 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)