Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Пастка для рэха - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пастка для рэха

Электронная книга - «Пастка для рэха». Краткое содержание книги:

«Пастка для рэха» - зборнік прозы Алеся Паплаўскага, пісьменніка родам з Берасцейшчыны, у 2009 годзе атрымала літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка ў галіне прозы. Што чакае нас: Вялікае Вар’яцтва ці Вялікае Дыханне? Алесь Паплаўскі пытаецца ў нас пра гэтае, не даючы якіх-небудзь трэціх, неакрэсленых мажлівасцей. Вядома: пісьменніцкае запытанне - ад сумлення. Ад су – млення з Богам. Мы ўсе – рэха Бога. Калі пастка для рэха – гэта час, дык гэтым часам з’яўляемся мы ўсе, кожны з нас. Алесь Паплаўскі цудоўнаю беларускаю мовай запісаў тое, што падказаў яго сэрцу Усявышні. А Усявышні праз аповесць “Пастка для рэха” прамовіў адно: шлях да Вялікага Дыхання вельмі цяжкі. Як толькі людзі пачынаюць шукаць нечыстых лёгкіх шляхоў, пастка для рэха зачыняецца, час для людзей спыняецца і невядомасць разраджаецца здрадай. Так у гісторыі было не аднойчы. Таму перад чалавецтвам ёсць толькі адзін шлях: шчаслівы боль суперажывання з Богам. І Паплаўскі сваёю аповесцю выказаў гэтую непахісную праўду.
1 ... 46 47 48 49 50 51 52 53 54 ... 102
Перейти на страницу:

Фёца накіроўваецца да моладзі. Я плятуся следам.

На наша вітанне адказвае толькі дзяўчына, і то маўклівым кіўком. Астатнія нас ігнаруюць. У дзяўчыны коратка стрыжаныя густыя валасы. Яна пазірае на нас вялікімі жывымі вачыма, поўнымі значнасці і глыбокай сур’ёзнасці. Я ўзрушаны яе прыгажосцю і паддаюся яе чарам.

— Ёсць жаданне дапамагчы нам? — цынічна звяртаецца да дзяўчыны Фёца.

— Хлопча, не тлумі ты мне галавы! — ухіляецца дзяўчына і пераводзіць на мяне недаверлівы позірк.

— Вось табе й на, я так і ведаў… Нечага большага з вас і не зышчаш, — прытвараецца Фёца.

— А раптам! — умешваецца ў размову яе сяброўка.

Я скіроўваю позірк на хлопца. Той маўчыць. Відаць, яму наш знешні выгляд не даспадобы. Чарнавокая паварочваецца да яго і адорвае сваім позіркам. Хлопец на яе пасыл ніяк не рэагуе. Яго вочы ашклянела глядзяць у адну кропку.

— Дазвольце патэлефанаваць з вашага тэлефона? — пераходзіць да справы Фёца.

— Ну, калі толькі на хвілінку, — вытужвае ўсмешку чырвонымі губкамі чарнавокая.

— Бярыце мой, — нечакана працягвае сотавік хлопец. У яго вачах усё тая ж глыбокая сур’ёзнасць. Фёца дастае з кішэні паперку з тэлефонным нумарам Аляксея Міхайлавіча і змоўніцкі падміргвае мне. Абвестка збілася ў камячок, і я не ўяўляю сабе, які цяпер толк ад яе. Але не ўсё так пагана, як мне здаецца. Чую, як Фёца клацае пальцамі па бліскучых тэлефонных гузіках, і здагадваюся, што спробы дазваніцца да Аляксея Міхайлавіча не такія ўжо безнадзейныя. Аб чым яны размаўляюць, мне нячутна. Пазіраю скоса на суседзяў: дзяўчына па-ранейшаму занятая самалюбаваннем, а ў хлопца на твары ўсё тая ж сур’ёзнасць, блізкая да абыякавасці. Вяртаецца Фёца праз некалькі хвілін.

— Ну як, дапамаглі мы вам? — здзекліва сустракае яго чарнавокая.

— Вядома, — весела ён адказвае і вяртае хлопцу сотавік. — Віцёк, Аляксей Міхайлавіч чакае нас на вакзале.

