Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Пляц Волі
Пляц Волі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пляц Волі

Электронная книга - «Пляц Волі». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-дакумэнт «Пляц Волі» Алеся Пашкевіча прысьвечаны старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня за нежалежнасьць БНР і ў часы нямецкай акупацыі зьвязаныя менавіта з гэтым пляцам.
Раман складаецца з некалькіх частак, маюць розных герояў, але нязьменнае толькі імкненьне да незалежнасьці Радзімы.
Першая частка распавядае пра першыя спробы стварэньня незалежнай БНР ды пра змаганьне за яе са зброяй у руках падчас Слуцкага збройнага чыну ў 1920 годзе, калі невялікая Случчына паўстала супраць бальшавіцкага прыгнёту за вольную Беларускую Народную Рэспубліку.
Кніга другая прысьвечаная таленавітаму палітыку і вайскоўцу, які у кожны момант сваго жыцьця імкнуўся дасягнуць аднае мэты ― вольнай Беларусі.
Нягледзячы на мастацкі характар твору, захапляе яго глыбокая гістарычнасьць, падмацаваная дакумэнтальнымі сьведчаньнямі.
1 ... 55 56 57 58 59 60 61 62 63 ... 199
Перейти на страницу:

Калі ж край да Масквы забралі, на паўднёвай частцы горада імператар Павел І загадаў будаваць казармы для вайсковага гарнізону і астрог. Новыя пабудоўцы панаехалі… Калі ж пазней утрымліваць войска ў горадзе перасталі, у гмінах тых месціліся паліцыя, магістрат, кагал, павятовы й ніжні земскія суды, казначэйства… Астрог жа застаўся астрогам. Частка казармы да дому інвалідаў адышла, што ў войнах 1800 - 1815 рокаў пакалечыліся… Апекаваў іх капітан Шахуневіч, з літоўскіх татараў, пачцівы чалавек…

― А ці даўно ў вас татары з'явіліся? — пацікавіўся-дапытаў Ігнатоўскі.

― Ага… Татары аселі каля Слуцку тады, як і па ўсёй Літве-Беларусі. Слуцкія паўсталі з татараў-паланёнцаў. Дзеці іхнія вернымі новай Бацькаўшчыне сталі. З іх, татараў, і першыя палкі ўланаў збіралі. Слова ўлан — ад татарскага паходзіць… ох'лам, што значыць малагодак… І былі яны адважнымі, як выпадала, то й супраць аднаверцаў татараў біліся.

За вернасць і мужнасць князі нашы іх шляхецтвам адорвалі. У часіны ж мірныя яны займаліся земляробствам, коней, авечак разводзілі, скуры выраблялі.

― А цыганы ці былі на Случчыне? — зноў Ігнатоўскі абазваўся.

― Былі-былі… Толькі я йшчэ пра уланаў даскажу… У нас колісь цэлая ўланская дывізія стаяла. З чатырох палкоў складалася: польскага — мелі ягоныя ўланы гранатавыя мундзіры з малінавымі адваротамі, коні гнядыя былі, татарскага — адвароты ўжо белыя ды коні сівыя, літоўскага — аранжавыя адвароты, а коні — каштанавыя… І валынскі полк — рабыя адвароты й вараныя коні. Я так добра ведаю, бо і мой бацька ў палку літоўскім служыў. А ўзначальваў той полк палкоўнік Чачэнскі. У Слуцку жыў… Малым паняволілі яго на Каўказе, а празвалі так, бо й запраўды чачэнцам быў. Як падрос, паступіў на службу, храбра з французамі біўся… І йшчэ, помню, у палку ягоным дзяўчына афіцэрам служыла. А дысцыпліна строгая была. А коні! Як віхор, як агонь гізавалі!

На Шырокай, дзе начальнікі палкавыя жылі, і наша сям'я месцілася. Праўда, пасля Касцюшкавага паўстання павысылалі шмат добрых уланаў. Пакаралі і майго бацьку…

У 1825 року Аляксандр І праз Слуцак праязджаў. Месяц да сустрэчы той горад рыхтаваўся, усе дамы выбелілі… У ліпні было гэта. Дык начаваў, знаць, цар у доме начальніка палку ўланскага. Раніцай на літургіі ў Трайчанах быў. За ім — маршалак Непакойчыцкі з двума сынамі стаяў… З ягоным большым я ў гімназіі праз некалькі гадоў вучыцца пачаў… ― Старац памаўчаў, а затым, як прачнуўшыся, зніякавела сам спытаў: ― Дык пра каго вы пыталіся?

― Пра цыганоў. Ці былі яны ў Слуцку?

― Былі, сынку. Нат да места прыпісанымі. Мелі яны і караля свайго, які каля мястэчка Семежава жыў. Падчас пабору ў войска ён у Слуцак прыязджаў. У чырвоны контуш убраны, з пасам шырокім… Каўпак высокі з чырвоным верхам. Булаву ў руках насіў… Але не надта спяшалі цыганы ў рэкруты. У 1827 року бурмістра Слуцкага Плішку, пасланага цыганскі пабор праводзіць, з праламанаю галавою знайшлі…

Што йшчэ помню? За расійскім часам кіраваць Слуцкам прысланы быў першы гараднічы капітан Тычына… У 1827-м упяршынь у Слуцкіх школах увялі мову расійскую і ў ніжэйшых клясах… (Старац зрабіў пярэрву, адпачыў — і зноў абудзіўся). То я ж вам не дарасказваў пра Слуцак колішні! Пра новае мейсца забыў! Яно паўз левы бераг Случы ляжала. Да Новамейсцавай брамы ісці трэба было паўз млыны па мосце: вуліца тая прамой, як страла, была. Драўляны той мост і назву вуліцы даў — Мастовая. Абапал яе — шынкі й дамкі габрэйскія… Вуліца часта калёсьмі з'ядалася, і каляіны пяском наноў засыпаць даводзілася. Камянёў жа ў ваколіцах нашых не было, то вазілі іх здалёк. Таму і брукаванак у Слуцку толькі дзве зрабілі напачатку — Віленскую і Капыльскую вуліцы, а яшчэ і рынак уклалі… Ад Мастовай жа разліваліся Сенатарская ці Шырокая — на ёй гімназія стаіць, Юр'еўская — на ёй царква Святога Юрыя — ды Іванаўская. Юр'еўская вуліца йшла раўналегла Шырокай. На ёй і была знакамітая Пярсярня. Так звалі ў горадзе — я пэўна ўжо казаў вам пра гэта — вядомую па ўсім былым княстве і за ягонымі межамі фабрыку слуцкіх паясоў. Ткаліся яны з дарагога ядвабу, срэбра й золата… А далей, ажно да цытадэлі, што закрывала горад з усходу, шапацеў сад Радзівілаў… (Старац заціх, на вочы яго слязіна ўсплыла. Затрымцелі вусны — і раптам верш прагаварылі, ― з Міцкевічаўскага «Пана Тадэвуша»…)

1 ... 55 56 57 58 59 60 61 62 63 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)