Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Мяне няма: роздумы на руінах чалавека
Мяне няма: роздумы на руінах чалавека - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Мяне няма: роздумы на руінах чалавека

Электронная книга - «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека». Краткое содержание книги:

У сваёй кніжцы беларускі філёзаф збудаваў свой вобраз сучаснай урбанізаванай і расейскамоўнай Беларусі. Для Акудовіча “Ўся Беларусь” і “Ўласна Беларусь” — гэта дзьве канцэптуальна розныя кампазыцыі на прасторы аднаго топасу. “Уласна Беларусь” – гэта Архіпэляг. Унутры дзяржаўных межаў сям-там паасобку ці групамі раскіданы астравы і астраўкі беларушчыны, а камунікацыі паміж імі адбываюцца дзякуючы тэкстам. Вось гэтую апалягетыку Тэксту вельмі нязвыкла ўбачыць у словах аўтара, вядомага сваім скэптычным стаўленьнем да таго меркаваньня, што літаратурны твор сам па сабе можа нейкім чынам уплываць на сацыяльнае жыцьцё, нават калі ён ствараўся з мэтаю такога ўплыву. Сучасную найбольшую ж пагрозу аўтар бачыць у тым, што, мы па-ранейшаму скіраваныя на вайну культураў (з аднаго баку, на вайну з расейскай культурай, з другога — на вайну з культурай Захаду). Кардынальна адрозная сытуацыя пачынае складвацца цяпер, калі анулюецца дыстанцыя паміж роднай і іншымі культурамі. Сытуацыя камунікатыўна адкрытага грамадзтва неўпрыкмет робіцца ці не найбольш драматычнай праблемай, якая ставіць пад пытаньне саму магчымасьць культурнай ідэнтыфікацыі. А значыць, і саму магчымасьць беларускай культуры ўвогуле.
1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 80
Перейти на страницу:

* * *

Сьсечанае на Крыж Сусьветнае Дрэва так ужо ніколі і не адродзіцца ў сваім значэньні. Не адродзіцца нават тады, калі сам Крыж, пабіты шашалем, зваляць бураломы XX стагодзьдзя, і ён перастане замінаць Дрэву выпырскнуць новым парасткам у сярэдзіне Сусьвету...

І справа тут зусім ня ў тым, што “парасткаў” Дрэва не засталося ці на подзе “сярэдзіны” паўстала нешта зусім іншае і ад Дрэва і ад Крыжа...

Няма ўжо самой сярэдзіны.

Сусьвет яшчэ быццам ёсьць, а сярэдзіны яго ўжо няма; як няма цэнтра, пэрыфэрыі, мяжы. На іх мейсцы цяпер дыскурс, які ўвогуле ня ведае, што такое ўнівэрсалія (хай сабе і такая вабная, як мэтаўнівэрсалія Сусьветнага Дрэва).

Хаця, магчыма, я і памыляюся: пэўна ж — ведае, але толькі як адзін з мноства сымулякраў (словы, што не адпавядаюць ніякім значэньням у зьмесьце рэальнасьці), якімі чалавецтва так доўга бавілася, выбудоўваючы рознага кшталту лёгацэнтрычныя канструкцыі.

КШЫШТАФ ЧЫЖЭЎСКІ 

Як збудаваць страху, якая ня будзе захінаць неба

Чалавек, які акрэсьлівае мяжу, вельмі часта вызначае лінію прыналежнасьці да сфэры сакральнага.

Кшыштаф Чыжэўскі

Гэтай мэтафарай, пазычанай у героя майго тэксту і вынесенай у загаловак, бадай, можна ў нейкім сэнсе акрэсьліць галоўны клопат Кшыштафа Чыжэўскага ва ўсіх ягоных вымерах: мэнэджэра культурных праектаў, галоўнага рэдактара часопіса “Краснагруда”, урэшце — вандроўніка. Апошняе ў гэтым пераліку можа падацца выпадковым, бо вандроўнік найменш будаўнік. І гэта сапраўды так. Але, зь іншага боку, вандроўка ёсьць тым адзіна магчымым ідэальным домам, у якім страха не захінае неба.

