Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
1 ... 47 48 49 50 51 52 53 54 55 ... 245
Перейти на страницу:

Гары і Герміёна кінуліся ў панікуючы натоўп. Госці разбегаліся ў розных кірунках, шматлікія дызапарыявалі. Ахоўныя чары вакол Нары былі знішчаныя.

— Рон! — крычала Герміёна. — Рон, дзе ты?

Яны прабіраліся праз танцпляцоўку, Гары бачыў, як у натоўпе з’явіліся людзі ў мантыях і масках; затым ён убачыў Люпіна і Тонкс, яны абодва паднялі палачкі і закрычалі "Пратэга!", крык разнёсся паўсюль і адклікаўся рэхам...

— Рон! Рон! — клікала Герміёна, амаль плача, пакуль яны з Гары прабіраліся скрозь натоўп напалоханых госцяў. Гары схапіў яе за руку, каб яна не адстала, калі выбліск святла праляцеў над іх галовамі, гэта было альбо ахоўны загавор, ці нешта больш жудаснае, але ён не ведаў...

Затым з’явіўся Рон. Ён злавіў вольную руку Герміёны, і Гары адчуў, як Герміёна павярнулася; малюнак і гук выдаляліся, над імі навісла цемра; ён адчуваў толькі руку Герміёны, пакуль іх зацягваў вір прастору і часу, выносячы прэч ад Нары, прэч ад Пажыральнікаў Смерці, прэч, магчыма, ад самога Вальдэморта...

— Дзе мы? — сказаў голас Рона.

Гары адкрыў вочы. На секунду ён падумаў, што яны зусім не ўцяклі з вяселля: ён усё яшчэ быў акружаны людзьмі.

— Тотнэм Корт Роўд, — затыхаючыся, сказала Герміёна. — Ідзіце, проста ідзіце, нам трэба знайсці месца, дзе вы б змаглі перапрануцца.

Гары зрабіў, што яна папытала. Яны хутка ішлі, часам пераходзячы на бег, па шырокай цёмнай вуліцы сярод запозненых мінакоў, паміж зачыненымі крамамі, а над імі ззялі зоркі. Двухпавярховы аўтобус пранёсся побач, і група вясёлых пьянчуг паклікала іх, калі тыя прайшлі міма. Гары і Рон усе яшчэ былі апранутыя ў парадныя мантыі.

— Герміёна, нам няма ў што перапрануцца, — сказаў ёй Рон, калі маладая жанчына закацілася ад смеху, убачыўшы яго.

— Чаму я не ўзяў Плашч-Нябачнік? — сказаў Гары, дзівячыся ўласнай дурасці. — Увесь мінулы год я насіў яго з сабой і…

— Нічога страшнага, Плашч ў мяне, і рэчы для вас абодвух, — сказала Герміёна, — проста паспрабуйце пакуль паводзіць сябе натуральна… можна сюды…

Яна правяла іх далей па вуліцы ў хованку ў цёмнай алеі.

— Калі ты кажаш, што Плашч ў цябе і рэчы таксама… — сказаў Гары, хмурачыся пры выглядзе маленькай сумачкі, якую несла Герміёна і ў якой яна цяпер капалася.

— Так, яны тут, — сказала Герміёна і, да здзіўлення Гары і Рона, дастала джынсы, футболку, некалькі карычневых шкарпэтак і, нарэшце, серабрысты Плашч.

— Як, халера ясна?..

— Невызначаемы Пашыральны Заклён, — сказала Герміёна. — Цяжка, але я думаю, што ў мяне атрымалася. Увогуле, мне атрымалася змясціць тут усё, што нам можа спатрэбіцца. — Яна патрэсла на выгляд малюсенькую сумачку, і адтуль прычуўся гук некалькіх цяжкіх прадметаў, якія перакатываліся ўнутры. — Ой, чорт, гэта кнігі, — сказала яна, зазіраючы ўнутр, — а я пасартавала іх па тэмах… ну што ж… Гары, лепш табе ўзяць Плашч-Нябачнік. Рон, паспяшайся і перапраніся…

— Калі ты ўсё гэта зрабіла? — спытаў Гары, пакуль Рон здымаў з сябе мантыю.

— Я казала вам яшчэ ў Нары, што я сабрала ўсё неабходнае, ведаеце, на выпадак, калі нам трэба будзе абрацца хутка. Я збірала твой заплечнік сёння раніцай, Гары, пасля таго як ты перапрануўся і пакінуў яго… У мяне было прадчуванне…

— Ты проста дзівосная, — сказаў Рон, працягваючы ёй сваю згорнутую мантыю.

— Дзякуй, — сказала Герміёна, ледзь прыкметна ўсміхаючыся і засоўваючы мантыю Рона ў сумачку. — Калі ласка, Гары, надзень Плашч!

Гары накінуў на сябе Плашч-Нябачнік, знікаючы з вачэй. Толькі цяпер ён пачаў разумець, што адбылося.

— Астатнія… усе на вяселлі…

— Мы не можам зараз думаць пра гэта, — прашаптала Герміёна. — Яны пераследваюць цябе, Гары, і мы падвергнем шматлікіх яшчэ большай небяспецы, калі вернемся.

— Яна права, — сказаў Рон, які, здавалася, ведаў, пра што зараз збіраецца спрачацца Гары, нягледзячы на тое, што ён не бачыў яго твара. — Вялікая частка Ордэна была там, яны нагледзяць за ўсімі.

Гары кіўнуў, затым успомніў, што яны яго не бачылі, і сказаў "Так". Але ён думаў пра Джыні, і страх кіслатой абпальваў яго знутры.

— Добра, час нам рухацца далей, — сказала Герміёна.

Яны зноў вышлі на вуліцу, дзе спявала песні і хісталася з боку ў бок група мужчын на процілеглым ад іх боку дарогі.

— Прабач, што пытаю, але чаму Тотнэм Корт Роўд? — спытаў Рон у Герміёны.

— Паняцця не маю, гэта першае, што прыйшло мне ў галаву, але я ўпэўненая, што ў свеце маглаў значна бяспечней, тут яны чакаюць нас знайсці менш усяго.

— Сапраўды, — сказаў Рон, аглядаючыся, — але вы не адчуваеце сябе злёгку… неапранутымі?

1 ... 47 48 49 50 51 52 53 54 55 ... 245
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)