Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Общественные науки, социология » Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце
Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Электронная книга - «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце». Краткое содержание книги:

Манаграфія прысвечана высвятленню сутнасці такой глабальнай з’явы сучаснасці як нацыянальная ідэя. Сутнасць пазіцыі аўтара ў тым, што нацыянальная ідэя разглядаецца як праект рэалізацыі нацыі і нацыянальнай дзяржавы. Вялікая ўвага надаецца ўсебаковаму даследаванню такіх вядомых на Захадзе, але мала вывучаных у Беларусі паняццяў, як нацыя і нацыяналізм. Прапанавана новая мадэль эвалюцыі чалавецтва, дзе галоўнымі чыннікамі развіцця з’яўляюцца рэлігія і этнас (нацыя).
1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 66
Перейти на страницу:

Хрысціянска-дэмакратычная ідэалогія. Ніводная з партый, якія прайшлі перарэгістрацыю ў 1999 г., на пачатак 2000 г., не носіць назвы такога кшталту. Але трохі раней (да перарэгістрацыі) існавала тры партыі хрысціянска-дэмакратычнага накірунку: Беларуская хрысціянска-дэмакратычная Злучнасць (БХДЗ), Хрысціянска-дэмакратычны Выбар (ХДВ) і Беларуская хрысціянска-дэмакратычная партыя (БХДП). (Апошняя ўтварылася ў свой час у выніку раскола БХДЗ — першай партыі такога накірунку). Усе гэтыя партыі мелі малы аўтарытэт у грамадстве, былі малалікімі і заканамерна зніклі.

Сярод іншых партый ідэі хрысціянскай дэмакратыі прысутнічаюць у праграмах БНФ, КХП — партыі БНФ, БНП, а таксама БСДГ.

Чаму ж атрымалася так, што найбольш уплывовыя на Захадзе ідэі хрысціянскай дэмакратыі, амаль не ўспрымаюцца ў Беларусі? Адказ просты. Па-першае — гэта слабасць шматпартыйнай сістэмы наогул. Па-другое, за гады панавання камуністычнага рэжыму і манаполіі камуністычнай ідэалогіі, быў выхаваны грамадзянін з атэістычным светапоглядам. Для шырокіх мас людзей хрысціянства ў палітычным жыцці не ўспрымаецца, як не ўспрымаецца рэлігія наогул.

Тым не менш вялікі колькасны рост царкоўных прыходаў усіх канфесій, надае надзею на лепшую будучыню хрысціянскай дэмакратыі ў Беларусі.

Ідэалогія кансерватызму. На Беларусі адсутнічаюць партыі, якія б насілі такую назву, няма і партый, якія б суцэльна кіраваліся ідэалогіяй кансерватызму. Для той жа КХП галоўны прынцып не ў хрысціянскай дэмакратыі, і не ў кансерватызме, ён цалкам уключаны ў паняцце «нацыянальна-вызвольны рух».

У прынцыпе адсутнасць кансерватызму на Беларусі зразумелая. Яна абумоўлена разрывам векавых традыцый, масавай адсутнасцю нацыянальнай свядомасці беларусаў і іншых неабходных кампанентаў уласцівых кансераватызму.

Ёсць аднак сярод беларускіх тэарэтыкаў і такія, якія спрабуюць «сканструяваць» беларускі ліберальны кансерватызм. У раздзеле ІІІ-3, прысвечаным гэтай тэме, мы адзначалі, што такая ідэалогія наогул супярэчлівая. Паглядзім цяпер як выглядае гэтая праблема ў беларускім кантэксце.

Нягледзячы на адсутнасць аргументаваных падстаў, адзін з ідэолагаў Аб’яднанай Грамадзянскай партыі М. Пліска сцвярджае аб наяўнасці ў Беларусі ідэалогіі ліберальнага кансерватызму, носьбітам якой на ягоную думку і з’яўляецца АГП. Каб паказаць, што ліберальны кансерватызм мае гістарычныя карані М. Пліска беспадстаўна сцвярджае, што ў Заходняй Беларусі даваеннага перыяду існаваў дастаткова ўплывовы ліберальна-кансерватыўны напрамак, які быў звязаны з дзейнасцю партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя — Беларускае народнае аб’яднанне» (БХД — БНА). Гэтая партыя была створана на V з’ездзе БХДЗ, але зусім не для таго, каб падкрэсліць свецкі характар партыі (як сцвярджае М. Пліска), а каб акцэнтаваць увагу на нацыянальнай накіраванасці партыі (дадатак БНА). Ва ўсім свеце партыі, маючыя ў сваім свеце словы «хрысціянска-дэмакратычная», па свайму палітычнаму прызначэнню ніколі не залежылі і не залежаць ад інстытута Царквы. Такая назва толькі падкрэслівае тое, што носьбіты хрысціянска-дэмакратычнай ідэалогіі вызнаюць хрысціянскія каштоўнасці, роўна як і прынцыпы дэмакратыі. Аднак падтрымліваць і здзяйсняць хрысціянскія ідэі і мараль могуць і прадстаўнікі іншых партый. У сучаснай Рэспубліцы Беларусь — гэта БНФ, БНП, БСДГ. Аўтар згаданага артыкула прыпісвае партыі БХД — БНА чамусьці і ліберальную і кансерватыўную ідэалогію, аб чым аднак не ўспамінаецца ні ў водным дакуменце гэтай партыі. Далей Пліска ўжо смела выходзіць на выдуманую ім сцежку і лёгка аперыруе такімі тэкстамі: «традыцыя лібералізму і кансерватызму працягвала існаваць у пэўных колах эміграцыі», а ў наш час ідзе працэс «адраджэння лібералізму і кансерватызму».

Такім прыёмам дасягаецца ўяўленне аб тым, што быццам бы лібералізм і кансерватызм маюць даўнюю традыцыю ў Беларусі, так што справа стаіць толькі за іх адраджэннем. Вышэй жа мы паказалі, што менавіта традыцыі лібералізму і кансерватызму амаль адсутнічалі на Беларусі — ажно да з’яўлення шматпартыйнай сістэмы ў 90-х гадах. У даваеннай Беларусі лібералізм і кансерватызм адсутнічалі як ва Усходняй Беларусі, так і Заходняй. У тыя часы існавала толькі адна ідэалогія: марксізм-ленінізм, якая была фактычна дзяржаўнай, а ўсе інакшмыслячыя залічаліся да нацыянал-дэмакратаў (нацдэмаў). Погляды нацыянал-дэмакратаў былі блізкія да сучасных ідэалогій наступнага накірунку: хрысціянскай дэмакратыі, сацыял-дэмакратыі і нацыяналізму.

1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 66
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)