Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Пастка для рэха - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пастка для рэха

Электронная книга - «Пастка для рэха». Краткое содержание книги:

«Пастка для рэха» - зборнік прозы Алеся Паплаўскага, пісьменніка родам з Берасцейшчыны, у 2009 годзе атрымала літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка ў галіне прозы. Што чакае нас: Вялікае Вар’яцтва ці Вялікае Дыханне? Алесь Паплаўскі пытаецца ў нас пра гэтае, не даючы якіх-небудзь трэціх, неакрэсленых мажлівасцей. Вядома: пісьменніцкае запытанне - ад сумлення. Ад су – млення з Богам. Мы ўсе – рэха Бога. Калі пастка для рэха – гэта час, дык гэтым часам з’яўляемся мы ўсе, кожны з нас. Алесь Паплаўскі цудоўнаю беларускаю мовай запісаў тое, што падказаў яго сэрцу Усявышні. А Усявышні праз аповесць “Пастка для рэха” прамовіў адно: шлях да Вялікага Дыхання вельмі цяжкі. Як толькі людзі пачынаюць шукаць нечыстых лёгкіх шляхоў, пастка для рэха зачыняецца, час для людзей спыняецца і невядомасць разраджаецца здрадай. Так у гісторыі было не аднойчы. Таму перад чалавецтвам ёсць толькі адзін шлях: шчаслівы боль суперажывання з Богам. І Паплаўскі сваёю аповесцю выказаў гэтую непахісную праўду.
1 ... 49 50 51 52 53 54 55 56 57 ... 102
Перейти на страницу:

— Хто гэта? — палахліва шапчу я, шкадуючы, што згадзіўся прыйсці ў гэты хорам. Лоб у буйных кроплях поту. Страх вымушае хвалявацца.

— Не бойся, гэта надзейнае месца, небяспечнае, — падбадзёрвае мяне Фёца. Голас ціхі, загадкавы.

— Ні фіга сабе! Нейкі прытулак для нечысці! — абураюся я і выціраю лоб рукавом.

— Няма тут нікога, — пераконвае мяне Фёца. — Хіба што толькі гэтая манашка…

— Якая яшчэ манашка? — спыняюся я ў нерашучасці.

— Серафіма! — валяе дурня Фёца. — Не дрэйфі, яна бяскрыўдная.

— Шт-о-о?..

— Я яе зблізу не бачыў. Для таго каб яна з’явілася, трэба моцна захацець. Думкі, Віцёк, матэрыялізуюцца. А Серафіма — твор людскіх уяўленняў, прывід.

Размяшчаемся ў цесным пакойчыку. Фёца сцвярджае, што гэта келля.

Ён запальвае свечку, і цені палахліва разбягаюцца па яго жылістай шыі.

— У мяне ёсць усё неабходнае, нават цыгарэты, — часціць Фёца, — задымім, Віцёк, га?

Я моўчкі ківаю галавой.

— Вунь тваё месца, — паказвае на зацемнены кут Фёца. — Там сеннік і коўдра. Думаю, не змерзнем. Ночы яшчэ не халодныя.

Цішыня халодзіць нутро. Моташна і няўтульна. Пакорліва паўзу да нараў.

— Гэта не ў тваім лесе, — загадкава шэпча Фёца.

Маўчу, глытаючы ледзяную сырасць. Фёца гаворыць аб нечым пустым і нязначным. Не слухаю яго. Мае думкі далёка адсюль. «Няўжо я выпаў з часу? Няўжо я воўк, якога кліча толькі лес? Чаго вартае тады тое жыццё?..» — думаю я.

Ноччу мне сніцца жанчына ў манаскім строі. Пільна сачу за рухамі яе спрытных пальцаў і разумею, што натрэніраваныя яны для нейкіх невядомых махінацый. Такую спраўнасць маюць толькі людзі адораныя. Жанчына аб нечым спрачаецца з маім былым шэфам. Яго мне не бачна. Аб тым, што ён недзе паблізу, я здагадваюся толькі па голасу. Праз няпэўны час манашка знікае, а перада мною з’яўляецца мой былы шэф.

