Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » На флейце самоты [Лірычныя мініяцюры ў жанры “танка”]
На флейце самоты [Лірычныя мініяцюры ў жанры “танка”] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

На флейце самоты [Лірычныя мініяцюры ў жанры “танка”]

Электронная книга - «На флейце самоты [Лірычныя мініяцюры ў жанры “танка”]». Краткое содержание книги:

«На флейце самоты» - кніга пяцірадковых лірычных мініяцюр, напісаных у жанры класічнага японскага верша «танка». Складаецца кніга з двух сшыткаў. У першым — «А святло ўсё ідзе» - лірычныя роздумы пра Бацькаўшчыну і яе лёс, пра часовае і вечнае, пра выпрабаванні для душы і сэрца на жыццёвай дарозе чалавека. Другі сшытак прысвечаны памяці той, якой не стала. У ім - несціханы боль і непазбыўны смутак. I невымернае пачуццё ўдзячнасці ёй і лёсу, які звёў дзве светламройныя пуцявіны ў адну.
1 2 3 4 5 6
Перейти на страницу:
«Ну й патрыёты! — Балесна ўздыхнула ты. — Няўжо ім няўцям, Што гэтай хлуснёй яны Б'юць Беларусі ў сэрца?»
Мама... I Ніна... Як паміралі страшна!.. Вось і выходзіць: Хто ў муках пражыў жыццё — Ім і пакутная смерць.
«Глядзіце, прашу, Каб у дворыку нашым Прыгожа было...» Успомніў просьбу тваю — I так сорамна стала.
Годнасць і гонар За свой чалавечы сан — Годнасць і гонар. У гэтым ты ўся была. I на людзях і дома.
А радасць жыцця, З якой ты прыйшла на свет, — Гасла і гасла... Усё радзей і слабей Свяціўся ёю пагляд.
Любіць і цярпець. I не прыніжаць сябе Маладушнасцю. Да апошняга ўздыху Ты годна несла свой крыж.
У нашым садку — Гняздзечка ў сівец-траве, I птушачка ў ім. Не хоча развітвацца Са мною твая душа.
Ты плакала так Жаласліва — як дзіця Знясіленае, Што ўжо не можа гукаць Маму, а толькі плача.
Найстрашнейшая Кара з усіх на зямлі — Кара памяці. О каб мог я забыцца На гэны роспачны плач!
На што ні зірну — На хатку, кветнік, садок — Ва ўсім мне відзён Запозна ўяснёны мной Геній тваёй любові.
Усё, што магла, Ты для мяне зрабіла. Усё, што магла. I нават намнога больш: Выгнала д'ябла з душы.
Няма таго дня, Каб не падступіла мне Памяць да горла — Жалем, балючым няўсцерп. Ці не да Бога іду?
Пытаецеся, Чаму не хаджу я ў храм На пакаянне? Чаму?.. Не хачу, каб Бог Зменшыў пакуты мае.
Паэт Юрый Млынк, Неўзабаве па смерці Жонкі Марыі, Кончыў з сабой. Здаецца, Я разумею яго.
Кожны год вясной Я загадваў, пачуўшы Голас зязюлі: Колькі ж мне накукуе? Сёлета — не загадаў.
Да астатку дзён, Па самы апошні ўздых, На гэтай зямлі Ты — светач душы маёй. I там будзеш ім, і там...
1 2 3 4 5 6
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)