Хаця, калі пажадаць большай дакладнасьці, то давядзецца заўважыць, што Кшыштафа Чыжэўскага хвалюе ня столькі праблема “страхі”, колькі праблема “сьценаў”, гэта значыць таго, што абмяжоўвае магчымасьць засваеньня ўласнай прысутнасьцю культуралягічнай прасторы.

Кшыштаф Чыжэўскі не мэтафізык, кантава “зорнае неба над галавой” — не ягоныя турботы, здаецца, яму павінна быць значна бліжэй кантава “этыка”, бо толькі наяўнасьць “маральнага закону ўва мне” (а значыць і ў другім, іншым) стварае вандроўніку, як і гандляру ці дасьледніку, вераемнасьць бясьпечнага выхаду за межы спадчыннага дзядзінца. Бяз гэтага, a priori нам дадзенага маральнага закону ніхто, акрамя заваёўніка, ня змог бы разгортваць для сябе пэрспэктыву далягляду.

Праўда, у меру майго веданьня тэкстаў Кшыштафа Чыжэўскага, я не магу сьцьвярджаць, што этыка яго цікавіць сама зь сябе ці сама ў сабе. Зусім верагодна, яго болей інтрыгуе тое, што адразу пасьля этыкі, — гэта значыць геаграфія. (Яшчэ раз паўтаруся, як на маё перакананьне, геаграфія сталася магчымай адно дзякуючы этыцы. Эпоха Вялікіх геаграфічных адкрыцьцяў распачалася не раней, чым у асноўных сваіх знаках і атрыбутах сфармавалася Вялікая этычная эпоха — хрысьціянства. Усё дахрысьціянскае засваеньне сьвету было не спазнаньнем прасторы, а яе гвалтоўным авалоданьнем.)

Фізычная геаграфія і геаграфія культуры — зьвы непадзельныя, уласна, гэта адна і тая самая зьява, у якой спачатку быў больш актуальны фізычны аспэкт, а ўжо бліжэй да нашага часу заактуалізаваўся аспэкт культуралягічны.

У XV стагодзьдзі этыка дапамагла адбыцца падзеі геаграфіі, у ХХ — культуралёгіі.

Кшыштаф Чыжэўскі — і вандроўнік і культуроляг, таму ён, безумоўна, этык. Але ні ў якім выпадку не наадварот.

Як вандроўнік, Кшыштаф Чыжэўскі ня любіць межаў, бо мяжа — гэта тое, што запыняе вандроўку, але як культуроляг ён мусіць з пашанай ставіцца да мяжы, бо ў шмат якіх выпадках фігурай мяжы акрэсьленыя контуры культуры.

Як скасаваць мяжу, не касуючы межы?

Мэханізм “фізычнага” касаваньня межаў быў вынайдзены даўно — імпэрыя. Але відавочна, што сёньня ўжо немагчымыя такія наднацыянальныя структуры, як Вялікае княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Габсбургская манархія, Асманская імпэрыя, Брытанская імпэрыя, СССР і да т.п. Кшыштаф Чыжэўскі гэта выразна фармулюе, а фармулюючы, шукае альтэрнатыву колішнім імпэрыям — і таму, што рэанімацыя былых у прынцыпе немагчымая, і таму, што клясычная імпэрыя, сьціраючы межы, сьцірала іх да рэшты, разам з тым сакральным знакам культуры, які яны акрэсьлівалі.

Ідэя Эўропы рэгіёнаў ці, інакш, Эўропы татальнага цэнтра (на паверхні шару цэнтар знаходзіць сябе ў кожнай асобнай кропцы), у рэчышчы якой спрабуе намацаць альтэрнатыву колішнім імпэрыям Кшыштаф Чыжэўскі, гэта, у рэшце рэшт, ня што іншае, як, магчыма, і неўсьвядомленае, жаданьне замены ідэалягемы прасторы на ідэалягему дыскурсу. Што найперш азначае кастрацыю традыцыйнага цэнтра, як агрэсыўнага мэханізму адмыканьня і разгортваньня прасторы сродкамі зброі, палітыкі ці культуры. А затым — стварэньне рагрэсыўнага мэханізму, які б, аднак, змог пазбаўленую цэнтра прастору, гэта значыць ужо дыскурс, структурна ўтрымліваць як нешта цэлае і тым самым берагчы ад экспансіі энтрапіі.

1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 80
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)