Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » На флейце самоты [Лірычныя мініяцюры ў жанры “танка”]
На флейце самоты [Лірычныя мініяцюры ў жанры “танка”] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

На флейце самоты [Лірычныя мініяцюры ў жанры “танка”]

Электронная книга - «На флейце самоты [Лірычныя мініяцюры ў жанры “танка”]». Краткое содержание книги:

«На флейце самоты» - кніга пяцірадковых лірычных мініяцюр, напісаных у жанры класічнага японскага верша «танка». Складаецца кніга з двух сшыткаў. У першым — «А святло ўсё ідзе» - лірычныя роздумы пра Бацькаўшчыну і яе лёс, пра часовае і вечнае, пра выпрабаванні для душы і сэрца на жыццёвай дарозе чалавека. Другі сшытак прысвечаны памяці той, якой не стала. У ім - несціханы боль і непазбыўны смутак. I невымернае пачуццё ўдзячнасці ёй і лёсу, які звёў дзве светламройныя пуцявіны ў адну.
1 2 3 4 5 6
Перейти на страницу:
Зняможаная Палам любоўнай жарсці, Адкінулася На шырачэзным ложку I выдыхае шчасце.
Паміраючы, Маці сказала чамусь Сыну-студэнту: «Апрача твайго таты, Я мужчыны не знала...»
Пачуўшы мяне, Дразды шуганулі прэч З чорнай рабіны. Не знаюць, як люба мне Бачыць іх баль асенні.
Нарэшце прайшлі Дажджы — і ў лесе стаіць Саладжавы дух Падапрэлага лісця. Нібы ў астылай лазні.
Як смачна яно Смокча матчыны грудзі, Красу й маладосць! На пероне вакзала. Перад першай дарогай.
Тонка-п'янлівы Водар тваіх валасоў Перагукнуўся З водарам верасу — тым, Што нас п'яніў на ўзлеску.
Вось і ў табе ўжо Бачу адно дабрыню, Ціхасць і стому. Як моцна цяпер ты мне Напамінаеш маму!
Ёсць водападзел Рэчак і рэк на зямлі — Воля прыроды! А ёсць і водападзел Душ. Чыя ж бы тут воля?
Якая цяплынь — Якраз пасярод зімы! Выйшаў на ганак — I здалося: дыханне Адталай раллі пачуў.
Зноў быў навёў я Ідэальны парадак На сваім стале — I зноў, дзякаваць Богу, Перамагае жыццё.
Сэрца не здрахла — Яму не даюць драхлець Добрыя людзі: Раняць і раняць яго. Дык мабілізуецца!
Як заспяваў ён — Раптам, на сцежцы лясной, Летнім світанкам! Адкуль жа трэба ісці, Каб гэтак шчасліва пець?
Падалі адвар. Водар — родны, а чаго — Пазнаць не магу. Ці не гэта і ёсць лёс Беларускай культуры?
Смецце ў космасе Носіцца па арбітах — Абломкі ракет... Гляджу ў сінь нябёс: ну й ну! I там насмецілі ўжо!
Самы высокі I самы белы касцёл — Наш быў, у Гайне. Заглянеце мне ў душу — Пераканаецеся.
Так страшна ўявіць, Колькі я дам аднойчы Клопату родным, — Што хай бы я ўлёгся лепш Дзесь у брацкай магіле.
Да дзеда ў госці З мамай ідзем — ірвуся Наперад хутчэй, — Знаю: за трэцяй гарой Будзе дзедава вёска.
А быў жа ён — час, Калі мне здаваліся: Рачулка — ракой, Пагорачкі — горамі, Дзедава слова — Божым.
Белая поўня. Белы сувой дарогі. Скора і дома! Камашы ў адной руцэ, Куфэрак кніг — у другой.
«Любіць — не любіць...» Помню, абшчыпваў і я Белы рамонак. Забава, а як хацеў Скончыць пялёсткам «любіць»!
Сон, а забыцца Не хоча. Дзіўная рэч: Праходзяць гады, А ён, той сон пра яе, Не-не ды і ўспомніцца.
Старыя кнігі... Наважыў збыць — і не змог: У кожнай — знакі Алоўка... Вешкі пуцін, Якімі ішла душа.
Праз колькі гадоў Унук мой будзе юнак, I нейкі мардач Пагоніць яго ў Чачню... Лепш сёння загіну я!..
Перад канчынай Бацька мне скрушна сказаў: «Вось, паміраю, А тых, з кімі ўсё жыццё Змагаўся, стала шчэ больш...»
Як добра было б, Каб знік страшны цень вайны, Каб рунь ажыла, I каб шпакі занялі Домік, што я ім зрабіў!
1 2 3 4 5 6
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)