Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Общественные науки, социология » Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце
Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Электронная книга - «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце». Краткое содержание книги:

Манаграфія прысвечана высвятленню сутнасці такой глабальнай з’явы сучаснасці як нацыянальная ідэя. Сутнасць пазіцыі аўтара ў тым, што нацыянальная ідэя разглядаецца як праект рэалізацыі нацыі і нацыянальнай дзяржавы. Вялікая ўвага надаецца ўсебаковаму даследаванню такіх вядомых на Захадзе, але мала вывучаных у Беларусі паняццяў, як нацыя і нацыяналізм. Прапанавана новая мадэль эвалюцыі чалавецтва, дзе галоўнымі чыннікамі развіцця з’яўляюцца рэлігія і этнас (нацыя).
1 ... 46 47 48 49 50 51 52 53 54 ... 66
Перейти на страницу:

б) Атток у XVII–XVIII ст. найбольш актыўных і разумных людзей у Расію і паўднёвае казацтва па прычыне рэлігійнага і палітычнага пераследу.

в) Нарастаючае апалячванне інтэлектуальнай беларускай эліты з ХVІ па ХVIII стагоддзе. Нават у ХІХ ст., пры здавалась бы вызначальным нашэсці русіфікцыі на землі беларусаў, сотні тысяч насельнікаў былога ВКЛ пераходзілі ў каталіцызм (чаго не было, нават, пры Рэчы Паспалітай) і затым запісваліся палякамі.

На працягу ўсяго ХІХ ст. паступова пачынаецца нацыянальнае адраджэнне беларускага насельніцтва. К ХХ ст. ў беларусаў ужо існавала сучасная беларуская літаратурная мова і пісьменнасць, якая існавала на аснове двух алфавітаў — лацінкі і кірыліцы, выпускаліся газеты —, «Гоман», «Наша ніва», «Наша доля» былі свае нацыянальныя паэты і пісьменнікі (Цётка, Я. Колас, Я. Купала, М. Багдановіч, Ядвігін Ш. і іншыя).

У гісторыі беларускага адраджэнцкага руху і звязанага з ім працэсам фармавання беларускай нацыі мы можам вылучыць чатыры перыяды.

Першая хваля нацыянальнага адраджэння займае перыяд з 1861 г. па 1917 г. Перыяд ВКЛ намі не разглядваецца па прычыне таго, што ў тыя часы навогул яшчэ не пачаўся працэс фармавання нацый у сучасным паняцці (магчыма, за выключэннем Англіі, як адзначалася вышэй). Перыяд ВКЛ (з ХІІІ да ХVІ-га стагоддзя) — гэта па нашай класіфікацыі перыяд падзелу людзей па веравызнанням (формы монатэізму), ці па класіфікацыі Э. Гелнера — аграрны перыяд (пераднацыянальны).

Гістарычна склалася так, што першым ідэалагічным вучэннем на Беларусі была сацыял-дэмакратыя, якая ўвасаблялася ў Беларускай Сацыялістычнай Грамадзе (БСГ), ці проста Грамадзе. Гэтая партыя была створана шляхам рэарганізацыі Беларускай Рэвалюцыйнай Грамады (існавала з 1903 г.).

БСГ кіравалася двумя вельмі важнымі канцэпцыямі. Па-першае, яна выступала за сацыялізм, хаця і не мела адносін з расійскай камуністычнай партыяй (РКП(б)). Па-другое — і гэты факт стаў вызначальным пры стварэнні БНР і БССР — вялікае месца ў праграме БСГ займала праблема ажыццяўлення нацыянальнай ідэі. Упершыню за ўсю гісторыю Беларусі ў складзе Расійскай імперыі была створана праграма, дзе была выразна выказана ідэя аўтаноміі беларускіх зямель, аўтаноміі Беларусі ад Расіі. Хаця аўтаномія не прадуглежвала поўнай незалежнасці (Беларусь па праграме БСГ заставалася ў складзе Расйскай імперыі) — гэтая ідэя была на той час вельмі радыкальнай. Нітуючы пачатак і канец ХХ стагоддзя можна сказаць, што абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь у 1991 годзе ёсць завяршэнне і ажыццяўленне ідэй сфармуляваных у праграме БСГ.

Пасля рэвалюцыі 1917 года ў Беларусі існавала дзве галоўныя палітычныя партыі: БСГ, якая ў 1918 г. была ператворана ў БСДП (Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю), і Камуністычная партыя Беларусі (КПБ).

Дзейнасць БСГ — БСДП непарыўна звязана з яе лідэрамі — Іванам і Антонам Луцкевічамі, Алесем Гаруном і іншымі. Самае галоўнае, што прынесла іх дзейнасць: праграма БСГ была рэалізована на практыцы фактам стварэння 25 сакавіка Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), праіснаваўшай, праўда, не доўга. Аднак да гэтага часу існуе ўрад БНР у эміграцыі (цяперашні прэзідэнт Івонка Сурвіла).

Іншыя вынікі атрымаліся ў выніку дзейнасці на Беларусі камуністаў (бальшавікоў). 1-га студзеня 1919 г. імі была ўтворана БССР. Ёсць меркаванне, што штуршком для абвяшчэння БССР, было папярэдняе ўтварэнне БНР.

У адрозненне ад цяперашніх часоў, у 20-я гады жыццё Беларусі пад кіраўніцтвам камуністычнай партыі было адметным шырокім нацыянальным уздымам, усеагульнай беларусізацыяй. Кіруючыся нашай класіфікацыяй ідэалогій (гл. папярэдні раздзел), можна сказаць, што дзейнасць грамадскіх і афіцыйных асоб, ды і наогул афіцыйную ідэалогію, можна суаднесці з нацыянал-камунізмам. Аднак ужо з 1929 г. пачалася новая эпоха, пачалося станаўленне культу асобы Сталіна, пачаліся жорсткія рэпрэсіі, пад якія трапілі не толькі іншадумцы (былыя сацыял-дэмакраты, нацдэмы), але і нацыянал-камуністы (Вацлаў Ігнатоўскі, Цішка Гартны і іншыя).

Гэта становіцца зразумелым калі усвядоміць наступную схему фармавання нацыі-дзяржавы: кожная нацыя, якая суіснуе з дамінуючай нацыяй у адной дзяржаве, для дасягнення дзяржаўнай незалежнасці павінна прайсці шлях з трох фаз:

— супольнае жыццё малой нацыі з вялікай у адной дзяржаве (беларусаў-тутэйшых з рускімі);

— дасягненне аўтаноміі ў рамках адной дзяржавы. Фактычна БССР у складзе СССР можна лічыць у нейкай ступені аўтаномнай рэспублікай. Аднак гэтая аўтаномія вельмі ўмоўная, бо ў таталітарнай дзяржаве, якой быў СССР, ні аб якіх свабодах не магло і быць гаворкі.

1 ... 46 47 48 49 50 51 52 53 54 ... 66
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)