— Чаму на вакзале? — здзіўляюся я.

Фёца загадкава ўсміхаецца і накіроўваецца да падземнага пераходу. Як здагадваюся, за кепкаю. Плятуся за ім. Напаўдарозе азіраюся, дзяўчына какетліва жмурыцца, яе вочы не адпускаюць мяне, але мне не да яе. У мяне ўпершыню паяўляецца рэальная магчымасць атрымаць працу. І не важна, што Фёца пра тое не намякнуў нават, я здагадваюся пра гэта па выразу яго твару.

— Сабака! — лаецца Фёца, адкопваючы са смецця кепку. — Дзіўны ён нейкі.

— Хто? — здзіўлена гляджу на яго я.

— Гэты Аляксей Міхайлавіч, — адказвае ён. — Чаго-чаго, а абяцаць яны ўсе мастакі. Паглядзім, чым усё абернецца.

— Можа, не пойдзем? — сумняваюся я.

— Як гэта — не пойдзем? Пойдзем.

Хутка міне гадзіна, як мы здзіўляем сваім знешнім выглядам пасажыраў, бавім час у чаканні Аляксея Міхайлавіча. А яго ўсё няма. І гэтая яго неабавязковасць пачынае раздражняць мяне.

— Можа ты нешта пераблытаў, можа ён у іншым месцы чакае нас?

— Яшчэ чаго, — злуецца Фёца і мітусліва зіркае па баках. — Сказаў, чакайце ля касаў, і апісаў сябе.

— Значыць, надуў...

— Фіг яго ведае, можа і надуў, — згаджаецца Фёца.

Чалавек, якога мы чакаем, знаходзіць нас сам. Яго нельга ні з кім пераблытаць. У такіх, як сцвярджае Фёца, усё напісана на твары. Мужчына нашмат старэйшы за нас. Яго вочы схаваныя пад чорнымі акулярамі. Апрануты без густу. Гэта толькі ўзмацняе мой недавер да яго асобы.

— Калі я правільна разумею, вы чакаеце мяне? — пачынае ён, не павітаўшыся. Здымае акуляры і пэўны час яго дапытлівы, пранізлівы позірк трымае нас у напрузе. Потым мужчына скіроўвае позірк у скверык і ківае галавою на незанятую лаўку: — Час мой абмежаваны, таму не стану спыняцца на дробязях. Некалькі слоў для знаёмства: па адукацыі я псіхааналітык. Мая праца — сацыялагічныя апытанні і маніторынгі.

Мы недаверліва пераглядваемся. Мужчына расшпільвае скураны кейс і дастае адтуль некалькі тыпаграфскіх бланкаў.

— Наколькі я зразумеў вас, вы збіраецеся супрацоўнічаць з намі, так? — цікавіцца ён між іншым, не адрываючыся ад папер. Мы маўчым.

— Час падумаць вам яшчэ выпадзе. Адмовіцца заўсёды паспееце, — усміхаецца ён і працягвае кожнаму па некалькі бланкаў. — Для знаёмства вам трэба адказаць на некалькі нескладаных пытанняў. Але ад вашых адказаў будзе залежыць, падыходзіце вы для працы ці не. Так што чытайце анкеты ўважліва і адказвайце на пытанні шчыра. Калі адказы нас задаволяць, з вамі будзе падпісана дамова. Асаблівую ўвагу звярніце на апошняе пытанне. На ўсё вам адводзіцца, — ён зіркае на кішэнны гадзіннік, — пятнаццаць хвілін…

Мы паглыбляемся ў чытанне. Пытанні дэбільныя, і гэта яшчэ больш насцярожвае мяне. Здзіўляе і тая сур’ёзнасць, з якою мы ставімся да ўсёй гэтай авантуры. Скоса пазіраю на Фёцу і заўважаю, што ў графе: «Вашы жыццёвыя праблемы?» — ён акуратна выводзіць: «Непаразуменне з грамадствам…» Слепа спісваю яго думку. Ад сябе толькі дадаю: «…і з самім сабой...»

1 ... 46 47 48 49 50 51 52 53 54 ... 102
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)