Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Общественные науки, социология » Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце
Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Электронная книга - «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце». Краткое содержание книги:

Манаграфія прысвечана высвятленню сутнасці такой глабальнай з’явы сучаснасці як нацыянальная ідэя. Сутнасць пазіцыі аўтара ў тым, што нацыянальная ідэя разглядаецца як праект рэалізацыі нацыі і нацыянальнай дзяржавы. Вялікая ўвага надаецца ўсебаковаму даследаванню такіх вядомых на Захадзе, але мала вывучаных у Беларусі паняццяў, як нацыя і нацыяналізм. Прапанавана новая мадэль эвалюцыі чалавецтва, дзе галоўнымі чыннікамі развіцця з’яўляюцца рэлігія і этнас (нацыя).
1 ... 47 48 49 50 51 52 53 54 55 ... 66
Перейти на страницу:

— барацьба за незалежнасць і як вынік — здабыццё яе.

Беларусь, абыходзячы другую з адзначаных стадый, 25 сакавіка 1918 г. стала незалежнай дзяржавай — спачатку гэта была БНР, а з 1 студзеня 1919 г. яе бальшавіцкай альтэрнатывай — БССР, «раўнапраўнай» рэспублікай у складзе СССР. На самой справе БССР не мела, нават, сапраўднай аўтаноміі. Адно што можна адзначыць — пэўную культурную самастойнасць Беларусі.

Другая хваля нацыянальнага адраджэння: 1918–1929 гады (БССР), 1921–1939 гады (Заходняя Беларусь).

Гэты перыяд быў перыядам бурнага развіцця беларускай нацыі. За досыць кароткі перыяд у галіне беларусізацыі было зроблена больш, чым за ўсё мінулае стагоддзе. Выйшлі першыя беларускія слоўнікі: у 1926 г. у Мінску выйшаў беларуска-расійскі слоўнік, складзены М. Байковым і С. Некрашэвічам; у 1924 г. у Коўна выйшаў расійска-беларускі слоўнік В. Ластоўскага; надрукаваны таксама галіновыя слоўнікі па фізіцы, хіміі і іншых навуках. Навукова-даследчае жыццё віравала ў асяроддзі першай беларускай навуковай установы Інбелкульта — папярэдніка Акадэміі Навук. Расквітнела беларуская проза і паэзія. Сфармавалася нацыянальнае тэатральнае мастацтва і народная творчасць.

Ёсць усе падставы сцвярджаць, што менавіта к 1929 году на Беларусі сфармавалася беларуская нацыя і адпаведна абазначыліся контуры беларускай нацыянальнай ідэі (БНІ). З’явіліся і першыя тэарэтычныя працы прысвечаныя беларускай праблематыцы. Асабліва трэба адзначыць ксяндза Адама Станкевіча, якім былі, па сутнасці, закладзены асновы беларускага нацыяналізму і БНІ.

Калі ў перыяд 20-х — 40-х гадоў ва Усходняй Беларусі ўсталяваўся камуністычны рэжым, то ў Заходняй панаваў капіталізм, які быў адносна больш лаяльным рэжымам і нават дазваляў шматпартыйнасць. Найбольш буйнай з беларускіх партый Заходняй Беларусі была БХДЗ (Беларуская хрысціянска-дэмакратычная Злучнасць), якой кіравалі Ян Пазьняк і ксёнз Адам Станкевіч. БХДЗ аб’ядноўвала ў сваіх шэрагах некалькі тысяч чалавек. Гэта былі галоўным чынам сяляне, а таксама збяднелая шляхта. Вялікі ўклад у развіццё нацыянальнай беларускай думкі зрабіў ідэолаг БХДЗ А. Станкевіч, які надрукаваў шэраг ключавых кніг аб хрысціянстве і беларускай нацыянальнай ідэі і ён фактычна заклаў асновы беларускага нацыяналізму.

Акрамя БХДЗ у Заходняй Беларусі існавалі і іншыя партыі: БСДРП (Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя), БНФ (Беларускі народны фронт) і, нават, Беларуская нацыянал-сацыялістычная партыя.

У часы рэпрэсій галоўным абвінавачваннем, што выдзвігалася да дзеячоў беларускай культуры, пісьменнікаў, паэтаў, мастакоў, вучоных і іншай творчай інтэлігенцыі было абвінавачванне ў «нацдэмаўшчыне», г. зн. у прыхільнасці да ідэалаў дэмакратыі і нацыянальнай ідэі — дакладней да ўсяго нацыянальнага. Гэтая «нацдэмаўшчына» амаль ўзводзілася ў ранг нейкай ідэалогіі, варожай да сацыялістычных і камуністычных ідэй і наогул «да будаўніка камунізму». Але на самой справе «нацдэм» — гэта быў толькі ярлык, які прыдумалі бальшавікі, а якой-небудзь пэўнай тэорыі, канцэпцыі, ці ідэалогіі, што падыходзіла б пад тэрмін «нацыянальная дэмакратыя», не існавала. Пад ярлык «нацдэма» маглі трапіць і былыя сацыял-дэмакраты з «Грамады» і хрысціянскія дэмакраты, што выехалі з Заходняй Беларусі у Савецкую Беларусь, і нацыянал-камуністы, і, нават, звычайныя беларускамоўныя пісьменнікі і паэты. Але з’яўлялася рэальнасцю і наяўнасць нацыянальна-адраджэнцкага руху ў БССР, які, па-сутнасці, і атрымаў назву «нацдэмаўшчына».

Культ асобы на многія гады прыпыніў працэс нацыянальнага адраджэння беларусаў. Творы найбольш грунтоўных мысліцеляў даваеннай эпохі А. Станкевіча, В. Ластоўскага, Я. Лёсіка, Я. Самойлы не паспелі стаць усенародным набыткам — іх аўтары былі рэпрасаваныя, а кнігі былі забароненыя.

У сувязі з гэтым гаварыць аб існаванні прынамсі палітычнага нацыяналізму і тым больш ідэалогіі нацыяналізму ў дзяржаўным маштабе — даваеннай БССР — заўчасна. Аднак нацыянальны рух 20-х гадоў быў ужо асновай будучай нацыянальнай дзяржавы і канцэпцыі беларускага нацыяналізму.

На працягу панавання савецкай улады, фактычна, адзінай ідэалогіяй у БССР была дзяржаўная ідэалогія, якую несла камуністычная партыя — КПБ, філіял саюзнай КПСС. З іншых ідэалогічных канцэпцый можна адзначыць толькі ідэі выкладзеныя ў праграмах даваенных партый Заходняй Беларусі — БХДЗ і БСДП. Трэба адзначыць, што ні ліберальныя, ні кансерватыўныя традыцыі не былі вядомыя беларусам, як у імперскай Расіі, так і ў Рэчы Паспалітай і ў БССР.

1 ... 47 48 49 50 51 52 53 54 55 ... 66
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)