Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Дрыгва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дрыгва

Электронная книга - «Дрыгва». Краткое содержание книги:

В 1933 году была напечатана повесть Якуба Коласа Дрыгва (Трясина), посвященная партизанской борьбе на Полесье во время гражданской войны. Повесть очень быстро стала одной из самых любимых книг белорусского читателя, особенно молодежи.
1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 90
Перейти на страницу:

— А як вы думаеце, за што забралі вашага настаўніка? — пацікавіўся Нявідны, хоць добра ведаў прычыну арышту. Дзецям спадабалася, што гэты дарослы чужы чалавек лічыцца з іх думкамі.

— Кажуць, за тое, што бальшавіком быў, — нясмела азваўся Мікітка.

— А як маглі даведацца палякі, што ён — бальшавік?

— Крук Марцін удаў яго, — рашуча заявіў Мікітка.

— А хто такі Марцін Крук?

— Чалавек адзін тут. У яго бальшавікі забралі каня, дык ён са злосці і топіць усіх, хто бальшавік, — тлумачыў Мікітка.

— А скуль тід ведаеш, што яго ўдаў Крук?

— Усе так гавораць.

Гутарка спынілася: бег Міхалка. Усім было цікава ведаць, з чым вернецца ён. А Міхалка яшчэ здалёку паведаміў, што Нічыпар дома і зараз ідзе сюды сам. I сапраўды, хвілін праз колькі прыйшоў і Нічыпар, пануры і заклапочаны. Рыжаватыя бровы яго зрасліся на носе, а сам нос яго, хоць і задзёрысты, выглядаў даволі маркотна і нявесела.

На выгляд Нічыпару можна было даць гадоў дваццаць з невялікім хвосцікам. Відаць, нейкая думка яго моцна непакоіла.

Твар яго трохі пасвятлеў, калі падышоў ён да Нявіднага.

Нявідны паглядзеў у вочы Нічыпару.

— Што, брат, нявесел?

— Не вяселіцца штось, — вінаватаю ўсмешкаю ўсміхнуўся Нічыпар.

Хлапчукі стаялі тут жа: ім хацелася чуць, аб чым будуць гутарыць мужчыны. Мікітка, як старшы, пагнаў іх коўзацца і сам адышоўся: прыроджаны такт падказваў яму, што не хлапецкая справа слухаць гутарку дарослых, ды яшчэ пры такіх абставінах.

Нявідны і Нічыпар таксама рушылі з месца. Ідучы гутарылі.

— Сакратар арыштован?

— Арыштован, таварыш Нявідны! — панура адказаў Нічыпар.

— Якую ж работу рабілі вы тут?

— Збіралі сходы. Агітавалі супраць белапалякаў, выступалі за Саветы.

— I якія вынікі?

— Ды ўжо згуртавалі чалавек дванаццаць хлопцаў. А вось цяпер работа прыціхла: паліцыя пачала дужа нася-даць. Шпіянаж на ногі паставілі. А тут і настаўніка забралі!.. Настрой зніжаны.

— А баявую дружыну маеце вы?

Нічыпар крыху замяўся.

— Парассыпаліся хлопцы.

— Ні чорта вы не зрабілі. I грош цана такой вашай рабоце.

Ціхі і лагодны з віду Нявідны загаварыў цвёрда і жорстка:

— Як жа гэта вы не паставілі людзей, здольных узяць у рукі зброю! На вас насядае паліцыя… Дзеці адкрыта гавораць пра даносчыка Марціна Крука. А што вы з ім зрабілі?

— А што зрабіць з ім? — запытаў Нічыпар.

Нявідны паглядзеў на яго халоднымі вачыма.

— У расход яго вывесці! — цвёрда прамовіў ён. — Ці вы спадзеяцеся, што паліцыя запросіць вас на работу і скажа: калі ласка, агітуйце супраць нас!.. Ні к чорту ваша работа! Бабы вы! Старыя дзяды самі сваім розумам даходзяць да думкі, што трэба ўзброенае змаганне супраць акупантаў. Самі збіраюць людзей, зброю самі дастаюць і самі становяцца на чале партызан. А вы спалохаліся паліцыі, арыштаў і стаіліся, як мышы пад мятлою… Склікаць сёння ж сход.

Але Нічыпара непакоіла адна думка, і не сказаць пра яе Нявіднаму не выпадала.

— Горш за ўсё вось што, таварыш Нявідны: на вобыску ў часе арышту нашага сакратара забралі дакумент — спісак членаў замосцінскай падпольнай арганізацыі.

Яшчэ халадней глянуў Нявідны на Нічыпара.

— Самі работы не робіце ды яшчэ другіх падводзіце. Далі знаць аб гэтым у Замосце?

Нічыпар маўчаў вінавата і панура.

— Паведаміць? Ва што б там ні стала паведаміць Замосце.

— Замосце на вялікім падазрэнні ў паліцыі, і прабрацца туды трудна.

Нявідны змераў Нічыпара — з ног да галавы халодным поглядам.

— Няма ў вас арганізацыі, няма ў вас работы… людзей у вас няма. Ёсць людзі, але вы не здолелі паставіць іх на работу.

Нявідны змоўк. Што было гаварыць Нічыпару?

— Вось што, — памаўчаўшы, сказаў Нявідны, — сход склікаць на паслязаўтра. Калі я не вярнуся, праводзьце сход самі. Задача сходу — разгарнуць работу, жывую, бальшавіцкую. Арганізаваць партызанскі актыў, іначай вы не людзі змагання, не бальшавікі, а мёртвы баласт. Не чакаць, покі паліцыя дазволіць вам насіць зброю, — самі вазьміце яе ў паліцыі.

I перадаў Нічыпару жмут адозваў.

— Расклеіць гэтыя адозвы, дзе толькі можна. — Нявідны пайшоў; Нічыпар маўчаў, пазіраў яму ўслед.

— Таварыш Нявідны, і я іду з табою.

Нявідны азірнуўся.

— Аставайся тут і рабі тое, што я табе казаў.

Нявідны знік у кустах. Нічыпар яшчэ пастаяў некалькі хвілін. Яму стала прыкра і сорамна.

Нічыпар задумаўся, і ў другім кірўнку пайшлі яго мыслі.

XXIV

Калі Саўка Мільгун сам не дадумаўся, якою справаю заняцца яму, дык за яго людзі падумалі, і добра падумалі. Цяпер Саўка злез з печы, ажывіўся, парухавеў, — словам, другім стаў чалавекам, і думак у яго поўная галава. Думкі яго ідуць па дзвюх асноўных лініях: першая — як практычна звязацца з партызанамі і другая — як застрахавацца ад іх на ўсякі выпадак. Іначай сказаць, што трэба зрабіць, каб і сена было цэлае і каб козы былі сытыя? Як вядома, такую мудрасць шмат хто праводзіць у жыцці. I Саўка бярэцца за работу. Не брацца нельга: барыш выпілі, задатак узяў. Крупы, мукі, сала таксама перапала. А наперадзе гэта перападанне абяцае стаць яшчэ болей шчодрым. Не трэба толькі спаць у шапку і не быць дурнем.

1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 90
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)