Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Дрыгва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дрыгва

Электронная книга - «Дрыгва». Краткое содержание книги:

В 1933 году была напечатана повесть Якуба Коласа Дрыгва (Трясина), посвященная партизанской борьбе на Полесье во время гражданской войны. Повесть очень быстро стала одной из самых любимых книг белорусского читателя, особенно молодежи.
1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 90
Перейти на страницу:

З паразліваю яснасцю вынікае перад ім Мартын Рыль, яго апавяданне пра сваё вызваленне з-пад польскага канвою. Ён пераводзіць вочы на свой канвой. Легіянеры курчацца ад марозу, наставілі каўняры шынялёў. Двое ідуць наперадзе. За імі дзед Талаш, а трэці, старшы, ідзе ззаду і трохі наўзбоч. Дзед Талаш мерае вокам іх фігуры, ацэньвае іх фізічную сілу. Яны здаюцца яму, як сам ён казаў, "шчуплымі". I раптам нешта знутры штурханула дзеда Талаша. У момант вока ён хватае карабін з рук старшага легіянера, таго, што ішоў наўзбоч ззаду, і б'е яго з такой сілай прыкладам па галаве, што ложа карабіна ломіцца. Трэск зламанага карабіна і хруст чэрапа зліваюцца ў адзін гук. Як сцяты маланкаю, легіянер тут жа падае. Толькі адзін крык, немы і невыразны, вырваўся з яго грудзей.

— Сюды! Ка мне, хлопцы! — дзіка крычыць дзед Талаш і кідаецца з металёваю часцю карабіна, што засталася ў яго руках, на другіх салдат. Яны ж ад нечаканасці і страху пакідалі свае карабіны і кінуліся наўцёк у лес.

Падабраў дзед іх карабіны і, 'як дзікі звер, сам кінуўся бегчы.

Калі ён крыху апамятаўся і заспакоіўся, то першае, што ён адчуў і што потым доўга не забывалася, гэта быў хруст разбітага ім чэрапа невядомага яму чалавека. Хруст гэты некалькі дзён стаяў у яго вушах.

XXVI

Васіль Бусыга і яго прыяцелі з напружанасцю чакалі першых данясенняў ад свайго "партызана" Саўкі Мільгуна. Але праходзілі дні, а Саўка не паказваўся і не падаваў аб сабе ніякіх вестак. Гэтая акалічнасць пачынала непакоіць войта і наводзіць яго на розныя мыслі. Хоць і не ў такой ступені, але непакой гэты адчувалі і войтавы прыяцелі. Часамі, сустрэўшыся, яны так ці іначай завядуць гутарку пра Саўку.

— Нешта ж не чуваць нашага Саўкі, — гаворыць вонт і ўважліва пазірае ў вочы Брую. Бруй бачыць, што войту не церпіцца.

— Не чуваць, — пацвярджае разважлівы Брун.

— Не чуваць падлы, — паўтарае Бірка.

— Што б гэта значыла? — войту хочацца ўсё ж дайсці прычыны.

— Справа, бачыш ты, далікатная, — становіцца на шлях разважання разважлівы Бруй. — Вы пастаўде сябе на яго месцы — хутка і не зробіш тут. Гэта не тое, што ўзяў цэп і пайшоў малаціць.

— Ды і цэп узяўшы, адразу малаціць не будзеш, — устаўляе слова і Бірка.

— Саўка, на мой розум, і добра робіць, што не спяшаецца, — гаворыць далей Бруй: — тут, браткі, трэба спрытна падысці. Лепш памарудзіць, але зрабіць гладка і акуратна. Цяжэй за ўсё зрабіць першыя крокі… Трохі пачакаем.

Войт паддаецца Бруевым разважанням і на некаторы час заспакойваецца, але ўсё ж цень трывогі дзесь туліцца ў яго сэрцы, і варта было яму застацца аднаму, каб закалыханая Бруем трывога абуджалася ў ім ізноў.

Хоць войт і меў падтрыманне з боку пана Крулеўскага, тым не меней ён часамі адчуваў сваю адзіноту і адарванасць ад грамады. Адчуванне адзіноты паглыблялася ў ім яшчэ тою акалічнасцю, што з таго часу, як стаўся ён войтам, паміж ім і Аўгіняй лёг цэлы рад непаразуменняў. Вясна ж і тыя настроі, што насіліся ў самым паветры, усе гутаркі, звязаныя з няяснымі і грознымі падзеямі, што мае прынесці з сабою вясна, і тая напятая засцярожлівасць, што панавала ўсюды, куды ні паткнецца войт, — усё гэта выводзіла яго з раўнавагі, прыгнятала яго. Пад уплывам гэтых настрояў Васіль ужо хацеў перагледзець свае адносіны да Аўгіні за апошні час і пайсці на згоду. Ён толькі вылучаў зручную мінуту, каб зрабіць гэта палітычна, не паступаючыся годнасцю войта, гонарам мужа і мужчыны наогул. Але здарылася адна праява, што яшчэ глыбей выкапала расколіну паміж імі і паставіла Аўгіню па другі бок ад Васіля.

Раз пад вечар ішоў Васіль па вуліцы. З таго часу як дзед Талаш збег з дому і заставаўся на волі ды не сядзеў злажыўшы рукі, дзедава хата набывала нейкую ўладу над войтам, і ён ніколі не мог спакойна праходзіць міма яе. Дзедава хата як бы пасміхалася з войта і з яго марных старанняў злавіць небяспечнага паўстанца. Усе ж тыя гутаркі і чуткі, што наверчваліся каля асобы дзеда Талаша, сеялі непакой у войтавым сэрцы. Апроч усяго іншага, Васілю было проста непрыемна, што ён, войт, нягледзячы на ўсе захады, каб злавіць старога Талаша, аставаўся, як кажуць, з носам. Праўда, цяпер была надзея на Саўку Мільгуна, але Саўка да гэтага часу не падае аб сабе ніякага голасу.

1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 90
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)