Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вёска. Нічые. Рэвізія - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вёска. Нічые. Рэвізія

Электронная книга - «Вёска. Нічые. Рэвізія». Краткое содержание книги:

Аповесці Нічые, Вёска і раман Рэвізія, што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.
1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 198
Перейти на страницу:

— Ладна, пакутнік! — засмяяўся Алесь.

Калі ўваходзілі ў вёску, насустрач трапіўся дзядзька, ехаў веласіпедам, у сетцы на рулі вёз хлеб і пляшку гарэлкі. «Ага, падвезлі... Зараз папрашу напавер», — Васкевічу стала радасна і захацелася яшчэ шчырасці, захацелася гаварыць і гаварыць... Толькі не тут, а калі прыйдуць у бібліятэку, і ён вып’е.

Сапраўды, у магазіне таўкліся ў чарзе людзі. Рамановіч з парога бачыў, як сябар пашыўся ў чаргу, папытаў нешта ў прадаўшчыцы, тая буркнула ў адказ, тады Антон пачаў прасіць аб нечым, азіраючыся і паказваючы пальцам на яго, Рамановіча. Азірнулася і прадаўшчыца. Рамановіч выйшаў на двор. Хутка следам выскачыў шчаслівы Васкевіч, з пляшкай у папяровым мяшэчку з-пад цукару:

— Усё, жывём!

ХХІ

— Цябе праўда так цягне выпіць? — сказаў Рамановіч, заходзячы за сябрам у бібліятэку. — Ніколі не верыў, што разумны чалавек можа спіцца... Слухай, а здорава тут! Чыста, холадна...

Васкевіч парассоўваў шторы на вокнах.

— А кніг сколькі! Слухай, ты з жыру бесішся. Гэта ж толькі пазайздросціць можна — мець такое багацце! — Ён кінуўся да паліц, пачаў браць кнігі, гартаць.

— Ты вып’еш? — спытаў Васкевіч.

— Не, што ты. І табе не раю.

Антон дастаў з-пад «кафедры» паўбуханкі сухога хлеба, кавалачак кусанага сала, адчыніў пляшку. Выпіў трошкі. Не радасна, а сумна раптам стала. Лена ўжо не яго, Наташа з’ехала, а мо ўжо прыехала і больш не заяўляецца, бо пакрыўдзілася, ці даведалася пра Ірэн... Ірэн — вось каго б сюды зараз!..

— «Жыве Беларусь»! — прачытаў Рамановіч назву выстаўкі, потым прысеў за сталы, дзе Наташа звычайна сядзела. — Слухай, Васкевіч, ты, як заўсёды, прыбядняешся. Я ж ведаю, што ты быў і будзеш «нацюга»[7] пабольш за нас усіх... І не думай, што цябе не ўспаміналі. Часцей, чым табе здаецца. «Да, і не пісалі нічога!»

— Выпі, — папрасіў Антон. — І мне весялей будзе. А то мы ў розных вагавых катэгорыях, — пажартаваў ён. — П’яны з цвярозым — што сыты з галодным.

— Не, сказаў жа! — і Рамановіч, незадаволены нечым, падняўся і зноў пайшоў шнырыць рукамі і вачыма па паліцах.

Васкевіч з гонарам за сваё багацце і з некаторай рэўнасцю назіраў за ім. Той дайшоў да канца стэлажоў, выцягнуў нейкую сінюю кніжку, здзівіўся:

— Ого, Борхес! Чытаў?

— Не.

— Дарма... Кожны сказ — як раман. Можа, у гэтай вось кніжачцы зашыфравана ўся твая бібліятэка... Дарэчы, інтэлектуальнае чытанне супакойвае.

— З чаго ты ўзяў, што я неспакойны? — Васкевічу ізноў не спадабаўся гэты павучальны тон.

Рамановіч змоўчаў, знайшоў у кнізе нейкае месца, заклаў пальцам, стаў чакаць, пакуль Васкевіч наліваў і выпіваў.

— Вось, паслухай — «Историй всего четыре»...

— Ды кінь ты! — закурваючы, бесцырымонна перабіў Васкевіч. — «Всего четыре»! Ды гісторый усяго — трыльёны, мірыяды, колькі людзей, столькі гісторый! У кожнага свая, і ўсе непаўторныя! — Ён устаў, падышоў, узяў з рук у сябра кніжку, зачытаў: — «Много лет я не уставал повторять, что вырос в районе Буэнос-Айреса под названием Талермо»... Ну, скажы ты мне дзеля Госпада Бога — што мне да гэтага Талерма?! Як гэта можа мяне супакоіць?! Хочаш, я адкрыю табе карты, што я шукаю ў кожнай кнізе? Сябе я шукаю! І таго, што навокал мяне. У Чэхава чытаю «сонца ўстала» — вунь, глянь за акно — і там сонца! А Талерма ніякага я не бачыў, не бачу і думаю, што і не ўбачу ніколі!

Алесь памаўчаў, і Васкевічу падалося, што ён пераконвае яго.

— Дык вось, я бяру ў рукі кожную кнігу, з надзеяй знайсці ў ёй тое, што мяне цяпер хвалюе. А хвалюе мяне цяпер тое, што вунь за акном сонца, толькі дзень пачаўся — а я п”яны… Хвалюе, што я зайздрошчу табе, вось гэтым тваім штанам, кашулі, прычосцы… А я такі ж, як і год назад! Што ты паедзеш і будзеш катацца ў метро, увечары зойдзеш з дзеўкай у кавярню, і будзеце, папіваючы каву, адставіўшы пальчыкі, базарыць пра “нацыянальныя ідэі”… А я тут застануся. Вось гэта я хачу знайсці ў кнізе, адгортваю…

— … адгортваю і чытаю пра нейкае чортавае Талерма, праваліцца б яму разам з гэтай бібліятэкай! Ды няма ніякага Талерма! І Борхеса няма ніякага. Усё прасцей. Вунь карова прайшла, наляпала каля веснічак — гэта ёсць; хлеб вунь той чарствы на стале, гарэлка… А ад Борхеса — вось гэты пачак сшытай паперы — і больш нічога! Ні-чо-га!

— Я думаў, а адзін такі максімаліст, а ты, аказваецца, яшчэ горшы. Паслухай…

— Ты кажаш, не знайду ні ў воднай кнізе? — аніяк не хацеў слухаць п”яны Васкевіч. — А гэта як? — Ён кінуўся да другой паліцы, выкалупнуў тоўсты том. — Глядзі — адгортваю наўзгад, не спецыяльна… “Вчера, слышу, идет по деревне и поет блядским голоском: “Как андел небеснай прикрасна, как деман каварна и зла”… Вось што ёсць, вось сапраўднае, ад якога скуру дзярэ!

вернуться

7

Нацыяналіст (жарганізм).

1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)