Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата
Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Электронная книга - «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата». Краткое содержание книги:

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму – новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя - эпохі плашча і кінжала.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 25
Перейти на страницу:

— А дзе Бутрым?

Пытанне прагучала са збялелых вуснаў жанчыны ціха, нібыта яна баялася пачуць адказ. У сініх вачах плёскалася такая трывога, што праўдзівы рыцар адразу ж заазіраўся б — каго выклікаць на двубой?

— Не хвалюйцеся, пані Саламея, з Баўтрамеем усё добра, — паспяшаўся запэўніць кабету пан Вырвіч, адводзячы вочы. — Жывы, здаровы... З ніякімі Пандорамі не закруціў. Заняты навукай.

— Пан бацька ў лабараторыі! До следы робіць! — з гонарам выкрыкнуў чарнавокі Алесь, рука якога так учапілася за рукаў матчынай сукенкі, нібыта баяўся — выпусціць, і адразу ж зноў застанецца адзін.

Саламея спахмурнела, расчараванне ценем лягло на вытанчаныя рысы.

— Чакай... Я адчуваю, нешта тут не тое. Што ж у Бутрыма за доследы, якія не далі сустрэць жонку і дачку, з якімі амаль два гады не бачыўся? Такім ён быў толькі ў маладосці, калі здабываў у Полацку філасофскі камень, свету не бачачы, пакуль дзверы не ўзламалі ды самога за даўгі не прадалі. У што Бутрым зноў улез?

Вочы пані бліснулі небяспечна, як каштоўныя камяні на дзяржальне вострай зброі. А такую кабету не надта штурханеш, нават калі ведаеш, што яна — не герцагіня.

Мора абыякава плёхалася пад палямі прычала, гайдаючы накіданае смецце.

— Ды праўда ўсё добра! — запэўніў Вырвіч, адвярнуўся, махнуў камусьці рукой. — Зараз карэта бліжэй пад’едзе, загрузімся... Нам яшчэ да Ліёна трэсціся семдзесят з гакам лье.

— Не адгаворвайся! — угневаная Саламея ўхапіла Пранціша за рукаў. — Што там з нашым Фаўстам? Чаму не прыехаў сустрэць? А можа... можа, яшчэ прыедзе, калі пачакаем?

Надзея гучала ў голасе гожай пані так адчайна, што Вырвіч з прыкрасцю апусціў вочы, бо адказваць не хацелася.

— Наўрад ён прыедзе, — неахвотна прызнаўся Пранціш. — Я ж і затрымаўся, бо ў лабараторыю ягоную ламіўся... Пра вас нагадваў... Дзверы пацалаваў, карацей. На, дурню, печанай рэдзькі, разумны будзеш.

Вырвіч злосна сплюнуў, але змусіў сябе супакоіцца і не палохаць да­лей пані.

— Не пераймайцеся, Саламея. Вы ж ведаеце — заяц у моркву, прафесар — у рэторты. Доктар Баўтрамей Лёднік — чалавек у Манпелье і Ліёне вядомы. Проста... — Пранціш нібы завагаўся, ці распавядаць далей. — Паўгода таму прыехаў у Манпелье з Парыжа такі барон дэ Вард, у яго тут уладанні. З ім — доктар, носьбіт ісцінаў медычных. Утварылі Таварыства прагрэсіўнай медыцыны, да якога адразу прыляпілася кіраўніцтва ўніверсітэцкае ды мясцовыя багацеі. Праводзяць нейкія сакрэтныя даследаванні, грошай у іх як у цмокаў з-пад гары, ёсць магутныя апекуны... А Лёдніка яны самі да сябе завабілі. Сакрэтныя веды! А тут не трэба баяцца, што лабараторыю раскалашмацяць, як у Вільні, ды абвінавацяць у блюзнерстве. Лёднік жа ўвесь час марыў, каб вольна навукай займацца. Вось і даў нырца ў яе. З галавой. Манпелье ды Ліён — цэнтр навукі лекарскай! Сюды стагоддзямі з усяго свету хворых вязуць, як да святой крыніцы.

Голас Пранціша гучаў роўна, халаднавата.

— Апошнім часам татка і дамоў не прыязджае, — вінавата прашаптаў Алесь, зазіраючы матулі ў вочы, і Саламея здрыганулася.

— Добра, паехалі... А то дзеці стаміліся....

Голас жанчыны гучаў амаль безнадзейна. Яна раздражнёна кранула рукой капялюш, нібыта карцела яго сцягнуць разам з парыком... Дарэмныя былі яе жаноцкія старанні — прыбрацца яшчэ ў цеснаце каюты як найлепей, як звычайна не ходзіць, прыхаваць дарожную стому... Некалькі калматых партовых хлапчукоў — як кажуць на Палессі, нарадзіла маці, ды не аблізала — ужо ўзяліся цягаць куфры засмучанай чужаземкі да сціплай дарожнай карэты без гербаў.

Раптам люд зашумеў, рассыпаўся ўбакі — да прычала віхрам ляцеў вершнік на арабскім танканогім кані, пан сярэдніх гадоў у чорным камзоле і капелюшы, з-пад якога звісалі цёмныя з сівізной валасы. Хударлявае аблічча пана было суровым, як у старога воя альбо хутчэй алхіміка, што зацугляў усіх стыхійных духаў разам ды змусіў іх, як праштрафленых студыёзусаў, нашмароўваць воскам паркет у сваім кабінеце. Драпежны нос, цёмныя вочы, шабля пры баку... А вузкія далоні, што моцна трымалі цуглі, — са шнарамі пасярэдзіне, нібыта калісьці былі прабітыя. Лепей адысціся ды скрыжаваць за спінай пальцы.

— Le Docteur Noir... Le Docteur Noir...

Мінакі не тое каб сапраўды паўцякалі ад страху, паглядалі з належнай павагай, але баязліва. А вось жанчына, якую называлі Саламеяй, заўважыўшы вершніка з драпежным носам, расцвіла ад шчасця, плесканулася сіняе-сіняе мора ў вялікіх вачох, патануць бы ў такіх — але ўладальніца не пусціць, бо ўся сінеча, уся любасць — аднаму. Вось гэтаму пахмураму, небяспечнаму, дзюбаносаму...

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 25
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)