Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Мяне няма: роздумы на руінах чалавека
Мяне няма: роздумы на руінах чалавека - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Мяне няма: роздумы на руінах чалавека

Электронная книга - «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека». Краткое содержание книги:

У сваёй кніжцы беларускі філёзаф збудаваў свой вобраз сучаснай урбанізаванай і расейскамоўнай Беларусі. Для Акудовіча “Ўся Беларусь” і “Ўласна Беларусь” — гэта дзьве канцэптуальна розныя кампазыцыі на прасторы аднаго топасу. “Уласна Беларусь” – гэта Архіпэляг. Унутры дзяржаўных межаў сям-там паасобку ці групамі раскіданы астравы і астраўкі беларушчыны, а камунікацыі паміж імі адбываюцца дзякуючы тэкстам. Вось гэтую апалягетыку Тэксту вельмі нязвыкла ўбачыць у словах аўтара, вядомага сваім скэптычным стаўленьнем да таго меркаваньня, што літаратурны твор сам па сабе можа нейкім чынам уплываць на сацыяльнае жыцьцё, нават калі ён ствараўся з мэтаю такога ўплыву. Сучасную найбольшую ж пагрозу аўтар бачыць у тым, што, мы па-ранейшаму скіраваныя на вайну культураў (з аднаго баку, на вайну з расейскай культурай, з другога — на вайну з культурай Захаду). Кардынальна адрозная сытуацыя пачынае складвацца цяпер, калі анулюецца дыстанцыя паміж роднай і іншымі культурамі. Сытуацыя камунікатыўна адкрытага грамадзтва неўпрыкмет робіцца ці не найбольш драматычнай праблемай, якая ставіць пад пытаньне саму магчымасьць культурнай ідэнтыфікацыі. А значыць, і саму магчымасьць беларускай культуры ўвогуле.
1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 80
Перейти на страницу:

Адным словам, уся праблема палягае ў тым, як замяніць ідэалёгію (шырэй — сьветабачаньне) Мадэрну на ідэалёгію (сьветабачаньне) Постмадэрну.

Наколькі я ведаю, Кшыштаф Чыжэўскі рашуча не прымае Постмадэрн як форму і спосаб мысьленьня, але, тым ня менш, базавыя ідэі, да якіх ён актыўна зьвяртаецца, месьцяцца ў полі постмадэрновай ідэалягемы (Эўропа рэгіёнаў, татальнасьць цэнтра — як анігіляцыя цэнтра, дзейная культура, этас паўзьмежжа...).

Бадай, на ўлюбёным Кшыштафам Чыжэўскім сюжэце паўзьмежжа давядзецца спыніцца асобна...

Падобна да таго, што паўзьмежжа, дзе сыходзяцца і суіснуюць у рэальных сацыяльных і культурных практыках самыя розныя этнічна-нацыянальныя групы, уважаецца Кшыштафам Чыжэўскім за магчымую мадэль цывілізаванага і прасторавага ўладкаваньня, якое можа стацца плённай альтэрнатывай як наднацыянальным імпэрыям, так і нацыянальным дзяржавам.

Гісторыя паўзьмежжа — гэта гісторыя эвалюцыі стасункаў зь Іншым: ад фізычнага зьніштажэньня Іншага да намацваньня магчымасьці дыялёгу зь ім праз працяглы пэрыяд жорсткай палемікі. Асабіста мяне фэномэн паўзьмежжа цікавіць найперш тым, што яно задоўга да ХХ стагодзьдзя дэманстравала магчымасьць жыцьця бязь Ісьціны, назапашвала досьвед такога жыцьця і, пэўна, шмат у чым прычынілася да канчатковага краху ідэі Ісьціны ў найноўшую пару.

Паўзьмежжа здавён відавочніла практыкай пабытовай рэальнасьці лятэнтна ўтоенае веданьне, што пры розных багах (ісьцінах) чалавек нараджаецца і памірае аднолькава, дый жыцьцём ня моцна розьніцца. Усе высілкі па адпрэчваньні гэтай эмпірычнай відавочнасьці праз палеміку зь Іншым за ісьціннасьць сваёй Ісьціны, фармальна замацоўваючы наяўнасьць Ісьціны, бурылі ідэю Ісьціны з самага яе падмурку, бо ў гэтай зацятай і бясконцай палеміцы некалі мусіў быў быць пачуты Іншы ў яго, іншага, Ісьціне. Але дзьве Ісьціны — гэта адсутнасьць Ісьціны. У адрозьненьне ад сыру, які і ў кавалку той самы сыр, Ісьціна абсалютная, непадзельная і адзіная (адзінкавая).

Для чалавека паўзьмежжа разуменьне сябе ня як прэзэнтанта непадзельнай Ісьціны, а як толькі іншага сярод іншых, сфармавалася значна раней, чым наўсьцяж распаўсюдзілася і запанавала ідэя Дыялёгу. І хаця гэтае веданьне да пары заставалася ў чалавеку паўзьмежжа ўтоеным, ён моўчкі ведаў, чым ёсьць Дыялёг для Ісьціны.

Зусім не выпадкова, што ідэя Дыялёгу канстытуявалася толькі ў ХХ стагодзьдзі, бо толькі ў ХХ стагодзьдзі завершылася бурэньне ўсіх цэнтрапалеглых, лёгацэнтрычных ідэй, і найістотнай сярод іх — ідэі Ісьціны.

Калі Ісьціна магчымая, то Дыялёг немагчымы, а калі магчымы дыялёг, то немагчымая Ісьціна.

Прымірэньне зь ідэяй Дыялёгу — гэта маўклівае пагадненьне з тым, што Ісьціна немагчымая, а магчымы толькі Дыялёг, як анэмічнае сумоўе нікога ні з кім.

Іншая рэч, а ці магчымы напраўду Дыялёг, ці ня ёсьць ідэя Дыялёгу чарговым ідэалягемным сымулякрам? Мне здаецца, што якраз Кшыштаф Чыжэўскі, адзін з самых пасьлядоўных адэптаў ідэі Дыялёгу, аналізуючы ў розных ракурсах бацькаўшчыну гэтай ідэі — паўзьмежжа, ужо трывожна ўслухоўваецца сам у сябе і задуменна азіраецца па баках. Нешта там, унутры гэтай ідэі, глыбока пад пацінай гуманізму ня так, як жадалася б, адгукаецца, нейкія чуюцца там абэртоны, дысгарманічныя шумы, а ня чыстае рэха... Калі мае “інсынуацыі” што да Кшыштафа Чыжэўскага хоць у нейкай меры слушныя і калі я не памыляюся ў сваіх меркаваньнях наконт сутнасьці Дыялёгу, то Кшыштаф Чыжэўскі мае падставы для трывожнага задуменьня. Не хацелася б быць катэгарычным, але, як мне ўяўляецца, ідэя Дыялёгу — гэта толькі часовы падменьнік Ісьціны ў эпоху яе татальнай крызы.

Зь ідэі Дыялёгу нічога не вынікае, яна нічога ў сабе не акумулюе і нікуды ня рухае; Дыялёг — гэта ня новая ідэалёгія, а ўсяго толькі іншая тэхналёгія рэалізацыі чалавекам магчымасьцяў быцьця. Роля Дыялёгу палягала адно ў тым, каб бяз ганьбы пахаваць ідэю Ісьціны і ў меру магчымасьці падрыхтаваць грамадзтва да ідэі Постмадэрну.

1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 80
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)