Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Шляхам жыцьця
Шляхам жыцьця - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Шляхам жыцьця

Электронная книга - «Шляхам жыцьця». Краткое содержание книги:

Зборнік уключае больш за 200 вершаў пераважна 1910–1913 гг., паэмы «Курган» і «На Куццю», драматычную паэму «На папасе», пераклады з польскай мовы твораў А. Міцкевіча, М. Канапніцкай, У. Сыракомлі і інш. Творы, змешчаныя ў зборніку, сталі найбольшым дасягненнем тагачаснай беларускай літаратуры, вылучаліся маштабнасцю лірычных і эпічных вобразаў, паказу жыцця як гістарычнага руху народа з часоў мінулых праз сучаснае ў будучыню. У іх яскрава ўвасобілася ідэя свабоды і нацыянальнай свядомасці беларускага народа.
1 ... 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81
Перейти на страницу:

Доля — В. Сырокомля

Ные сэрцэ без патолі,         Нудна льюцца сьлёзы… Выйду клікаць лепшай долі         У даль, пад шум бярозаў. Дзе ты лепшая, дзе, доля?         Прыбудзь, — хай пазнаем! Прымем хлебам, прымем солей,         Шчыра прывітаем. Дарма плачу, прызываю         I ў жалю малю я: Вецер словы адбівае,—         Доля ані чуе… Ой ты, песенька, маўчы ты!         Не нам вецер зьбіці: Хадзі с сэрцэйкам разьбітым         Па долі тужыці.

Каралі — В. Сырокомля

Як ішоў я ў бой кіпячы,         Як прашчаўся с хаткай, Тут Гануля мая с плачэм:         «Пойдзеш гінуць, братка! Але буду я маліцца,         Каб ця Бог ацаліў, Ты-ж прынось за то гасьцінца         „Шнур даўгі каралеў“».
З ласкай Божай паручыла         Грамадзе радзімай: Палі ворагавы сілы,         Горад здабылі мы. Як прыціхнулі гарматы,         Як браму зламалі, Хто саетаў, хто дукатаў—         Я шукаў каралеў.
Хоць і ў шчасьці не радзіўся,         А шукаю сьмела… Шнур каралеў замігціўся,         Як-бы вішэнь сьпелых. Тут здабычыну схапіўшы,         Не чэкаю далей, Чымўскарэй сьпяшу к наймільшай         Даць ей шнур каралеў.
Па гасьцінцы, па дарожцэ         Кульгаю да дому… Загудзелі званы ў вёсцэ,         Як па нежывому. Прыбліжаюся к хаціне,         Аж тут людзі здаля: «Твая Ганна ў дамавіне,—         Ня трэба каралеў!»
Ой, заплакаў, ой, заенчыў         Цяжэй цяжкай хмары, Перад цэркаўкай укленчыў,         Дый сьпяшу к аўтару: Да Найсьвеншай да Марыі         Збліжаюся ў жалі, I завесіў Ей на шыі         Я тых шнур каралеў.

Груган — В. Сырокомля

Спанад лесаў, спанад хмараў         Груган вылетае, Сеў пад вёскай на папары,         Груганят склікае. На вялікай, знаць, быў згубе         У далёкіх старонках: Рука правая у дзюбе         З залатым пярсьцёнкам.
— Эй, скажы, груган незнаны,         Скуль ты прыбываеш? Скуль пярсьцёнак пазлачаны,         I руку скуль маеш?— — За гарамі, ой, дзяўчына,         Страшны бой вядзецца; Кроў ліецца ручаінай,         Труп на труп кладзецца.
Зарывае люд рабочы         Ссечаны галовы, На малойцаў грудзі, вочы         Сыплюць наспы новы. На курганах на бедачых         Воўчы рык чуваці; Не адна галосіць, плачэ         Сірата і маці.
Сьлязьмі горка залілася         Бедная дзяўчына: — Вось калі я дажылася         Нешчаснай часіны! Ой, руку я ўжо пазнала!         Той, чыя, — не ўстане: Гэты персьцень даравала         Міламу ў разстанні.

Ў сьвет![28]

Эй, зямелька, загон ты мой чорны! Рые плуг, барана твае кветкі; Ў табе сьпяць ураджайные зёрны, А мы ў сьвет, твае родные дзеткі.
        Сьвісьне коска ў тваей сенажаці,         Бразьне серп на загоне пасьпелым,         А прад намі прасьвіту не знаці,         Непагодай спавіты сьвет цэлы.
О вы, зёрны, о сноп умалотны, О ты, жніў залатая мінута! Жаль, нуда з намі ўсьлед плыве слотна, А прад намі— маркотнасьць, пакута.
        Жаль, нуда заляглі, як туманы         Хмар над нашай зямелькаю-маткай,         А загон яе ў скібы зараны,         А ў самой яе дрэмлюць зернятка.
Хто пасьмее зямельку вініці, Нарэкаць на цябе хто пасьмее, Што ў бадзянні нам страшна так жыці. Што ў жалобе мы гэткай марнеем.
        Жаль, нуда хай ідуці, перэд намі         I маркотнасьць, і любасьць бязконца,         А ты, маці, сваймі каласкамі         Шумі, цешся і сьмейся да сонца.
вернуться

28

«С польскаго. Аўтора ня веда.». Я. К

1 ... 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)