Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

Электронная книга - «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка». Краткое содержание книги:

У сваіх нататках, якія я прапаную чытачу, я запісаў тыя падзеі ваеннага ліхалецця, якія адбываліся побач са мной, у нашай вёсцы і вакол яе і тое, што я пачуў ад свайго бацькі і ад аднавяскоўцаў. Я тады быў падлеткам, усім цікавіўся, запамінаў, ўпітаваў у сябе навіны, як губка. Усё аб чым я пішу — праўда, пабачаная на свае вочы.
Ілля Копыл
1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 134
Перейти на страницу:

Я адмоўна стаўлюся да дыверсій, нават калі яны маюць патрыятычную афарбоўку, у выніку якіх гінуць невінаватыя людзі. Вось і гэтыя 28 чалавек, якіх павесілі разам з Казінцом, хто яны? У чым была іх віна? Яны ўдзельнікі дыверсіі, ці проста апынуліся побач з тым месцам у тую самую ракавую хвіліну і папалі пад нямецкую аблаву? Узнікае пытанне, хто ж ён, Ісай Казінец, герой ці злачынца? Пытанні, пытанні… Я задаю іх сам сабе і сам сабе спрабую даць адказ на іх. І справа тут не ў Ісае Казінцу. Такіх дыверсантаў было закінута на тэрыторыю акупаванай Беларусі тысячы, дзесяткі тысяч. І яны, нараўне з акупантамі, неслі пакуты мясцоваму насельніцтву. Але я адхіліўся ад галоўнай тэмы, не закончыў свае разважанні пра антысемітызм. Як сцвярджаюць гісторыкі — даследчыкі Халакосту, антысемітызм існаваў не толькі на бытавым узроўні сярод насельніцтва, у партызанскіх атрадах, але і на ўзроўні партызанскага кіраўніцтва, на ўзроўні ўсіх эшалонаў савецкай улады. Аб гэтым сведчыць шэраг крыніц. Так доктар гістарычных навук прафесар Давід Мельцэр піша, што з ведама Сталіна напачатку лістапада 1942 года Масква накіравала радыёграму падпольным партыйным органам і камандзірам партызанскіх фарміраванняў, якая забараняла прымаць у атрады выратаваўшыхся яўрэяў. І гэта патрабаванне выконвалася. У дакладных запісках, якія пасылалі падпольшчыкі кіраўнікам падпольных абкамаў адзначалася, што партызанскія атрады не дапамагаюць яўрэям і не прымаюць іх у свой склад, а часам адымаюць зброю, вяртаюць назад у гета ці нават расстрэльваюць. З гэтага можна зрабіць выснову, што сустрэча з партызанамі паратунку яўрэям не абяцала.

Аб гэтым жа падрабязна распавядае ў сваёй працы «Катастрофа яўрэяў у Беларусі, 1941–1945 гг.» гісторык, даследчык генацыду яўрэяў Леанід Смілавіцкі. Ен канстатуе, што яўрэйскае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі было асуджана на гібель. Леанід Смілавіцкі прывёў шмат прыкладаў сустрэч яўрэяў з партызанамі — сустрэч, якія заканчваліся трагічна. Так нядаўні студэнт Якаў Рубенчык уцёк з Мінскага гета. Сустрэўшы партызан, палічыў, што нарэшце прыйшло выратаванне. Але як жа ён памыляўся, партызаны яго расстралялі. Вясной 1942 года сям’я Хаі Рабіновіч з гета Пінскай вобласці сустрэла партызан. Камандзір пагадзіўся ўзяць у атрад толькі двух старэйшых дзяцей. А пажылую жанчыну з непаўнагадовымі дзецьмі партызаны кінулі на волю лёсу.

У шэрагу выпадкаў кіраўнікі партызанскіх атрадаў пазбаўляліся ад яўрэяў. Так паступілі ў атрадзе Антонава, які дзейнічаў у Глыбоцкім раёне. Калі ў кастрычніку 1943 года немцы распачалі карную аперацыю супраць партызан, камандзір атрада Антонаў загадаў 9 яўрэям пакінуць атрад. Можа, партызанскае камандаванне не хацела кампраметаваць сябе ў вачах немцаў, што ў іх складзе ёсць яўрэі? А вось калі іх прагналі з атрада, немцы, можа, ацэняць гэта, дадуць палёгку? А можа, і скрынку шнапсу прышлюць для камандзіра атрада Антонава і камандзіра брыгады Шырокага ў знак удзячнасці? Атрымліваецца, што нядаўнія хаўруснікі заставаліся імі, нават знаходзячыся ў стане вайны паміж сабой? Пытанні вельмі непрыемныя. Яўрэі пратэставалі супраць таго, што іх выгналі з атрада, прычым у іх адабралі зброю. Яны звярталіся да камандзіра партызанскага атрада Антонава, каб іх лепш расстралялі на месцы, таму што ім без зброі, без харчоў, без сродкаў на існаванне няма куды ісці. Яўрэі спрабавалі рухацца за атрадам, але іх папярэдзілі, што будуць страляць.

Былі выпадкі, калі прамаскоўскія партызаны з крыкамі: «Бей жидов!» — нападалі на яўрэйскія атрады. Напады працягваліся да канца вызвалення Беларусі з-пад нямецкай акупацыі.

Леанід Смілавіцкі ў сваіх даследаваннях прывёў такі факт, як камандзір яўрэйскага партызанскага атрада Туўя Бельскі напісаў скаргу на імя генерала Платона. Скарга на мове ваенных — гэта рапарт. Дык вось, рапарт Бельскага — гэта быў крык адчаю. Ён напісаў генералу, што камандзір партызанскай брыгады імя Дзяржынскага таварыш Шышкін не прапускае партызан яўрэйскага атрада па мосце цераз Нёман, адымае ў іх падводы і коней. Гэта пагражала людзям Бельскага голадам і катастрофай. Справу правяраў памочнік генерала Платона Сакалоў. У выніковым па гэтай справе загадзе было сказана, што праверкай выяўлены выпадкі масавага тэрора ў адносінах да партызан-яўрэяў з боку савецкіх партызан. Што тут можна сказаць? Чытачы могуць мяне асуджаць, але я набяруся смеласці сцвярджаць, што ў адносінах да яўрэяў і немцы, і паліцаі, і прамаскоўскія партызаны рабілі адну і тую ж сумесную справу — знішчэнне яўрэяў.

1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 134
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)