Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
З людзьмі і сам-насам - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

З людзьмі і сам-насам

Электронная книга - «З людзьмі і сам-насам». Краткое содержание книги:

Новая кніга Янкі Брыля «З людзьмі i сам-насам» — своеасаблівы працяг такіх ягоных кніг, як «Жменя сонечных промняў», «Вітраж», «Вячэрняе», «Дзе скарб ваш», а таксама — цыклаў лірычных запісаў i мініяцюр «Усё, што ўражвае», «Свае старонкі», «Пошукі слова», «Хлеб надзённы»... I ў новай кнізе народнага пісьменніка — роздум пра час, чалавечыя лёсы, галоўныя праблемы сучаснасці, шчыры клопат пра мір, свабоду, дэмакратыю, родную мову, захапленне красой прыроды i вечнай паэзіяй маленства.
1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 92
Перейти на страницу:

* * *

Пачуцці, у тым ліку i пачуццё чалавечнасці, у палітыцы не шануюцца. Ix называюць эмоцыямі, як каханне сексам.

«Нельзя отталкиваться от эмоций».

Чытаю гэта ў газеце i недаўменна, у думках пытаюся: ад чаго ж адштурхоўвацца трэба,— што ў нас вышэй?..

* * *

Параненаму ў Дагестане юнаку-салдату далі пагаварыць з мамай па тэлебачанні. З забінтаванымі рукамі, у чысценькай пасцелі ён пачаў гаварыць, збіўся з тону i расплакаўся. Як мог бы расплакацца мой унук-салдат i мноства іншых юнакоў.

Пазней, у другой псрадачы,— галасы патрыятычнага абурэння: як можа плакаць рускі салдат?!

А гэты плач — над патаптанай чалавечнасцю — вышэй за ўсё. Калі б нам перш за ўсё ды наймацней, найясней адчуваць.

* * *

Лёг позна, добра заснулася, i спалася б яшчэ, ды вось — адзін толькі раз — загадна гаўкнуў сабака, i я прачнуўся. Пяць гадзін. A сабакі — няма. Ён сваю справу зрабіў.

I такое яшчэ:

У кароткім сне пад раніцу, пасля апошняй у Крынічным бяссонніцы, вызваляў птушыныя ножкі, заблытаныя ў конскай валасні на дроце каля слупа агароджы, а птушка, не памятаю якая,— загаварыла са мною па-чалавечы. Не памятаю, пра што, але прачнуўся весела.

* * *

...Казаў, а раней, чым сказаць, радасна думаў: дачушка, а потым i ўнучка ў хаце — гэта ж свежы букет на стале.

I цяпер ва ўяўленні, праз нервы, затузаныя мноствам пражытых гадоў, часта з адчайным болем з'яўляецца, як найбольшая крыўда, абраза, смяротны грэх — растаптаны, загублены жывёльным мужчынскім гвалтам вобраз дзяўчынкі ці чыстай дзяўчыны, не дацвіўшай свабодна да шчасця кахання i мацярынства.

Такое днямі прыйшло рэзкім святлом бацькоўскага болю, калі на юбілейным вечары Рэрыхаў аглядаў дзіцячы «фальклорны» канцэрт, бачыў многа святых вачанят, весела расчульваўся пацешнай наіўнасцю танцаў, няспеласцю галасоў, то ў харавым турце, то ў сольнай самастойнасці.

...У палавіне вечара нестарая жанчына ціхенька, асцярожна ўвяла ў залу i пасадзіла на вольнае месца ў першым радзе жанчыну старую, прыгорблена накрытую цёплай хусткай, i сама прысела побач. Калі канцэрт закончыўся, маладзейшая жанчына, таксама ціха, асцярожна вывела старую i не вярнулася, відаць, павезла яе дахаты. А мая незнаемая суседка ветла шапнула мне, што гэта бабуля на ўнучку прыехала паглядзець. На тую, што ў радасці бачыў i я, хоць i не ведаў, каторая ж гэта найлепшая. Артыстачка.

Блаславёная краса маленства, у якой ты сёння жахлівай небяспецы!..

* * *

На вечары я выступаў. Падаравалі вялікую ружу i маленькую кніжыцу вершаў Мікалая Рэрыха з загадкавай назвай «Цветы Мории». Дома гэтай «Мории» ў слоўніках не знайшоў. I смаку ў вершах, калі зусім па шчырасці, не асабліва дабраў. Найлепшьт — «Наш путь», зноў жа пра чысціню ды хараство маленства, якое не трэба, не можна абражаць. А далей, у іншым вершы, пад назвай «Я сохраню», надоўга спыніў увагу радок:

Мысли я погружу в тишину.

Двухтысячны

Проста бутэлька, невядома, ад чаго. Яе, глядзі ты, яшчэ i не адмыеш. А то i з пашкоджаным рыльцам, на пункце не прымуць. Нехта шпурнуў яе понізам або i плазам пакаціў па лёдзе так удала, што ад рачнога берага яна не блізка... А можа, i добрая, што тут здалёк здагадвацца, трэба зірнуць.

Трэба дык трэба. Пайшоў. Адзін дагэтуль на паркавай дарожцы. I праваліўся, крыху не дайшоўшы да знаходкі, ужо на даволі глыбокім. Аднак, на шчасце, дзірка-палонка ў даўнавата адліжным лёдзе аказалася круглай, толькі каб шухнуць туды старчма. А ён паспеў яшчэ распасцерці рукі, затрымаўся над лёдам галавой i плячыма. I дзіка закрычаў. Стараваты пенсіянер, а можа, i бомж які, каму таксама ж хочацца жыць.

Той, што падбег яго ратаваць, маладзейшы, здагадаўся абламаць нізка навіслую галіну дрэва, але на лёдзе яна аказалася закароткай, не даставала да крыкуна, i выратавальнік, прыгнуўшыся, асцярожна пасунуўся нагамі раз, яшчэ i яшчэ раз наперад, падсоўваючы туды найпершае, найтанчэйшае голле... Ды ўсё ж i ён праваліўся. На шчасце — не на глыбокім.

Над берагам гарадской ракі, над правым, яшчэ аснежаным адхонам — вышэй праходзіць аднабокая вуліца з паднебнай, з парку гледзячы, градою шматпавярховых дамоў. Яшчэ раз падкрэслю словы на шчасце,— праз адно з безлічы вокан, што зверху глядзелі на раку i парк, нехта «спасены», як сказала б мая маці, заўважыў тапелыдаў, пазваніў у «хуткую дапамогу», яшчэ лепш — пажарнікам.

Мокрых, азяблых, смяротна перапалоханых выцягнулі на бераг (пажарнікі), узялі ў цяпло спецыяльнай машыны (медыкі) i памчалі туды, дзе ратуюць далей.

...Людзі, якіх тым часам паспела крыху сабрацца, спакваля, гамонячы, разышліся.

1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 92
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)