— Здароў, Віцёк, — вітаецца ён як ні ў чым не бывала. Голас далёкі, расчараваны. — З вады на нішчымніцу перабіваешся, пад мастамі начуеш? А я накормлены, у цяпле… Ці справядліва гэта?

— Не пад мастамі, Мікалай Мікалаевіч, а ў манастырах, — удакладняю я. — Што зробіш, лепшага я не заслужыў.

— Гэта чаму?

— Таму што грэх на мне ляжыць, Мікалай Мікалаевіч.

— У кожнага з нас свае грахі, — западае ў роспач Мікалай Мікалаевіч.— Адны галадаюць, а другія з раскошы шалеюць.

— Богу Богава! — адказваю я цынічна і плачу. Слёзы цякуць па шчоках бруднымі ручаямі. «Скуль іх у мяне столькі? — дзіўлюся я. — Напэўна, створаны я не з вады, як усе людзі, а з гэтай салёнай пякучай вадкасці.» Размазваю слёзы па брудным твары, і сэрца сціскаецца ад жахлівай здагадкі: усё маё жыццё — прыкрасць.

— Свет коціцца ў бездань, а ў труне няма кішэняў, — выклянчвае спагаду мой былы шэф, адорваючы мяне адсутным позіркам. — З сабою ў магілу нічога не забярэш. Нашто яно мне, тое багацце, калі ад яго адны толькі пакуты? Хочаш, аддам табе свой дом, га?

— Нашто ён мне? — здзіўляюся я шчыра і душу ў сабе слёзы.

— Будзеш жыць у ім.

— А вы, Мікалай Мікалаевіч?

— У мяне іх пяць. Забірай і памятай маю дабрыню… Памяць — адзінае, што ад нас застаецца.

— Харошы вы чалавек, Мікалай Мікалаевіч!

— Злодзей я, Віцёк! — цяжка ўздыхае мой былы шэф.

— Навошта вы пра сябе так, Мікалай Мікалаевіч? Які ж вы злодзей. Вам пасада тое рабіць дазваляе. Зрэшты, вы не ў людзей крадзеце, а ў дзяржавы…

— Красці заўсёды грэх. Ты ж не крадзеш.

— Няма чаго, Мікалай Мікалаевіч. Быў бы я на вашым месцы, таксама краў бы.

— У кожнага з нас сваё месца. Ты — валацуга, я — зладзюга. Жыццё, пэўна, толькі праз пакуты і пазнаецца, інакш нашто мне аддаваць табе свой дом...

Прачынаюся ад штуршка пад бок. Праціраю вочы і бачу Фёцу. Д’ябал бы яго пабраў! Паварочваюся да сцяны.

— Харош дрыхнуць, Аляксей Міхайлавіч зачакаўся ўжо.

— Які Аляксей Міхайлавіч? — перапытваю я здзіўлена.

— Не злуй мяне, Віцёк! — незадаволена бурчыць Фёца.

— Мо не пойдзем, га? — цягну я няўпэўнена. — Не падабаецца мне ўсё гэта. Відавочна, падман.

— Позна, Віцёк, мы паабяцалі, а слова трэба трымаць.

— Ты верыш гэтай лухце?

— А ты?

— Я — не.

— І я не.

Ляніва пляцёмся ўздоўж высокай каменнай агароджы. За ёю, калі верыць Фёцу, жаночы манастыр. Зіркаю па баках і пазяхаю. Чырвонае сонца распаўзлося па гарызонце, і ў паветры вісіць устойлівы пах свежаскошанай травы. Дрэвы кідаюць на сцежку пераблытаныя дзіравыя цені. Аднекуль здалёк даносіцца калючы дзявочы візгат. Ён нахабна ўгрызаецца ў цнатлівую цішыню. Скуль ён сыходзіць, разабрацца не можам. Фёца адчыняе маленькую жалезную брамку, я плятуся следам. Перад намі адкрываецца вялікі дзядзінец. Вока фіксуе ўдалечыні дзве мітуслівыя постаці ў манаскіх строях. Назіраю, як дзіцячацца святыя, і адчуваю невытлумачальную радасць.

1 ... 49 50 51 52 53 54 55 56 57 ... 102
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)