Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Пастка для рэха - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пастка для рэха

Электронная книга - «Пастка для рэха». Краткое содержание книги:

«Пастка для рэха» - зборнік прозы Алеся Паплаўскага, пісьменніка родам з Берасцейшчыны, у 2009 годзе атрымала літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка ў галіне прозы. Што чакае нас: Вялікае Вар’яцтва ці Вялікае Дыханне? Алесь Паплаўскі пытаецца ў нас пра гэтае, не даючы якіх-небудзь трэціх, неакрэсленых мажлівасцей. Вядома: пісьменніцкае запытанне - ад сумлення. Ад су – млення з Богам. Мы ўсе – рэха Бога. Калі пастка для рэха – гэта час, дык гэтым часам з’яўляемся мы ўсе, кожны з нас. Алесь Паплаўскі цудоўнаю беларускаю мовай запісаў тое, што падказаў яго сэрцу Усявышні. А Усявышні праз аповесць “Пастка для рэха” прамовіў адно: шлях да Вялікага Дыхання вельмі цяжкі. Як толькі людзі пачынаюць шукаць нечыстых лёгкіх шляхоў, пастка для рэха зачыняецца, час для людзей спыняецца і невядомасць разраджаецца здрадай. Так у гісторыі было не аднойчы. Таму перад чалавецтвам ёсць толькі адзін шлях: шчаслівы боль суперажывання з Богам. І Паплаўскі сваёю аповесцю выказаў гэтую непахісную праўду.
1 ... 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102
Перейти на страницу:

— Нават калі б і ведалі, што з таго, — шкадуе цётка Зіна. — У зону тады ўсё адно не пускалі. Гэта зараз — ідзі — не хачу, а тады строга было. Слова «радыяцыя» для нас было нешта накшталт слова «смерць»…

Лаўлю сябе на думцы, што не слухаю яе. Рэчаіснасць перастае існаваць для мяне, і перад вачыма паўстаюць сцэны бацькавага жыцця. Карціць перажыць іх разам з дарагім і блізкім мне чалавекам, з тым, хто некалі даў мне самае што ні на ёсць каштоўнае — жыццё, з тым, хто навучыў мяне любіць гэты свет, з тым, які выжыў і вярнуўся з пекла, адкуль ніхто і ніколі не вернецца больш ужо…

Ранкам наступнага дня я выпраўляюся ў дарогу. Малады хлопец — мой кіроўца і праваднік. Гэта на яго старэнькім «Масквічы» мы едзем праз усю зону да хутара. Там, па словах цёткі Зіны, і жыў увесь гэты час мой бацька. У хлопца цёмнаскуры, нібыта ў грузіна, твар. З-за чаго, напэўна, і мянушка ў яго такая — Міміно.

Машына ледзь паўзе па бездарожжы. Рухавік раве і, перагрэўшыся, глохне. Кіроўца запускае яго зноў і незадаволена бурчыць. Выбоіны нібыта азёры. І іх не аб’ехаць ужо. Ля адной такой яміны, напоўненай смуроднай, састаялай вадою, мы пакідаем машыну і ідзем далей пешкі.

— Мясціны тут непралазныя, — тлумачыць мне Міміно, нібыта я сам таго не бачу. — Па гэтых дарогах нават пры саветах машыны не хадзілі.

— Ты скуль ведаеш? — гляджу я на яго здзекліва.

— Я ўсё ведаю, — крыўдуе Міміно. — Калі б не ведаў, не павёў бы вас на гэты хутар… Вось ён — Божы Дар. Глядзіце…

Хлопец паказвае некуды ўдалячынь бязлесай балоцістай раўніны. На даляглядзе ледзь бачныя абрысы дзвюх дзіўных, падобных да зляжалых коп пабудоў.

— На хутар тут адна дарога, — тлумачыць юнак. — Гэтая, па якой мы з вамі ідзём зараз. Непадалёку, праўда, чыгунка яшчэ праходзіць. Але яна, пасля таго як узарвалі мост, закінутая. Дарэчы, адлегласць аднолькавая — што па ёй, што па гэтай дарозе. Па чыгунцы яно, можа, і бліжэй крыху, — сумняваецца ён, — але па ёй на машыне не паедзеш. Па ёй пехатою трэба ісці. Так што, калі ўсё ўлічыць, то тое на тое і прыйдзецца. Нам бы толькі праз рэчку ўброд перабрацца. А там напрасткі, глядзіш, праз хвілін пятнаццаць на месцы ўжо, — апраўдваецца мой праваднік.

Я ўзіраюся ўдалячынь. На даляглядзе — тры дрэвы з высокімі, як у кіпарысаў, пірамідальнымі кронамі. Ля іх грувасцяцца дзве дзіўныя старыя пабудовы.

Дык вось ён які, гэты хутар, Божы Дар!..

Толькі пад вечар мы пакідаем хутар з неадпаведнай сапраўднасці назваю. Пакідаем, каб некалі вярнуцца сюды. Прыйсці з Тым, хто пражыў тут у адзіноце пятнаццаць гадоў, паблукаць па гэтых дзікіх, бязлюдных мясцінах, дакрануцца шчакой да шурпатай кары пірамідальных, падобных да кіпарысаў, таполяў, прачытаць на адным з валуноў, што на вяршыні здзірванелага кургана, векавы надпіс. Прачытаць яго ўголас:

— Памятайце, пад вашымі нагамі ўвесь Свет…

1 ... 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)