Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Шляхам жыцьця
Шляхам жыцьця - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Шляхам жыцьця

Электронная книга - «Шляхам жыцьця». Краткое содержание книги:

Зборнік уключае больш за 200 вершаў пераважна 1910–1913 гг., паэмы «Курган» і «На Куццю», драматычную паэму «На папасе», пераклады з польскай мовы твораў А. Міцкевіча, М. Канапніцкай, У. Сыракомлі і інш. Творы, змешчаныя ў зборніку, сталі найбольшым дасягненнем тагачаснай беларускай літаратуры, вылучаліся маштабнасцю лірычных і эпічных вобразаў, паказу жыцця як гістарычнага руху народа з часоў мінулых праз сучаснае ў будучыню. У іх яскрава ўвасобілася ідэя свабоды і нацыянальнай свядомасці беларускага народа.
1 ... 55 56 57 58 59 60 61 62 63 ... 81
Перейти на страницу:
Як дубы у полі чыстым,         Як сасонкі ў боры, Як у небе абадзістым         Тыя сьвечкі-зоры, —
Так магутны, яснасьветны         На пагляд былі ўсе, Хоць да бою з апраметнай…         Ажна сьвет дзівіўся!
Ды ўдаліся, ой, сынкі мне         Не аднэй натуры, Як бы тыя ноткі ў гімне         Цішы і віхуры.
Працавітага быў першы         Складу і нагібу, Так, здаецца, што й памершы         Ўсё араў, касіў бы.
За другім была ахвота         К лежні, к панаваньню; За чужой бы жыў работай,         Спаў бы да зьмярканьня.
Трэйці ўсіх бы толькі мучыў —         Склад меў быці катам, З паганякаю на ўзруччы         К зьдзекам быў заўзятым.
Вось такой натуры, складу         Ў іх я дачакала; На дарма, як мёд-прынаду,         Думка ў думку ткала.
Не прышлось мне жыць на сьвеце         Ў славе і дастатку: Загубілі родны дзеці,         Загубілі матку.
I сярэдні, і малодшы,         Родныя дзяціны, Як мая — пайшлі к салодшай         Ласцы без прычыны.
Ў сьвет збрылі чужы дзівіцца,         Гнуць у ёрмы шыі… I ўтапілі ў чужаніцы         Душы маладыя.
Заставаўся толькі старшы         Гаспадарыць дома, Бо ад тых быў гаспадаршы,         Хоць быў ў іх за лома.
Заставалася адна я         Сын адзін са мною Як той путнік на расстаі,         Летам і зімою.
Сяк ці так, жылось паволі         Ў палавіне з горам — Тым у хаце, тым на полі,         А другім за морам.
Аж дакучыла, знаць, далей         Недзе так бадзяцца, І сынкі зьбірацца сталі,         Ззадалёк вяртацца.
Як прыйшоў дамоў сярэдні,         Выглядаў багата, Й не пазнаў, як зьвер пасьледні,         Ні мяне, ні брата.
Ў плуг запрог свайго браточка         Навек, да скананьня, А мяне асеньняй ночкай         Выгнаў на бадзяньне.
Як дамоў вярнуўся меншы,         Сьвету як увідзеў, — Аказаўся дасьціпнейшы,         Чым сярэдні, ў крыўдзе.
Над старэйшым братам ставіў         Стражы і запоры, Цела ранамі крывавіў,         Зьдзекаваўся ў горы.
Зьдзек і далей строіць дай жа,         Ласку з сэрца выжыў: Суд судзіў, што я — ня я ўжо,         І расьпяў на крыжы.
Так мая краса завяла       I маёй сялібы! Ліхата апанавала         І капцы, і скібы.
Адплацілі роднай матцы         Княжаняты-дзеці: Відмай кінулі бадзяцца,         Сіратой гібеці.
Ходзяць, гоняць сухавеі         Праўданьку сьвятую; Брата брат не разумее,         Брата брат катуе.
Я на гэтым на кургане         Ўсё сяджу і плачу, Усё чакаю зьмілаваньня,         Дый ніскуль ня бачу.
Ці апомняцца сыночкі         У сваёй правіне? Ці загінудь сярод ночкі,         Што і сьлед загіне?..
Стогнуць ветрам калыханы         Ліпы ды бярозы, А ноч сее скрозь туманы         Золь, слату, як сьлёзы.
Лапацяць крыламі жудка         Кажаны, начніцы, Як бы суд спраўлялі тутка         Ведзьмы-чараўніцы.
А душа сама — бяз хаты,         Знаць, зь вялікай мукі То зрывае зь сябе шаты,         То ў крыж зложыць рукі,
То паказвае на плечы,         То капец абойме… Бог яго усё дарэчы         Зразумее, пойме!
Можа, зь іншага хто краю         Скеміў бы сумленьне, Што яна там вычварае         З жалю і цярпеньня.
То нам кажа ночкай цёмнай         На мяжы ў пракляцьці, Як Дзяды ў нас векапомны         Стануць адпраўляці.
1 ... 55 56 57 58 59 60 61 62 63 ... 81
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)