Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Дрыгва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дрыгва

Электронная книга - «Дрыгва». Краткое содержание книги:

В 1933 году была напечатана повесть Якуба Коласа Дрыгва (Трясина), посвященная партизанской борьбе на Полесье во время гражданской войны. Повесть очень быстро стала одной из самых любимых книг белорусского читателя, особенно молодежи.
1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 90
Перейти на страницу:

— Ды ўжо лепей у лес ісці, як быць войтам, як ты.

Новая хваля злосці пашыбла войта. Але ён цяпер ужо не схібіць — у яго ёсць цвёрдая лінія, і ён ведае, як павесці справу, і ведае, чым кончыць сваю гэту стычку з Аўгіняю.

— Гэта ты ў Талашоў набралася такога розуму? Ці, можа, навучыў цябе Мартын?

Назваўшы Мартына, Васіль зразу адчуў усю нянавісць да яго і да Аўгіні. Таксама і Аўгіня не магла спакойна пачуць гэта імя.

— Хто б сабе ні вучыў, абы навучыў. А вось цябе дык ніхто не навучыць. I людзі глядзяць на цябе, як на воўка… Ты сам сабе яму капаеш…

— Ты мне капаеш яму! — перапыніў Аўгіню Васіль. — Як ты смееш хадзіць да гэтых Талашоў і кампанаваць з імі? Хіба гэта людзі? Разбойнікі, галадранцы, злачынцы. Ці табе хлеб мой гаспадарскі надакучыў? Ці табе няма ў што адзецца, што водзіш з імі дружбу? Хто ж ты пасля гэтага?

— Што ты папікаеш мяне сваім хлебам? — заваблівыя Аўгініны вочы сталі злымі і халоднымі. — Хіба ж я не працавала? Не зарабіла сабе на хлеб, на адзежу?

Яна заплакала і, змяніўшы голас, сказала:

— Дык няхай жа ён агнём пойдзе твой хлеб і твая адзежа! Лепш бы я батрачкаю засталася!

— А! Абжэрлася! Батрацтва захацела? — Васілёвы губы пачварна скрывіліся, чорная барада заківалася. — Дык забірай свайго байструка і — марш з мае хаты! Вон, каб тут і смуроду твайго не было! Не трэба мне здрадніцы і ворага ў хаце! Вон!

Схапіў за плячук Аўгіню і з сілаю штурхнуў яе ў дзверы. Алеся, прыліпшы да маткі, хіснулася разам з ёю і стукнулася галавою аб касяк. Яна схапілася рукою за галаву, але не плакала і не крычала, а толькі калацілася ўся, як у ліхаманцы. Пятрок і Грышка кінуліся з плачам да маткі і таксама пачапляліся ручкамі за яе адзежу.

Такая горкая крыўда і такая абраза!

Нічога падобнага не зрабіў так з Аўгіняй ніхто на свеце. Яна сама перапалохалася не менш за Алесю. Жахліва зірнула на раз'юшанага войта, потым прытуліла Алесю.

— Дачушка мая! Галоўку табе пабіў гэты звер?

— Мамка! Нашто ты сварылася з татам? — з дакорам запытала матку ціхенька Алеся.

А Васіль у парыве дзікага буйства рынуўся да ашэстка, стаў зрываць Аўгініну і Алесіну адзежу і кідаць яе пад ногі.

— Забірайце свае транты і не мазольце мне вачэй! Годзе!

Потым паваліў на бок куфар, ускочыў на яго з ботамі і пачаў таптаць і біць яго абцасамі.

Аўгіня моўчкі надзела кароткі кажушок, накінула на галаву цёплую хустку, адзела Алесю.

— Пойдзем, дачушка, нам няма тут месца.

Пятрок і Грышка паднялі лямант.

— Не ідзі, маці!

— I мы з табою?

— Марш на печ! — тупнуў на іх бацька.

Хлопчыкі пакорна выпусцілі з рук матчын кажушок і з апушчанымі галовамі пашыбавалі ў падсуседзі да дзеда Купрыяна і там пачалі голасна плакаць.

— Не плачце, дзеткі! — Сказала да іх маці. — Я вярнуся і вас вазьму.

— А скулу табе! — крычаў Васіль. — Хопіць з цябе твайго байструка!

— Ну, гэта мы яшчэ пабачым, — і пагроза чулася ў Аўгініным голасе.

Васіль расчыніў дзверы. Аўгіня, не чакаючы новага штурхеля, узяла за руку Алесю і выступіла за парог у цемру зімняга вечара.

Назаўтра па вёсцы Прымакі — так звалася вёска, дзе жыў дзед Талаш, — толькі і гутаркі было, што пра Аўгіню ды пра яе сварку з войтам Васілём Бусыгам. А пад вечар таго ж дня другая навіна не меней здзівіла Прымакі: Талашова хата і ўсе яго будынкі засталіся пустымі, пакінутымі гаспадарамі.

XXVII

У Саўкі Мільгуна выпрацаваўся свой погляд на рэчы: лепей спазніцца, чым не ў часе схапіцца. Вось чаму, развітаўшыся з Максімам, павольна, не спяшаючыся, пасоўваўся ён у бок Вепраў. Ды і чаго наогул спяшацца? Усё роўна, спяшайся не спяшайся, а свайго не мінеш. У Вепрах Саўка запыніўся на некаторы час: былі ўсе падставы для таго, каб пабыць там даўжэй. Па-першае, там было многа народу, моцна пакрыўджанага палякамі: у Вепрах палякі забілі Кандрата Буса, спалілі Мартынаву хату. Наогул Вепры абадралі яны, як ліпку. Па-другое, у Вепрах былі і Саўкавы прыяцелі, даўнейшыя хаўруснікі па часці канакрадства. Праўда, справы гэта ўжо не такія пачэсныя, каб на іх тут доўга спыняцца і раззвоньваць, але ўспомніць пра іх у добрай кампаніі пры чарцы самагону ўсё ж можна было, асабліва калі прыняць пад увагу, што рабіліся яны яшчэ за царом. А ў Саўкі якраз і аванс быў, выданы яму войтам і яго прыяцелямі. Такім чынам, У Вепрах прабыў Саўка дзён тры ці чатыры. I трэба сказаць, дарма часу ён і тут не зводзіў: і тут ён пашыраў, праўда, пад вялікім сакрэтам, тыя ж погляды, аб якіх расказваў Максіму, гаварыў аб сваім замаху стаць партызанам. У гэтай справе ён ужо набіў, як кажуць, руку. Ён так захапіўся партызанствам, што і сам пачынаў верыць у яго. Але за гэты час адбыліся некаторыя падзеі, у выніку чаго сюды, у Вепры, прыйшла Талашова нявестка і таксама па сакрэту расказала Мартынавай жонцы пра тую ролю, якую адвялі Саўку войт і яго прыяцелі. Вепраўцы, дачуўшыся аб гэтым, былі дужа абураны, і невядома што сталася б тут з Саўкам, калі б не прыйшоў сюды Талашоў Максім і не перадаў загад свайго бацькі накіраваць Саўку ў Карначы да Цімоха Будзіка. Гэтым вырашэннем справы ўсе засталіся здаволены: сам Максім, бо ён выпаўніў бацькаў загад знайсці Саўку, каб накіраваць яго да Будзіка; вепраўцы — ім не трэба было думаць, што зрабіць з Саўкам. Здаволены быў і Саўка: ён знайшоў тое, чаго шукаў.

1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 90
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)