Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Пастка для рэха - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пастка для рэха

Электронная книга - «Пастка для рэха». Краткое содержание книги:

«Пастка для рэха» - зборнік прозы Алеся Паплаўскага, пісьменніка родам з Берасцейшчыны, у 2009 годзе атрымала літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка ў галіне прозы. Што чакае нас: Вялікае Вар’яцтва ці Вялікае Дыханне? Алесь Паплаўскі пытаецца ў нас пра гэтае, не даючы якіх-небудзь трэціх, неакрэсленых мажлівасцей. Вядома: пісьменніцкае запытанне - ад сумлення. Ад су – млення з Богам. Мы ўсе – рэха Бога. Калі пастка для рэха – гэта час, дык гэтым часам з’яўляемся мы ўсе, кожны з нас. Алесь Паплаўскі цудоўнаю беларускаю мовай запісаў тое, што падказаў яго сэрцу Усявышні. А Усявышні праз аповесць “Пастка для рэха” прамовіў адно: шлях да Вялікага Дыхання вельмі цяжкі. Як толькі людзі пачынаюць шукаць нечыстых лёгкіх шляхоў, пастка для рэха зачыняецца, час для людзей спыняецца і невядомасць разраджаецца здрадай. Так у гісторыі было не аднойчы. Таму перад чалавецтвам ёсць толькі адзін шлях: шчаслівы боль суперажывання з Богам. І Паплаўскі сваёю аповесцю выказаў гэтую непахісную праўду.
1 ... 45 46 47 48 49 50 51 52 53 ... 102
Перейти на страницу:

— Не паспеў прыехаць, а крычыш: з’еду…

— Што мне рабіць у гэтым горадзе? — хлусіць Мелеш. — Я — вандроўнік. Маё жыццё — дарога. І Тэрэза мая памерла.

— Як — памерла? Калі?

Мелеш марудзіць з адказам.

— Сёння.

— А-а-а… — лісліва ўсміхаецца бязногі. — Ведаю твае жарты.

— Якія жарты? Завітаў да яе сёння.

— Пакінь яе ў спакоі. Яна цяпер з Лёшкам жыве.

— З Лёшкам? — здзіўляецца Мелеш.

— Чаму ты здзіўляешся?

— Ды так… Перадай брату, што я шукаў яго, — нечакана просіць у бязногага Мелеш.

— Абавязкова перадам. Можа, заначуеш?.. Я ўсё роўна здымаюся. Няма сэнсу сядзець. «Навар» нулявы — дзесятка ў дзень. Хіба гэта заробак? З яе яшчэ палову аддаць трэба. Вось і лічы, што застаецца.

— Не румзай, ведаем мы твае заробкі, — усміхаецца сумна Мелеш.

— Не верыш? Зуб даю. Паршывым стала жыццё. Зусім паршывым. Застаешся нанач?

— Не, Кін-дза-дза, дзякуй. Мне яшчэ шмат куды паспець трэба, — хлусіць Мелеш. — Калі што… Карацей, дзе знайсці цябе, ведаю.

— Надумаеш, прыходзь. І яшчэ…

Мелеш насцярожваецца. Інвалід спрабуе ўсміхаецца, аднак усмешка ў яго не атрымліваецца. Відаць, страх не ведае, што такое весялосць. Страху падуладны толькі смутак.

— Што табе? — пытаецца Мелеш. — Не цягні гуму…

Кін-дза-дза выцягвае з-за пазухі невялічкі скрутак, размотвае чырвоную хусцінку, у якой схаваная нейкая рэч.

— Вазьмі, — працягвае ён рэч Мелешу.

— Флейта?.. Адкуль яна ў цябе? — збянтэжана моршчыцца Мелеш. — Дзе Чыба?! Ты ж гаварыў, што не сустракаў яго.

— Супакойся… Мала што я мог гаварыць, — адхіляе яго руку інвалід і незадаволена бурчыць: — Дзе-дзе? Мне скуль ведаць: дзе?

