Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Пастка для рэха - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пастка для рэха

Электронная книга - «Пастка для рэха». Краткое содержание книги:

«Пастка для рэха» - зборнік прозы Алеся Паплаўскага, пісьменніка родам з Берасцейшчыны, у 2009 годзе атрымала літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка ў галіне прозы. Што чакае нас: Вялікае Вар’яцтва ці Вялікае Дыханне? Алесь Паплаўскі пытаецца ў нас пра гэтае, не даючы якіх-небудзь трэціх, неакрэсленых мажлівасцей. Вядома: пісьменніцкае запытанне - ад сумлення. Ад су – млення з Богам. Мы ўсе – рэха Бога. Калі пастка для рэха – гэта час, дык гэтым часам з’яўляемся мы ўсе, кожны з нас. Алесь Паплаўскі цудоўнаю беларускаю мовай запісаў тое, што падказаў яго сэрцу Усявышні. А Усявышні праз аповесць “Пастка для рэха” прамовіў адно: шлях да Вялікага Дыхання вельмі цяжкі. Як толькі людзі пачынаюць шукаць нечыстых лёгкіх шляхоў, пастка для рэха зачыняецца, час для людзей спыняецца і невядомасць разраджаецца здрадай. Так у гісторыі было не аднойчы. Таму перад чалавецтвам ёсць толькі адзін шлях: шчаслівы боль суперажывання з Богам. І Паплаўскі сваёю аповесцю выказаў гэтую непахісную праўду.
1 ... 53 54 55 56 57 58 59 60 61 ... 102
Перейти на страницу:

— Мужчына! — чуе ён за плячыма нечы папераджальны вокліч. — Адыдзіце ад машыны!

Мелеш азіраецца. Насустрач яму спяшаецца міліцыянер.

«Толькі гэтага мне не хапала», — паспявае падумаць ён і чуе:

— Таварыш маёр, затрымайце яго, гэта ён толькі што размаўляў з інвалідам.

Марудзіць не выпадае. Інстынкт самазахавання падказвае, што трэба рабіць. Мелеш кідаецца да падземкі і чуе патрабавальныя загады спыніцца. Ля ўваходу ён ледзь не збівае з ног жанчыну. Тупат за плячыма зусім блізка, і ён паскарае бег. Пераадольвае пераход і зноў апынаецца наверсе. На платформе ідзе пасадка ў электрычку. «Галоўнае — змяшацца з натоўпам», — думае ён і заскоквае ў вагон.

— Мужчына, ваш квіток! Мужчына!.. — лямантуе яму ўслед правадніца.

Мелеш дабягае да тамбура, адмыкае дзверы і саскоквае на супрацьлеглы бок перона. Хуценька перасякае пуці і апынаецца на цэнтральнай гарадской вуліцы. Тралейбусы паркуюцца на супрацьлеглым баку. Ён паспявае заскочыць у першы, які адыходзіць, і, калі дзверы зачыняюцца, з палёгкай уздыхае…

13

На другі паверх падымаемся па стромкой драўлянай лесвіцы. На пляцоўцы перад уваходам у пакой спыняемся. Фёца кранае бліскучую ручку, і дзверы, аглушальна ляснуўшы, адчыняюцца. У памяшканні цёмна. Спыняемся і прыслухоўваемся. Аднекуль з глыбіні да нас далятаюць абрыўкі нечай лаянкі і ляскат разбітага посуду. Фёца мацае пустату, шукаючы электрычны выключальнік, і запальвае святло. Узіраемся ў каламутныя нетры кепска асветленага пакоя і заўважаем у ім яшчэ адны дзверы. Крадземся да іх. Нашы цяжкія крокі адбіваюцца ў прасторы. Дзвярная ручка запэцкана крывёю. Я гляджу на яе і разгублена азіраюся. Потым раблю некалькі асцярожных крокаў назад.

