Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Шляхам жыцьця
Шляхам жыцьця - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Шляхам жыцьця

Электронная книга - «Шляхам жыцьця». Краткое содержание книги:

Зборнік уключае больш за 200 вершаў пераважна 1910–1913 гг., паэмы «Курган» і «На Куццю», драматычную паэму «На папасе», пераклады з польскай мовы твораў А. Міцкевіча, М. Канапніцкай, У. Сыракомлі і інш. Творы, змешчаныя ў зборніку, сталі найбольшым дасягненнем тагачаснай беларускай літаратуры, вылучаліся маштабнасцю лірычных і эпічных вобразаў, паказу жыцця як гістарычнага руху народа з часоў мінулых праз сучаснае ў будучыню. У іх яскрава ўвасобілася ідэя свабоды і нацыянальнай свядомасці беларускага народа.
1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 81
Перейти на страницу:
      Папіўшы гарэлку, дамоў маем ехаць; Сват асалавеў мой, зрабіўся — як вехаць. Ідзём… Бач, за печай сядзіць дзяцей двое: Адно — хлапчанё, а дзяўчынка — другое. — Чые, — спытаў, — гэта? — Аж дзеўка з куточка — Мае, мой ты мілы, сыночак і дочка…
      Што ж болей? Эх, болей… падлі там сівухі! — Ну і наварыў жа мне сват саладухі! Прайшло з таго часу год дваццаць бяз мала, На сьвет многа што прыбывала, ўбывала; Жаніліся людзі, спраўлялі хрысьціны, Мне толькі на жонку ня стала дзяўчыны…
      Больш сватацца к дзеўкам мінула дурнота, Прапала адвага, адпала ахвота… Так байку закончыў сваю нам Міхалка — Вядомы ўсім чыста манюка, брахалка. Я слухаў, сьпісаў тут і вам ахвярую, — Ану ж прыйдзе к смаку, тады дам другую.
1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 81
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)