9

— Гэй, патлаты, а ну ходзь сюды!..

Мы азіраемся і з трывогаю глядзім на міліцыянера. Той стаіць ля падземкі і цынічна скаліцца. Хвілінку марудзім і неахвотна накіроўваемся да яго. Вартаўнік парадку губляе да нас цікавасць, дэманстратыўна паварочваецца спінай і пачынае размаўляць па сотавіку. Такое ўражанне, што ён нас з некім зблытаў і цяпер, каб рэабілітавацца, наўмысна імітуе сваю занятасць.

— Ён нас клікаў? — гляджу я запытальна.

— Фіг яго ведае, — няўпэўнена паціскае плячыма Фёца.

Я запавольваю хаду, але міліцыянер паварочваецца і адрывае ад вуха сотавік.

— Сюды ідзі! Ты што, немец?.. — зіркае ён злосна.

— Я?.. — недаверліва перапытвае Фёца.

— Галоўка ад патэфона, — узмацняе голас міліцыянер.

— Во ўляпаліся, блін!.. — шкадую я і збянтэжана пазіраю на Фёцу. — Гэта нас тая касірша здала. Зуб даю, што яна. Бачыў бы ты, якімі яна вачыма на мяне глядзела.

— Перастань, пры чым тут касірша?

— А пры тым, што яна бачыла, як я краў батон.

— Хацелі б забраць, даўно забралі б, — недаверліва моршчыцца Фёца.

І ўсё ж марудзіць не выпадае. Пераходзім праз вуліцу і нехаця накіроўваемся да міліцыянера.

— Мы нешта парушылі? — хвалююся я. Міліцыянер затуляе далонню слухаўку і пагардліва зіркае на мяне:

— Цябе хто сюды зваў?

— Як — хто? Вы… — здзіўляюся я.

— Пайшоў прэч! Я сказаў, прэч!

Выпрабоўваць лёс няма жадання. Забіраю ад Фёцы пакунак з малаком і подбегам рушу да падземкі. Разуменне таго, што кінуў сябра ў небяспецы, прыйдзе значна пазней. Але і тады вярнуцца не спяшаюся, чакаю Фёцу ў небяспечным месцы.

Сябар паяўляецца праз хвілін дзесяць, злосны і заклапочаны.

— Што яму трэба ад цябе? — кідаюся я абрадавана яму насустрач. Фёца ад адказа ўхіляецца і крочыць да скверыка. Заўважаю, што ён без кепкі.

— Дзе кепка?

— Здёр з галавы, гад! І ў сметніцу! — незадаволена бурчыць Фёца.

— Не зразумеў?

— Што тут разумець? Знешні выгляд яму мой не спадабаўся. Пастрыгчыся загадаў, не тое пасадзіць абяцаў на суткі.

— За што? — недаўменна пазіраю я на Фёцу.

— Знойдзе, за што, — сумна ўсміхаецца ён. — Кепку шкада, Віцёк. Забраць яе трэба. Перачакаем, а калі пойдзе, вернемся.

— Вядома, вернемся, — згаджаюся я, і мы, каб не мазоліць міліцыянеру вочы, накіроўваемся праз вуліцу ў скверык.

Там пустэльна і сумна. Ад мокрых дрэў цягне сырасцю і холадам. Святло з цяжкасцю прабіваецца праз зялёны густы покрыў. Мы пацепваемся і паспешліва прабіраемся да прагалу. Там сонечна. Там, на рагу вуліцы, ля газетнага шапіка, тусуецца купка моладзі. На грудзях у адной дзяўчынкі я заўважаю надпіс: «Чым вам дапамагчы?»

— Валанцёры, — перахопліве мой здзіўлены позірк Фёца і абнадзейліва заяўляе: — Вось у каго мы разжывёмся тэлефонам.

— На што ён табе? — не разумею я.

— Аляксей Міхайлавіч. Забыўся?

1 ... 45 46 47 48 49 50 51 52 53 ... 102
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)