— Фёца, гэта падстава! — ціха шапчу я і спрабую пакінуць памяшканне. Дзверы, праз якія мы толькі што ўвайшлі, — зачыненыя. Безнадзейна торкаю ручку, яна не паддаецца. Напэўна, нехта пра гэта паклапаціўся, пакуль мы вошкаліся ў пошуках выключальніка.

— Фёца, гэта падстава! — паўтараю я і рухаюся наперад. Сябар спяшаецца следам. У пакоі два вакна. Адно выходзіць на вуліцу, другое — на двор. Праз яго бачна воданапорная вежа і дахі суседніх дамоў. Вымяраю пакой палахлівым позіркам і натыкаюся на жанчыну. Яна сядзіць у крэсле да нас спінаю. Кашляю, каб прыцягнуць яе ўвагу. Фёца хапае мяне за рукаў і кіўком галавы паказвае на крэсла. На падлозе ля ног жанчыны лужына свежай, яшчэ не загусцелай крыві. Ад яе ва ўсе бакі распаўзаюцца розныя па даўжыні ярка-чырвоныя ручаінкі. Па целе прабягае дрыготка. Асцярожна абыходзім крэсла, у якім сядзіць жанчына, і спыняемся ля вакна. З гэтай пазіцыі разгледзець ахвяру можна куды лепш. Жанчына адкінулася ўсім целам на спінку крэсла. Галава схіленая долу. Вочы глядзяць у падлогу. Сцёгны вульгарна аголеныя. Сукенка ў абліпку падкрэслівае хараство пруткага і рахманага цела. Ля крэсла валяецца акрываўлены жалезны прэнт. Відавочна, гэта і ёсць прылада забойства. Акрамя крэсла, пісьмовага стала і некалькіх кніжных паліц, ніякай іншай мэблі ў пакоі няма. Пераносная тэлефонная трубка не адключаная. З яе да нас даносяцца занудлівыя кароткія гудкі. Гляджу на Фёцу, і з вуснаў маіх зрываецца працяглы крык жаху:

— Оп-ля-я-а!..

— Тэлефануй у міліцыю, — прапаноўвае мне Фёца дрыготкім ад хвалявання голасам і, не дачакаўшыся, хапае сам трубку. Назіраю, як здрадніцкі дрыжаць яго рукі.

— Кінь, — загадваю яму я і палахліва зіркаю на акно. — Рвем кіпці, чуеш! Гэта — падстава!

Фёца збянтэжана пазірае на мяне. Вырываю з яго рук трубку і кідаюся да акна. Бачу, як насупраць дома, дзе мы зараз знаходзімся, спыняецца міліцэйская машына.

— Міліцыя! — крычу я ледзянеючым аж жаху голасам. — Бяжым!

— Бачу, — абыякава шэпча недзе за плячыма Фёца. — Куды бегчы? Дзверы замкнёныя, гэта пастка.

Вяртаюся да яго і хапаю за запясце, потым цягну праз увесь пакой да другога акна. Намацваю на раме зашчапку і спрабую адсунуць яе. Яна завэдзгана засохлай фарбай і не паддаецца.

— Не марудзь! Дапамажы! — лямантую я, звяртаючыся да Фёцы.

Ён кідаецца на дапамогу і таксама пачынае торгаць зашчапку. Зразумеўшы, што акно нам не расчыніць, хапаю з падлогі жалезны прэнт. Ён у крыві, і мяне пачынае нудзіць.

— Адхіліся, — загадваю я і адпіхваю Фёцу ўбок. Потым з усёй моцы б’ю прэнтам па шыбіне. Бітае шкло сыплецца на падлогу. Ускокваю адным махам на падаконнік і гляджу ўніз. Невялікая брукаваная пляцоўка ля дома забруджаная. Чую працяглы занудлівы вой сірэны і маруджу.

1 ... 53 54 55 56 57 58 59 60 61 ... 102
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)