Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

Электронная книга - «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка». Краткое содержание книги:

У сваіх нататках, якія я прапаную чытачу, я запісаў тыя падзеі ваеннага ліхалецця, якія адбываліся побач са мной, у нашай вёсцы і вакол яе і тое, што я пачуў ад свайго бацькі і ад аднавяскоўцаў. Я тады быў падлеткам, усім цікавіўся, запамінаў, ўпітаваў у сябе навіны, як губка. Усё аб чым я пішу — праўда, пабачаная на свае вочы.
Ілля Копыл
1 ... 48 49 50 51 52 53 54 55 56 ... 134
Перейти на страницу:

«Учора ў Суражы немцы расстрэльвалі яўрэяў. Яўрэяў групамі тапілі ў рацэ. Мужчын прымушалі пераплываць раку, калі яны падплывалі да берага, іх забівалі і тапілі. Дзяцей выкідвалі з вокан. Правакатары і марадзёры выдавалі яўрэяў. Крывавая расправа наводзіла жах, ад убачанага і пачутага кроў застывала ў жылах. Усяго за адзін дзень знішчана ў Суражы 670 яўрэяў…»

Вось гэта расправа немцаў над яўрэямі ў Суражы на партызан атрада «Бацькі Міная» навадзіла жах, кроў стыла ў жылах, але яны нават пальцам не кранулі, каб ратаваць яўрэяў. Проста яны дзесьці паблізу назіралі за працэсам — запіс у «Дзённіку…» дэталёвы.

Колькі ўсяго загінула яўрэяў у часы вайны на тэрыторыі Беларусі, звесткі разыходзяцца. Часцей за ўсё прыводзяцца лічбы ад 600 тысяч да 800 тысяч чалавек. А гэта складае 74–82 % ад агульнай колькасці яўрэйскага насельніцтва Беларусі. Доктар гістарычных навук прафесар Эмануіл Іофэ, даследчык гісторыі Халакосту, прыводзіць лічбы ахвяр на аснове ўласных даследаванняў. Ён сцвярджае, што «ў 1941–1944 гг. на беларускай зямлі на тэрыторыі 277 населеных пунктаў існавала 299 гета. Тут загінула 940 тысяч яўрэяў, дэпартаваных сюды з еўрапейскіх краін. У сучасных межах Беларусі гэта лічба складае 805 чалавек (715 тысяч + 90 тысяч)».

Самымі буйнымі канцлагерамі на тэрыторыі Беларусі былі адзін у раёне вуліцы Шырокай горада Мінска, другі ў вёсцы Малы Трасцянец. Гэты канцлагер быў створаны ўвосень 1941 года на тэрыторыі калгаса імя Карла Маркса. Тут адбывалася самае масавае знішчэнне яўрэяў. Акрамя Малога Трасцянца ў склад канцлагера ўваходзілі ўрочышчы Благоўшчына і ўрочышча Шашкова.

Што тычыцца дакладнай лічбы, колькі людзей знішчана ў гэтым канцлагеры, то вакол гэтага адбывалася нейкая гульня. У сумесным акце Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі і Мінскай абласной камісіі ад 14 ліпеня — 13 жніўня 1944 года засведчана:

«Камісія, улічваючы паказанні сведак, колькасць і размеры магіл, колькасць трупаў і аб’ём попела і костак у магілах, лічыць, што па самых мінімальных падліках у межах лагера Трасцянец фашысцкімі людаедамі знішчана 546 тысяч чалавек».

Але потым аднекуль у канчатковым тэксце з’явілася лічба 206 500 чалавек знішчаных. Хачу заўважыць, што камісія па самых мінімальных падліках назвала лічбу знішчаных у 546 тысяч чалавек. З гэтага вынікае, што ў лагеры смерці Трасцянец знішчана людзей нашмат больш, і ў асноўным гэта былі яўрэі. Аднойчы ў складзе групы я наведаў месца масавага знішчэння людзей як фашысцкім гак і бальшавіцкім рэжымамі. У Трасцянцы адзін гісторык у сваім выступе расказаў, якім чынам з’явілася на свет лічба ў 206 500 чалавек, знішчаных на гэтым месцы: Надзвычайная дзяржаўная камісія прад’явіла свой выніковы акт Панцеляймону Панамарэнка. Азнаёміўшыся, ён сказаў, што 546 тысяч — гэта занадта вялікая лічба. Трэба яе перагледзець. І перагледзелі. Вось так абыякава кіраўніцтва рэспублікі паставілася да працы камісіі, да яе выніковага акта, да лічбаў, за якімі стаяць сотні тысяч ахвяраў вайны. Дарэчы, у складзе камісіі былі такія знакамітасці, як Міхась Лынькоў і Кандрат Крапіва.

1 ... 48 49 50 51 52 53 54 55 56 ... 134
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)