Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве
Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве

Электронная книга - «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве». Краткое содержание книги:

Эпічнай паэмы «Пан Тадэвуш» класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча (1798–1855) у перакладзе Пятра Бітэля.
Асноўная сюжэтная лінія «Пана Тадэвуша» — маёмасныя спрэчкі двух шляхецкіх родаў. Высмейваючы звады і сваркі, паказваючы іх дробязнасць у святле змагання найлепшых сыноў краю за волю і незалежнасць, паэт горача заклікаў пакончыць з унутраным разладам у грамадстве, аб’яднаць усе здаровыя сілы дзеля вызвалення Бацькаўшчыны.
1 ... 46 47 48 49 50 51 52 53 54 ... 104
Перейти на страницу:
Па прыкладу нябёсаў і зямля заспала. Пазней на луг жывёла выйшла, крочыць вяла І зайцаў спозненьгх трывожыць пры сняданку. Звычайна ў гай яны ўжо скачуць на світанку, А ў сённяшняй імгле то хрумстаюць макрыцу, То скачуць парамі, то ў гурт прабуюць збіцца, Капаюцца ў раллі, гуляюць на прасторы. Спалоханыя, ў лес бягуць уздоўж разоры.
І ў лесе цішыня. Не хочацца птушыне Пяяць, расу атрэсла, сеўшы на галіне, Галоўку ўціснула ды жмурыцца ў дрымоце I ўсё чакае сонца. Дзесьці на балоце Клякоча бусел і, абмокшыя, ўсё ранне Працяжна каркаюць вароны у тумане, Абрыдлыя сялянам, бо варожаць слоту. Сяляне ўжо даўно ўзяліся за работу.
Пачаўся жнеяў спеў працяглы і маркотны, Так сумны, аднастайны, як дзень гэты слотны, І тым сумнейшы, што ў імгле без рэха гіне. Вось хруснулі сярпы у спелай азіміне, І рад касцоў сячэ атаву на лагчыне, Насвістваючы песню; а ў канцы пакосаў Спыняюцца ўсе, менцяць або клеплюць косы. Людзей не ўбачьпп, толькі чуецца ў тумане Звон кос, сярпоў ды песняў стройнае гучанне.
А аканом, на сноп прысеўшы сярод збожжа, Маркоціцца, за працаю сачыць не можа, На тракт, на скрыжаванне хіліць зрок цікавы, Дзе незвычайныя заўважыў справы.
Гасцінцам, па дарогах з самага ўжо ранку Снуюць падводы. Вось мужыцкую фурманку Мінае брычка, быццам пошта, ў поўным чвале, За ёй бяжыць другая, трэцюю дагналі. Налева пасланец матнуўся, бы ў пагоні, А справа праскакала больш дзесятка коней. Куды спяшаюцца ўсе гэтак — невядома. Дзівіла гэта ўсё надзвычай аканома, Устаў ён са снапа і доўга над дарогай Стаяў, хацеў спьггаць, ды не спыніў нікога І не пазнаў. Мігаюць коннікі, як цені, І толькі стук капьгг чуваць у аддаленні I, што больш дзіўна, бразганне халоднай зброі. Дык аканом і рад, і трохі ў неспакоі, Бо хоць тады ў Літве быў час зусім спакойны, Ды чуткі нейкія насіліся пра войны, Пра Францыю, Дамброўскага, пра Банапарта. Няўжо вайну той рух варожыць? Ведаць варта. І аканом пабег Сувдзі пра ўсё данесці, Ну і даведацца пра тое-сёе ўрэшце.
А ў Сапліцове ўсе пасля ўчарашняй звады Усталі ў злым настроі і з сябе не рады. Дарма Вайшчанка дамам пасіянсы ставіць, Дарма нясуць мужчынам карты, не цікавіць Нішто. Мужчыны з люлькамі ў кутках сядзелі. Жанчыны ж заняліся дамскім рукадзеллем. Спяць нават мухі.
Войскі, стомлены нагладка Маўчаннем, вырушыў на кухню да чалядкі Паслухаць гоману і ўбачыць, чым заняты Бурклівы кухар, ахмістрыня, кухараты. Прысеўшы там, аддаўся ўвесь прыемным марам Пад рух ражноў, што павярталіся над жарам.
Суддзя, замкнуўшыся ў сябе, пісаў ад рання, А Возны на двары таміўся ад чакання. Аж вось Суддзя закончыў, Вознага ў дом кліча І ўголас іск чьггае, схмурыўшы аблічча, На Графа за знявагу гонару, абразы, За гвалты і разбой, што дапусціў Гервазы, А на абодвух за пагрозы і за шкоды, Учыненыя імі з гэтай жа нагоды. Іск трэба вусна аб’явіць, абавязкова Да сонца захаду. Пратазы рад, без слова Прымае ад Суддзі пакет для даручэння, А сэрца скача ў самаго з задавальнення. Ад думкі аднае пра суд — адмаладзіўся, Успомніў, колькі з іскамі ён нахадзіўся Па гузакі і, як-ніяк, па ўзнагароды. Так вось салдат, які правёў у войнах годы, І ў больніцы ляжыць калекам адзінокім, Пачуўшы бубна стук ці кліч трубы далёкі, Праз сон ускрыкне: «У бой, браты салдаты!» — І на назе драўлянай скача вон з палаты Так хутка, што ніхто дагнаць яго не можа.
Пратазы апранацца стаў у падарожжа, Ды не ўскладае кунтуша ані жупана — Адзежа гэта на пару судоў схавана. Ён для дарогі мае іншае адзенне: Шырокія райтузы, куртку па калені, Якой на гузіках падшпільваюцца полы Або спускаюцца. Таксама могуць долу Спускацца ўверх падвязаныя шапкі вушы. Апрануты так, з палкай пехатою рушыў, Бо Возны перад справай, як шпіён ваенны, Пад выгляд маскіруецца зусім адменны.
Каб Возны не так спешна выйшаў у дарогу, То іскам тым пацешыўся б зусім не многа, Бо ў Сапліцове перайначыліся планы. Ксёндз Робак да Суддзі прыбег усхваляваны
1 ... 46 47 48 49 50 51 52 53 54 ... 104
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)