Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вёска. Нічые. Рэвізія - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вёска. Нічые. Рэвізія

Электронная книга - «Вёска. Нічые. Рэвізія». Краткое содержание книги:

Аповесці Нічые, Вёска і раман Рэвізія, што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.
1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 198
Перейти на страницу:

— Как какая?! По трём, убитым путчистами парням, — так і сказала, з бібліятэкарскай правільнасцю будуючы сказ.

Дык вось вы, «человеческие жертвы», вось ты, «пролитая кровь»! Разумею ўсю кашчуннасць, але ўспомніўся свой жах тады, перад тэлевізарам — было ж абстаўлена так, быццам легла паў-Масквы... «Трое парней», асобы якіх, да таго ж, як пішуць газеты, «неустановлены»... Можна толькі здагадвацца, колькі «парней» яшчэ ляжа ў імя «дыктатуры дэмакратыі»!

Пайшоў следам за ёю ў дырэктарскі кабінет і застаў там усіх перад тэлевізарам. Толькі цяпер расшыфраваў цыдулку: «мы на панихиде» значыла «мы глядзім паніхіду па тэлевізары». Мне паказалі тэлеграму ў Менск у падтрымку кагосьці і з асуджэннем кагосьці, прапанавалі паставіць і свой подпіс. Я прачытаў і паклаў ліст назад на стол.

— Вы что же, Антон, за коммунистов?! — акругліла сінія вочкі Валянціна Мікалаеўна — і ўпершыню я ўбачыў, што яна — не простая, не гуллівая бесклапотная смяюха, як думаў раней.

Хацеў адказаць, я ні за кога, а супраць глупства і «всеобщего помешательства», — не адказаў, па-дурному хіхікнуў і падпісаў. Ніколі сабе гэтага не дарую.

«Ты за коммунистов»... Гэта сказаў мне чалавек, які гадоў дзесяць аддаваў сябе камсамольскай і партыйнай рабоце, учарашняя камуністка, у якой далоні яшчэ не паспелі астыць ад трубак гаркомаўскіх тэлефонаў! Мне, які на сваёй скуры сёе-тое адчуў, якога амаль год так ці інакш псіхалагічна травілі, тапталі, пакуль не выкінулі без усялякіх тлумачэнняў у самую сапраўдную ссылку, на невядомы тэрмін! Вось што брыдка.

Як усё ж хутка, уміг могуць мяняцца людзі. Толькі цяпер пачынаю разумець, чаму мне «случайности вечно грозят»... Праўды вельмі хачу. Жыву не для людзей, не для ўладаў, якія пастаянна змяняюцца, а дзеля Таго, Хто нібыта глядзіць зверху. І ад усіх такога ж дабіваюся. А ўсе — іншыя».

ХХVІ

Прайшоў месяц, ці некалькі месяцаў, ці год... А можа, ніколькі не прайшло, ні дня? Нічога не змянялася — ні ў Антона на душы, ні ў наваколлі.

Па календары даўно ўжо была восень, а сонца прыпякала як і ў пачатку, як і ў канцы лета, нібы забыўшыся, што ўсяму патрэбны змены.

Сям-там укруг вёскі ўсё яшчэ гарэлі лясы. На месцы былых Антонавых грыбовішчаў тырчэлі з чорнай зямлі гарэлыя сіратлівыя пікі-сухастоіны. Рэчка перасохла, і Антон, успомніўшы свой расказ Рамановічу, як ён некалі капаў уюноў, паспрабаваў тое ж зрабіць і цяпер, — але дзе там, якія ўюны, толькі выпацкаўся ў гразь ды парэзаў пальцы аб сухую траву паўз бераг.

Добра было пад вечар скруціць на пустым агародзе сагнуты да зямлі сланечнік, сесці пад хатаю, на сонейку, па-старэчы ні аб чым не думаць, закідваць у рот адну за адной буйныя семкі, паплёўваць шалупіннем, адломваць ад сланечніка пустыя кавалкі і цаляць імі ў нахабнага пеўня, што стаіць блізка і глядзіць пагардліва павярнуўшы бокам галаву. Можна пакласці колькі семак на гультая-сібірака, які, прыгрэўшыся, спіць побач; тады куры асцярожна склёўваюць іх з ката, а ён нават не варушыцца.

І толькі вечарамі, калі ад белага месяца, ад густа-зорнага неба спускаўся на вёску зябкі восеньскі холад, выпадала раса, якая нібы ўбірала, уцягвала ў сябе дзённы пах гарэлага; вечарамі, начамі моцна, шчымліва-радасна пахла грыбамі і астылай, роснай, восеньскай зямлёю.

Такімі вечарамі ў Антона, які выходзіў на шпацыр з канца ў канец пустой цёмнай вёскі, пачыналі мёрзнуць плечы нават пад цёплай курткай. Яму тады здавалася, што ён пастарэў. Ён успамінаў, як яшчэ школьнікамі гулялі такімі ж вось вечарамі, ціскалі дзяўчат на лаўцы, пакурвалі, кралі сланечнікі — і ўспамінаў абыякава, бы штосьці чужое, без зайздрасці, без жадання вярнуць тыя часы, неяк зноў у іх апынуцца. І толькі дзівіўся, як ім тады не было холадна?

У Пульсавай хаце яшчэ гарэла святло. Васкевіч падышоў да плоціка, угледзеўся. Фіранкі былі адкрытыя. Пульс сядзеў на ўслончыку каля грубкі, паклаўшы рукі на калені, і глядзеў перад сабою. Успомнілася, як нядаўна, п’янаваты, Пульс хваліўся яму, як сустракаў Новы год:

«Купіў бутылачку, сеў, ёпа-маць, сеў сам сабе, целявізар уключыў. Дачнікі далі каўбасы, вінегрэту далі ў баначцы... Хлеба ўкупіў... Целявізар пагляджу — раз, вып’ю румачку!»

1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)