Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Дрыгва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дрыгва

Электронная книга - «Дрыгва». Краткое содержание книги:

В 1933 году была напечатана повесть Якуба Коласа Дрыгва (Трясина), посвященная партизанской борьбе на Полесье во время гражданской войны. Повесть очень быстро стала одной из самых любимых книг белорусского читателя, особенно молодежи.
1 ... 48 49 50 51 52 53 54 55 56 ... 90
Перейти на страницу:

Але, таварышы, і не ўсякага прымайце ў свае рады: пад відам вашага прыхільніка будуць прыставаць да вас і вашы ворагі, і правакатары. Дык будзьце асцярожны і не спускайце гэтага з-пад увагі.

Некалькі слоў сказаў і дзед Талаш. Ён падзякаваў Букрэя і чырвонаармейцаў за дапамогу і добрую параду. Сумесна былі тут вызначаны і некаторыя прынцыпы арганізацыйнага парадку партызанскага руху. Былі назначаны начальнікі партызанскіх груп і выбрана месца збору, якое павінна было застацца ў строгім сакрэце, а таксама выпрацаваны і формы сувязі, і назначан быў час, калі начальнікі партызанскіх груп павінны былі з'явіцца для інфармацыі і далейшых планаў партызанскай дзейнасці.

Дзед Талаш цяпер проста шчаслівы чалавек, калі толькі ёсць на свеце шчаслівыя людзі. Усе яго жаданні збыліся: ён папомсціўся палякам за сваю асабістую крыўду і за крыўды, прычыненыя палякамі другім. Але гэта між іншым. Ён мае сапраўдную ваенную стрэльбу, і, апроч таго, уся адабраная ад палякаў зброя, што папала ў рукі партызан і чырвонаармейцаў, паступіла ў яго распараджэнне — так пастанавілі на ваенным сходзе. Ён знайшоў свайго зняволенага сына, і сын яго з ім на волі. Пад руплівым доглядам Нупрэя Панас можа не толькі хадзіць, але і бегаць. Нарэшце дзед Талаш — партызанскі камандзір. Праўда, войска яго яшчэ павялічыцца, і значна павялічыцца — на гэты конт сякія-такія меры ўжо прыняты. Чырвоныя камандзіры прынялі яго ў сваю сям'ю, іменна як камандзіра і свайго чалавека. Хіба гэта не говар дзеду Талашу? Але дзедава галава знае меру і не пераходзіць той граніцы, ад якой галава пачынае кружыцца. Ён цвяроза глядзіць на рэчы. У гэтай галаве жывуць цяпер пераважна чыста ваенныя і камандзірскія мыслі. Ён думае аб далейшым ходзе падзей: не за гарамі вясна, а вясною пачнуцца такія справы, што трэба быць гатовым да ўсяго. У дзедавай галаве ёсць месца і для думак аб доме — аб бабцы Настусі, аб Максіме і аб гаспадарцы. Бабка Наста з жалю заходзіцца па Панасу ды і аб ім трывожыцца. I не ведае яна, што Панас вырваўся з няволі і што ён разам з бацькам. Гэтыя мыслі і накіроўваюць дзеда Талаша ў бок свайго дому.

Пасля некалькіх мяккіх і лагодных дзён пагоды дыхнуў з поўначы вецер, пазганяў нізкія воблакі і заціх. Неба раз'яснілася, афарбавалася ў зеленаваты халодны колер, і на Палессе зноў насунуліся пякучыя маразы.

Патаемнымі сцежкамі і дарогамі, а дзе і без дарог, прабіраецца, ідзе дзед Талаш у сваю вёску. Не ведае дзед, што ён — вядомая асоба не толькі сярод партызан і вайсковых людзей, але і сярод яго заклятых ворагаў, што за ім з асабліваю ўвагаю і пільнасцю сочаць польская контрразведка і паліцыя. Пасля захвату польскіх афіцэраў і салдат у Віркуцці і ганусанскіх падзей палякі прынялі рад строгіх захадаў, накіраваных на вылоўліванне такіх небяспечных людзей, як дзед Талаш, Мартын Рыль і іх паплечнікі. Дзед Талаш і Мартын Рыль былі запісаны ў асобны спісак з пералічэннем прымет, па якіх можна пазнаць іх.

Хоць і не ведаў аб гэтых строгасцях дзед Талаш, але, адчуваючы свае грахі перад акупантамі, ён таксама трымаў вуха востра. Так, ён не адважыўся ўзяць з сабою "настаяшчую" стрэльбу, хоць разлучацца з ёю яму было цяжка: пападзешся са стрэльбаю, тады прапаў вечным правам. Гэта засцярога і дасканалае веданне свайго Палесся дапамагалі дзеду шчасліва дайсці дамоў. Пад поўнач ужо ўваходзіць дзед у сваю хату.

Бабка Наста не можа цалкам аддацца сваёй радасці, пабачыўшы дзеда і даведаўшыся аб Панасе: абставіны былі такія, што кожны час, кожная мінута пагражала і дзеду, і Панасу, і ўсім ім страшным ліхам, і цяпер бабка трасецца ад глухой і цёмнай трывогі. Што можа сказаць яна дзеду Талашу, калі ён так далёка зайшоў у сваіх учынках?

Адно можна сказаць: не паказвацца болей тут, не дражніць ліха, покі жыццё не зменіцца ў лепшы бок, — ад свайго дому ён сабе адрэзаў усякія дарогі.

Дзед Талаш моўчкі і з глыбокаю ўвагаю слухае навіны, што расказваюць яму бабка і Максім. I што асабліва зацікавіла дзеда Талаша, дык гэта паведамленне аб Саўку і яго фальшывым партызанстве і аб той ролі, якую адыгралі ў гэтым Васіль Бусыга і яго прыяцелі. Дзед Талаш маўчыць.

Уся яго злосць пераходзіць на войта і яго прыяцеляў.

— Бач іх, якія спрытныя! — нарэшце падае голас дзед Талаш. — Ну, добра.

У гэтым "Ну, добра" чуваць пагроза. Дзед Талаш яшчэ і сам не ведае, якою мераю адмерае ён войту, але гэта ён так не папусціць.

1 ... 48 49 50 51 52 53 54 55 56 ... 90
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)