Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Шляхам жыцьця
Шляхам жыцьця - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Шляхам жыцьця

Электронная книга - «Шляхам жыцьця». Краткое содержание книги:

Зборнік уключае больш за 200 вершаў пераважна 1910–1913 гг., паэмы «Курган» і «На Куццю», драматычную паэму «На папасе», пераклады з польскай мовы твораў А. Міцкевіча, М. Канапніцкай, У. Сыракомлі і інш. Творы, змешчаныя ў зборніку, сталі найбольшым дасягненнем тагачаснай беларускай літаратуры, вылучаліся маштабнасцю лірычных і эпічных вобразаў, паказу жыцця як гістарычнага руху народа з часоў мінулых праз сучаснае ў будучыню. У іх яскрава ўвасобілася ідэя свабоды і нацыянальнай свядомасці беларускага народа.
1 ... 54 55 56 57 58 59 60 61 62 ... 81
Перейти на страницу:
Як ноч прыйдзе, гэта ночка, Выйдзі з сэрцам, як з паходняй, Ад кусточка да кусточка Асьвяці мой хорам годне!
Так сьвяці, ня бойся мукі, Зь верай вернай і надзеяй, — Кветка прыйдзе сама ў рукі, Толькі сэрца спапялее.
Чуеш гэта, зробіш гэтак? Будзеш панам, слаўным князем; А ня зробіш — сотні летак Выць так будзеш паміж вязьзем.
Прыйдзеш, пойдзеш у нягодзе, Віцца будзеш, як вужака, Дзень ці ноч, ня скажаш: годзе! Чахнуць будзеш, небарака!
Бачыш, чуеш: царства наша Вечна, сільна, неўгамонна; Духа пушчы не застраша Ні сякера, ні карона.
Не ўздымайся сухавейне, Не вышуківай закляцьця! Скора поўнач, скора пеўні У тваёй зайграюць хаце».
Дух гамоніць, лес трасецца, Стогнуць хвойкі і асіны, Шум пакоцісты нясецца, Як хто гіне або згінуў.
Чалавек маўчыць, марудзе, Ўзад, уперад пройдзе, гляне. Вось мінута, а штось будзе, Можа, можа, і дастане…
Абы поўнач, як маланка, Не змахнула цьвет закляты, — Прахам пойдзе ўся гулянка, Зноў год жджы на гэта сьвята!
Што? Стаіць, глядзіць, о Божа! Кветка-папараць абходзе, Зацьвіла, як мак, прыгожа, Як бы сонца на усходзе.
Схамянуўся, прэ кустамі, Як шалены, прэцца к кветцы; Лес кусаецца сукамі, А ён туж дапрэ, здаецца.
Раптам певень загалосе Недзе ў вёсцы, ў роднай вёсцы. — Ўсё — як сон… не засталося… Лісьць трасецца на бярозцы.
Не то з пуду, не то з жалю Вочы трэ, глядзіць нясьмела — Пуста, дзіка, бліжай, далей, Толькі штосьці зашумела.
Зашумела, замуціла, Дзікі рогат паплыў рэхам, Думка сьніла, не дасьніла, Паляцела з пушчай сьмехам.
Паваліўся, як сноп жыта, — Як сноп жыта пры сасонцы. Крык адно, як звон разьбіты: «Дайце кветку! Дайце сонца!»
1 ... 54 55 56 57 58 59 60 61 62 ... 81
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)