Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Общественные науки, социология » Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце
Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Электронная книга - «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце». Краткое содержание книги:

Манаграфія прысвечана высвятленню сутнасці такой глабальнай з’явы сучаснасці як нацыянальная ідэя. Сутнасць пазіцыі аўтара ў тым, што нацыянальная ідэя разглядаецца як праект рэалізацыі нацыі і нацыянальнай дзяржавы. Вялікая ўвага надаецца ўсебаковаму даследаванню такіх вядомых на Захадзе, але мала вывучаных у Беларусі паняццяў, як нацыя і нацыяналізм. Прапанавана новая мадэль эвалюцыі чалавецтва, дзе галоўнымі чыннікамі развіцця з’яўляюцца рэлігія і этнас (нацыя).
1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 66
Перейти на страницу:

Моцная духоўная арганізацыя артадоксаў служыла тормазам працэсу ўтварэння нацый і нацыяналістычнай ідэалогіі. Пратэстанты зламалі гэты бар’ер, павярнуліся тварам да народа і, як гаварылася вышэй, сталі носьбітамі нацыянальнай рэлігі ў некаторых краінах. Аднак гэты працэс ішоў побач з адмаўленнем больш чым тысячагадовай духоўнай спадчыны як Усходняй, так і Заходняй Царквы і прыўнёс непазбежную дэвальвацыю духоўнай эвалюцыі для нацыянальных дзяржаў. І нездарма пратэстанцтва існуе цяпер у выглядзе безлічы сект, розных рэлігійных арганізацый, якія хутка ўзнікаюць і гэтак жа хутка знікаюць. Як пісаў Э. Сміт: «Спроба рэфармаваць рэлігію сканчаецца яе знікненнем».

Трэба яшчэ адзначыць, што падабенства паміж рэфармізмам і раннім нацыяналізмам з’яўляецца і ідэалагічным і сацыяльным. Па-першае, абодва рухі выкарыстоўваюць эвалюцыйную схему. Рэфармісты лічаць, што чалавек знаходзіць сваю сапраўдную сутнасць у разуменні боскага прызначэння і яго мэтаў у гісторыі. Гэтаксама і нацыяналізм прадугледжвае няспынную барацьбу за нацыянальную аўтаномію і самавызначэнне, за абуджэнне сапраўднай супольнасці і салідарнасці. Згодна з прапанаванай намі тэорыяй стадый, можна аб’яднаць выказаныя погляды адносна рэфармацыі і нацыяналізму, калі ў разуменне боскага прызначэння чалавека дадаць нацыянальнае ўсведамленне ў гэтым прызначэнні.

3.4.3. Абгрунтаванне нацыянальнай ідэі ў хрысціянстве

Яшчэ Іаган Готфрыд Гердер гаварыў, што нацыянальная разнастайнасць — частка Божай задумы і ставіць абмежаванага дзікуна вышэй за адукаванага касмапаліта.

Думкі Гердера знайшлі дастойны працяг у працах рускіх рэлігійных філосафаў канца ХІХ — першай паловы ХХ стагоддзяў (М. Бярдзяеў, У. Салаўёў, К. Лявонцьеў, І.Ільін, М. Кляпенін і іншыя). Яны выпрацавалі канцэпцыю філасофскага абгрунтавання нацыянальнай ідэі і нацыяналізму ў хрысціянстве.

Сутнасць гэтай канцэпцыі ў тым, што кожны народ мае нацыянальны iнстынкт, якi дадзены яму ад прыроды, а дакладней, ад Бога. I. Iльiн пiсаў, што «нацыянальная асаблiвасць па-свойму ўяўляе Дух Божы i праслаўляе Госпада. таму думка патушыць гэтую разнастайнасць (што спрабавалi зрабiць бальшавiкi — А.А.), можа нарадзiцца толькi ў духоўна мёртвай, хворай душы». Менавiта такая задумка ёсць спараджэнне душы злой i зайздроснай — усё роўна цi iмкнецца гэтая хiмера вайной падмяць пад сябе ўсе народы (нямецкi нацыянал-сацыялiзм) цi растварыць усе нацыянальныя культуры ў бясколернасцi i адсутнасцi разнастайнасцi (мондыялiзм, савецкi камунiзм). Адзначу, што i першае i другое не ўласцiва беларускай ментальнасцi. Беларускі народ, хаця і не меў працяглы час як нацыя нейкай вызначальнай назвы (русiны-лiцвiны-тутэйшыя-беларусы), тым не менш меў свой твар: iмкненне да незалежнасцi, да захавання сваiх традыцый, сваёй рэлiгii i iншых атрыбутаў таго, што мы азначылi як нацыяналiзм. У сувязi з тым вельмi дарэчы прывесцi трапныя словы не ўсiм вядомага цяпер хрысцiянскага фiлосафа Н. А. Кляпенiна: «Национализм это дар, данный целому народу и поэтому связывающий его, несмотря на индивидуальные различия людей, в единое целое. Как для отдельного человека правильный христианский путь заключается в развитии своего дара, так и для народа в развитии общего, всенародного дара. Целый народ более сложное явление, чем отдельный человек. Поэтому и его дар более сложен и служение этому дару труднее. Но сущность служения остаётся одинаково оправданной».

З сутнасці сказанага, падкрэслю — сапраўдны нацыяналiзм не супярэчыць усяленскасцi. Наадварот, шлях да ўсяленскага кладзецца толькi праз нацыянальнае. Касмапалiтызм — пазiцыя тых людзей, што лiчаць сябе па-за нацыяй — на самай справе магчымы толькi ў iндывiдуальным развiццi кожнай нацыi. А што ёсць хрысцiянства? Хрысцiянства — гэта любоў, якая пашыраецца да ўсiх людзей, зблiжае iх; яно ўключае ўсю паўнату ўсяленскай любовi. Самае каштоўнае ў хрысцiянстве тое, што яно сцвярджае iндывiдуальнасць асобы. А нацыяналiзм — гэта iдывiдуальнасць цэлага народа i любоў да гэтай iндывiдуальнасцi. Такiм чынам, калi мы звяртаемся да нацыяналiзму, то яго сутнасць благаслаўляецца менавiта рэлiгiяй — сутнасць як любоў да iндывiдуальнасцi вышэйшага ўзроўню (па маёй класiфiкацыi). Як i звычайная любоў да бацькоў, да сям’i, да сяброў, нацыяналiзм ёсць пэўная ступень раскрыцця ўсяленскай любовi. Нацыяналiзм — асобы дар дадзены Богам цэламу народу, i ён — гэты дар — укладзены ў кожнага чалавека свайго народа i таму сцвярджаецца хрысцiянствам — вось у чым рэлiгiйная сутнасць нацыяналiзму.

1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 66
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)