Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 245
Перейти на страницу:

Гары зазначыў пажылога чараўніка які сядзіць за столікам у адзіноце. Воблака белых пухнатых валасоў, якія нагадвалі дзьмухавец, накрывала пабітая моллю феска. У яго абліччы было вызначана нешта знаёмае. Пакутліва напружваючы памяць, Гары нечакана ўспомніў пажылога чараўніка. Гэта быў Эльфіяс Додж, удзельнік Ордэна Фенікса і аўтар некралога пра Дамблдора. Гары падышоў да яго.

— Магу я прысесці?

— Канешне, канешне, — у Доджа быў высокі хрыплы голас.

Гары нахіліўся бліжэй.

— Містэр Додж, я Гары Потэр.

Додж адчыніў рот.

— Мой дарагі хлопчык! Артур сказаў мне, што ты тут, але ў іншым абліччы… мне так прыемна! Такі гонар!

Узрадаваны і ўсхваляваны чараўнік наліў Гары кубак шампанскага.

— Я падумваў напісаць табе, — прашаптаў Додж, — пасля таго як Дамблдор… такое гора для цябе…

Вузкія вочкі Доджа нечакана напоўніліся слёзамі.

— Я бачыў некралог, які вы напісалі для Штодзённага Вяшчуна, — сказаў Гары, — я і не думаў, што вы так добра ведалі прафесара Дамблдора.

— Лепш, чым хто-небудзь, — Додж выцер вочы сурвэткай. — Я ведаў яго даўжэй за ўсіх, калі не лічыць Аберфорта, і чамусьці людзі як раз ніколі яго не лічаць.

— Дарэчы аб Штодзённым Вяшчуну… я не ведаю, ці чыталі вы містэр Додж…?

— Эльфіяс, Гары, калі ласка, заві мяне Эльфіяс.

— Добра, Эльфіяс, я не ведаю, ці чыталі вы інтэрв’ю з Рытай Скітэр, інтэрв’ю аб яе кнізе аб Дамблдоры.

Твар Доджа залілося фарбай.

— Так, Гары, я чытаў. Гэтая жанчына або правільней сказаць — сцярвятнік, у свой час доўга даймала мяне дамаўленнямі даць ёй інтэрв’ю. Сорамна сказаць, адзін раз я нават нагрубіяніў ёй і назваў яе надакучлівай стронгай, што выклікала, як ты можа зазначыў, з’едлівы выбрык наконт майго псіхічнага стану.

— У гэтым інтэрв’ю, — працягнуў Гары, — Рыта Скітэр намякнула, што прафесар Дамблдор у маладосці практыкаваў цёмную магію.

— Лухта! — выклікнуў Додж. — Ніводнага праўдзівага слова! Хай ніхто і нішто не зацемніць тваю светлую памяць аб Альбусе Дамблдоры!

Гары зірнуў у цьмяны твар Доджа. Словы старога толькі знервавалі Гары. Няўжо ён і напраўду думае, што ён можа проста ўзяць і зачыніць на нешта вочы. Няўжо ён не разумее, як яму важна ўсё ведаць. Магчыма Эльфіяс здагадаўся аб пачуццях Гары, ён паспешліва працягнуў.

— Гары, Рыта Скітэр жудасная…

Яго перабіў старэча голас.

— Рыта Скітэр? Яна выдатны пісьменнік, я заўсёды чытаю яе артыкулы!

Гары і Додж паднялі вочы і ўбачылі цётачку Мюрыэль, якая стаяла насупраць іх століка. Пёры боўталіся ў яе валасах, а ў руцэ быў заціснуты кубак з шампанскім.

— Вам вядома? Яна напісала кнігу пра жыццё Даблдора!

— Вечар добры, Мюрыэль, — прывітаў яе Додж. — Так, мы як раз абмяркоўвалі…

— Гэй ты! А ну-ка саступі мне крэсла, мне сто сем гадоў!

Яшчэ адзін рудавалосы кузен Уізлі саскочыў са свайго месца, а Мюрыэль з дзіўнай, для толькі што ўзгаданага ўзросту сілай, перасунула крэсла і пасела паміж Доджам і Гары.

— Прывітанне, Бары, або як там цябе… — сказала яна Гары. — Так што ты там гаварыў пра Рыту Скітэр, Эльфіяс? Ты ведаеш, яна піша біяграфію Дамблдора? Я з нецярпеннем чакаю, калі смогу прачытаць гэтую кнігу. Трэба не забыць замовіць у Флорыш і Блотс!

Твар Доджа змрочыўся, але цётачка Мюрыэль у адно імгненне асушыла кубак з шампанскім і замовіла у афіцыянта новы кубак. Потым, зрабіўшы вялікі глыток, дадала:

— І не трэба на мяне так глядзець ! Перш чым Альбус стаў такім важным і знакамітым, пра яго хадзіла шмат цікавых чутак.

— Дурныя плёткі! — сказаў Додж, становячыся падобным на радыску.

— Я ведала, што ты скажаш нешта падобнае, Эльфіяс, — квахтала цётачка Мюрыэль, — я заўважыла, як ты пазбягаў пісаць у некралогу Альбуса аб усіх цёмных момантах яго жыцця!

— Вельмі шкада, што ты так думаеш, — адказаў Додж. — Упэўніваю цябе, я пісаў ад сэрца.

— Ой, мы ўсё ведаем, што ты абагаўляў Дамблдора, я нават адважуся выказаць здагадку што ты па ранейшаму будзеш лічыць яго святым нават калі высвятліцца што ён зрабіў са сваёй сястрой-сквібам!

— Мюрыэль! — выклікнуў Додж.

Халадок які не меў аніякага дачынення да ледзянога шампанскага ў куфлях прабег у Гары ў грудзі.

— Што вы жадаеце гэтым сказаць? — спытаў ён Мюрыэль. — Хто сказаў, што яго сястра была сквібам? Я думаў, яна проста была хворая.

— Тады ты думаў няправільна, Бары! — усмяхнулася цётачка, задаволеная вынікам. — У любым выпадку, адкуль табе наогул што-небудзь ведаць пра гэтую гісторыю? Яна адбылася за шмат гадоў да таго, як ты нарадзіўся. І справа ў тым, што ніхто так і не дазнаўся, што адбылося насамрэч. Менавіта таму я з нецярпеннем чакаю моманту, калі змагу даведацца што скажа на гэты конт Скітэр! Дамблдор трымаў гэтую таямніцу ў сакрэце ўсё сваё жыццё!

1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 245
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)