Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вёска. Нічые. Рэвізія - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вёска. Нічые. Рэвізія

Электронная книга - «Вёска. Нічые. Рэвізія». Краткое содержание книги:

Аповесці Нічые, Вёска і раман Рэвізія, што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.
1 ... 46 47 48 49 50 51 52 53 54 ... 198
Перейти на страницу:

Антон Васкевіч быў хрышчоны, праваслаўны — хрысцілі яго на матчынай радзіме, у Тураве, — але да самага паступлення ў інстытут, да знаёмства з «кампаніяй» Рамановіча, ён і ў душы, і знешне быў атэістам, у самым горшым, самым прымітыўным значэнні слова. І прычынай гэтаму было не адно толькі ваяўнічае школьна-піянерска-камсамольскае цемрашальства. Можна смела сказаць, што сапраўдную глыбокую рэлігійнасць дзіцяці могуць даць толькі тыя, хто пусціў яго ў свет, — бацькі. Свайго бацькі Антон не помніў, бацька памёр у год яго нараджэння, а маці... Малы, Антон часта пытаўся:

«Мама, Бог ёсць?» — «Няма, сынку, — цвёрда адказвала маці, — бо ён бы не дапусціў, каб былі бедныя і багатыя. — І расказвала гісторыю, якая надоўга ўелася малому ў памяць: — Калі яшчэ Сцяпан толькі нарадзіўся, пайшлі мы, маладзіцы, у цэркву. Было ў мяне ўкручана ў хустачку шаснаццаць рублёў на новыя — страшныя грошы на тыя часы! І выцягнула нейкая гадасць проста ў цэркві, сярод людзей, пакуль я малілася... І я як апатрыла[8], плюнула і сказала сабе: «Няма бога! Раз ён такое дапусціў у сваім, як той казаў, храме, — няма!» З таго часу — ні нагою; як еду на базар ягады ці грыбы продаць, абыходжу тую цэркву другой дарогаю!»

Царкву абыходзіла, але крыжык на шыі насіла, і абраз Міколы ў хаце вісеў. І яшчэ — маці да панікі баялася маланак і грому (спраўджваючы прымаўку, што пакуль гром не грымне, селянін не перажагнаецца). Тады яна вохкала, божкала, завешвала люстэрка, запальвала перад абразам свечку...

У інстытуце, паслухаўшы Рамановіча, які нічога і нікога не баяўся, які на першай лекцыі па атэізму сваімі заўвагамі давёў выкладчыцу да істэрыкі, Антон таксама адразу ж зрабіўся веруючым. Раз трэба было быць у апазіцыі да большасці — дык ва ўсім. Раз усе вакол гаварылі па-руску, трэба было назло гаварыць па-беларуску; раз усе не верылі ў Бога — назло трэба было верыць. То была чыста знешняя, «модная» вера: напісаць у сачыненні слова Бог з вялікай літары, прынцыпова не хадзіць на лекцыі і семінары навуковага атэізму (які, дарэчы, неўзабаве зусім выключылі з праграмы).

І вось толькі цяпер, стоячы ў царкве каля самага ўваходу, уражаны смерцю аднакласніка, удыхаючы духмяны дымок свечак, слухаючы хор, Васкевіч упершыню ў жыцці адчуў, як варушыцца ў грудзях — хай слаба, але варушыцца — ТОЕ. ТОЕ, чаму няма тлумачэння, што жыве ў кожным з нас, жыве, ці дрэмле, ці спіць, але што рана ці позна абавязкова абудзіцца, хоць на імгненне, хоць у час апошняга ўздыху.

— ...Го-о-осподи, — з сумнай пяшчотаю выводзілі ціхія жаночыя галасы: И свято-е воскресе-ние Твое!

Васкевіч слухаў, благавейліва хрысціўся, кланяўся, і з кожнай хвілінаю адчуваў усё большы супакой, еднасць з гэтымі людзьмі, што стаялі побач, з гэтым спевам, які ўліваўся проста ў душу, у сэрца, і расцякаўся там салодкай, да шчыпучых слёз расчуленасці, хваляю... На міг ён адчуў еднасць не толькі з гэтымі — жывымі — людзьмі. Вось так жа стаялі і тое ж адчувалі, слухаючы гэты ж спеў, мільёны, мільярды людзей і 100, 200, і больш гадоў назад; людзей, якія даўно памерлі, ператварыліся ў зямлю, прах — і якія вось уваскрэслі на гэты міг у ім, Антоне Васкевічы!

Баючыся, каб штосьці не парушыла гэтага настрою, прагнучы яшчэ больш у ім разабрацца, Васкевіч хуценька выйшаў з царквы, спусціўся на вуліцу. Горад аглушыў яго. Ён пехам папраставаў на вакзал, стараючыся не глядзець у твары, не чуць слоў. Аўтобус адпраўляўся гадзіны праз дзве. Васкевіч купіў білет на чужы, што спыняўся, калі папрасіць, на крыжаванні шашы з Антонавай «школьнай» дарогаю — па якой ён узімку хадзіў у мястэчка прапісвацца.

Выбраўшыся з аўтобуса на крыжаванні, Антон зірнуў на гадзіннік. Гадзіна дня. Валера, яшчэ, магчыма, і не пахавалі.

Васкевіч адышоўся ад шашы настолькі, каб не чутно было гулу, звярнуў з дарогі на ўзлесак, прылёг на ўзгорачку пад хвоямі, на мяккую сівую мучку-ціпец, закурыў. Было пахмурна, але цёпла, суха. Праз кашулю калолася сухая ігліца. Карычневая лясная мурашка забегла на далонь, патыркалася аб пальцы, потым пачала караскацца па рукаве вышэй, да пляча. Васкевіч зняў яе і пачаў разглядаць.

«Дык каму трэба, каб я быў такі, як ёсць? Жыў так, як жыву? Тым, хто выганяў мяне з Менска?»

«Глупства! Трэба Таму, Хто кіруе і рукамі тых, што мяне выганялі!»

«Я ў волі Яго. Захоча — і забярэ да сябе, як Валера, захоча — верне ў Менск, не захоча — і я правякую тут!»

ХХІV

Прайшло тыдні два.

Антон з раніцы хадзіў на балота памагаць дэядзьку Міколу-лесніку касіць, і цяпер, у абед, ледзь прыцягнуў дамоў ногі.

вернуться

8

Агледзела.

1 ... 46 47 48 49 50 51 52 53 54 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)