Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Общественные науки, социология » Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце
Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Электронная книга - «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце». Краткое содержание книги:

Манаграфія прысвечана высвятленню сутнасці такой глабальнай з’явы сучаснасці як нацыянальная ідэя. Сутнасць пазіцыі аўтара ў тым, што нацыянальная ідэя разглядаецца як праект рэалізацыі нацыі і нацыянальнай дзяржавы. Вялікая ўвага надаецца ўсебаковаму даследаванню такіх вядомых на Захадзе, але мала вывучаных у Беларусі паняццяў, як нацыя і нацыяналізм. Прапанавана новая мадэль эвалюцыі чалавецтва, дзе галоўнымі чыннікамі развіцця з’яўляюцца рэлігія і этнас (нацыя).
1 ... 45 46 47 48 49 50 51 52 53 ... 66
Перейти на страницу:

Прычына паразы Салаўёва ляжыць хутчэй за ўсё ў тым, што за многія гады незалежнага існавання гэтых канфесій надта рознымі сталі як унутраныя асаблівасці каталіцызму і праваслаўя, так і знешні, абрадавы іх бок. І для Беларусі на сучасным этапе — этапе нясмелага адраджэння хрысціянства — пытанне аб экуменізме з’яўляецца заўчасным, калі наогул магчымым. Становішча беларускага памежжа ў рэлігійным сэнсе вельмі складанае: рэгіён знаходзіцца на мяжы двух культур — усходняй і заходняй, і двух рэлігій — каталіцызму і праваслаўя. Мы свядома не кранаем пратэстанцтва, бо яно не адлюстроўвае нацыянальнага беларускага менталітэту — той асаблівасці, што фармуецца стагоддзямі.

Адзначым важную акалічнасць, характэрную для насельніцтва беларускага сумежжа. У гэтым рэгіёне назіраецца цікавая з’ява звязаная з менталітэтам: беларусы-католікі і беларусы-праваслаўныя вельмі блізкія па свайму духоўнаму складу, характару мыслення, і гэтая блізасць большая, чым у беларусаў-католікоў і палякаў-католікоў. Гэта наводзіць на думку, што нацыянальнае адзінства для беларусаў значыць больш, чым адзінства ў веравызнанні. Такая пераарыентацыя ў асноўных жыццёвых каштоўнасцях новая з’ява: да ХІХ стагоддзя гістарычны лёс народаў быў звязаны галоўным чынам з канфесійнай прыналежнасцю грамадзян краіны.

Менавіта падзел беларусаў на католікоў і праваслаўных у ХVI стагоддзі стаў прычынай заняпаду ВКЛ. Старажытную дзяржаву ВКЛ здаўна раздзіралі дзве сілы — адна з накірунам заходнім, другая — усходнім. Гэтая акалічнасць існуе і цяпер, і асабліва выразна бачна на памежжы.

Якая ж будучыня хрысціянства беларускага памежжа? Хучэй за ўсё, шлях хрысціянства ляжыць не ў перацягванні католікоў у праваслаўныя, ці наадварот, шлях і не ў стварэнні уніі і не ў імпарце пратэстанцтва з ЗША. Сапраўдны шлях — у ўмацавнні самой веры ў Хрыстову Царкву, у стварэнні моцных рэлігійных цэнтраў, у першую чаргу праваслаўных і каталіцкіх асяродкаў.

Раздзел IV

Сучаснасць і будучыня нацыянальнай ідэі ў Беларусі і свеце

4.1. Палітычныя працэсы на Беларусі

4.1.1. З гісторыі ўзнікнення палітычных ідэалогій на Беларусі

Сярэдняга беларуса канца ХХ стагоддзя характарызуе даволі слабая нацыянальная свядомасць, якая выражаецца ў ігнараванні большасцю грамадзян сваёй роднай мовы, адсутнасцю гонару за мінулае Беларусі (няведанне гісторыі) і іншыя фактары. Ці можна наогул у такіх абставінах гаварыць пра існаванне беларускага нацыяналізму?

На нашую думку, хаця нацыяналізм у Беларусі не сфармаваўся на ўзроўні дзяржаўнай ідэялогіі і як масавая свядомасць народа, ён мае перспектывы стаць такім у недалёкім будучым. У канцы ХХ ст. беларусы апынуліся ў становішчы французаў канца ХVIII ст., цi чэхаў пачатку ХХ ст. У наш час — эпоху развiтых нацыянальных дзяржаў — беларусы з’яўляюцца адным з нешматлікіх у свеце народаў, нацыянальная iдэнтыфiкацыя якiх яшчэ цалкам не сфармавалася. Асноўныя прыкметы нацыі — агульнасць мовы, тэрыторыі і наяўнасць нацыі-дзяржавы — у Рэспубліцы Беларусь выглядаюць не лепшым чынам. І нездарма пра беларусаў доўгі час гаварылі як пра этнас, а не нацыю. У адрозненне ад сваіх продкаў. што жылі ў Вялікім княстве Літоўскім і ўяўлялі магутны народ, не раз дававаўшы адпор і Маскве і крыжакам, беларусы «Северо-Западного края» Расіі былі насельніцтвам з слаба выяўленай нацыянальнай свядомасцю. Пасля Залатога веку ХVІ стагоддзя развіццё літаратурнай беларускай мовы, пачынаючы з забароны яе афіцыйнага выкарыстання ў Рэчы Паспалітай (1696 г.), амаль прыпынілася і пачало набіраць рост толькі з другой паловы ХІХ ст. Не было нават адзінай назвы беларускага народа. Гучалі назвы: «ліцвіны», «русіны», а найбольш — «тутэйшыя». А на Палессі казалі: «мы не людзі — мы паляшукі».

Сярод прычын такога нацыянальнага заняпаду адзначым наступныя:

а) Пераход вялікай часткі праваслаўнага насельніцтва ВКЛ ў каталіцызм. Падзел адзінага беларускага (старажытна-беларускага) этнасу на праваслаўных, католікоў і уніятаў унёс унутраную напружанасць і варожасць, даходзячую да фізічнага спосаба высвятлення адносін сярод грамадзян.

1 ... 45 46 47 48 49 50 51 52 53 ... 66
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)