Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Пастка для рэха - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пастка для рэха

Электронная книга - «Пастка для рэха». Краткое содержание книги:

«Пастка для рэха» - зборнік прозы Алеся Паплаўскага, пісьменніка родам з Берасцейшчыны, у 2009 годзе атрымала літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка ў галіне прозы. Што чакае нас: Вялікае Вар’яцтва ці Вялікае Дыханне? Алесь Паплаўскі пытаецца ў нас пра гэтае, не даючы якіх-небудзь трэціх, неакрэсленых мажлівасцей. Вядома: пісьменніцкае запытанне - ад сумлення. Ад су – млення з Богам. Мы ўсе – рэха Бога. Калі пастка для рэха – гэта час, дык гэтым часам з’яўляемся мы ўсе, кожны з нас. Алесь Паплаўскі цудоўнаю беларускаю мовай запісаў тое, што падказаў яго сэрцу Усявышні. А Усявышні праз аповесць “Пастка для рэха” прамовіў адно: шлях да Вялікага Дыхання вельмі цяжкі. Як толькі людзі пачынаюць шукаць нечыстых лёгкіх шляхоў, пастка для рэха зачыняецца, час для людзей спыняецца і невядомасць разраджаецца здрадай. Так у гісторыі было не аднойчы. Таму перад чалавецтвам ёсць толькі адзін шлях: шчаслівы боль суперажывання з Богам. І Паплаўскі сваёю аповесцю выказаў гэтую непахісную праўду.
1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 102
Перейти на страницу:

— Віцёк, град, град! — лямантуе за плячыма Фёца. — Ух ты! Сіла!

— Не валяй дурня, вымакнем! — крычу яму ў дождж, але Фёца не звяртае ўвагі. Вяртаюся, хапаю яго за рукаў і цягну да аўтобуснага прыпынку.

— Невук! — вырываецца ён. — Ці ведаеш ты, што вада — гэта жыццё, што, каб зрабіцца клеткаю, яна сама сабе выбірае патрэбныя кампаненты? Разумееш, не кампаненты выбіраюць яе, а яна іх, — выдурняецца ён. — Толькі не пытайся, чаму так адбываецца. Скуль мне, цёмнаму, ведаць, чаму?

Гляджу, як ён на хаду разуваецца, як хапае ў рукі пантофлі, як пускаецца рассякаць па лужынах басанож, і кручу пальцам ля скроні.

— Здурнеў! — крычу я яму ўслед, стрымліваючыся, каб і самому не пусціцца за ім. — Вар’ят! Што пра нас людзі скажуць?

— Віцёк, якая табе розніца, што скажуць пра нас людзі?! Зірні, ім не да нас! І нам не да іх! — імкнецца дакрычацца праз дождж Фёца. — Я вольны чалавек. Ха-ха-ха!.. Мне хочацца басанож. Разумееш? Пакажы мне таго, хто мне забароніць гэта? Яны? — ківае ён галавой на натоўп, што бавіць час у чаканні.

Гляджу на сябра і пачынаю злавацца. Ён вяртаецца і па-сяброўску сціскае за локаць:

— Віцёк, ты што, пакрыўдзіўся?

Ён нешта тлумачыць, а я маўчу. Мне хочацца есці, і мне не да весялосці. Мы крочым павольна ўздоўж аўтобуснага прыпынку. Куды нам спяшацца, прамоклым да ніткі?

— У гэтым доме некалі жыў мой вораг, — паказвае Фёца вачыма на пяціпавярховы будынак. Такое ўражанне, што ён выхваляецца гэтым. Недаверліва зіркаю туды, куды ён паказвае.

— Чаму — жыў? Ён што, некуды з’ехаў?

— Не, — матляе галавой Фёца.

— А-а-а! Ты забіў яго! — жартую я.

Ён не разумее жарту і незадаволена моршчыцца:

— Яшчэ чаго! Стаў бы я грэх на душу браць. Усё, Віцёк, значна прасцей. Я расквітаўся з ім, як павук з мухаю.

— Давай, давай, падманвай! — цынічна ўсміхаюся я.

— Я забраўся па пажарнай лесвіцы на дах яго дома, пералез па карнізу на балкон і пад яго вокнамі чырвонай фарбай на ўсю сцяну напісаў: «С...!»

— І ўсё? — расчаравана моршчуся я. — Неарыгінальна.

— Памыляешся! Надпіс чытала паўгорада. А каму ахвота быць абражаным? Мы з ім цяпер квіты. Ён абразіў мяне, я яго. Мы, так бы мовіць, абмяняліся крыўдамі.

— Лічыш, што ён на цябе пакрыўдзіўся?

— А то не... Давялося фарбаваць амаль усю сцяну.

— А цябе-то ён чым пакрыўдзіў? — спрабую зразумець, дзе Фёца фантазіруе, а дзе гаворыць шчыра.

— Гэты хмыр забіў ува мне пачуццё дабрыні. З-за яго я цяпер стаў губкаю, якая ўбірае ў сябе любы негатыў.

— Выходзіць, што ты, Фёца, нягоднік? А я паверыў табе.

— Ува што ты паверыў?

— У тое, што ты змагар за праўду.

— А ты не свалата? Хто мне нядаўна пра рэвалюцыю распавядаў? Што пацягнула цябе ў палітыку?

— Фіг яго ведае, — здзіўлена паціскаю плячыма. — Спачатку перамен захацелася. А потым... Потым цікавасць ува мне нейкая прачнулася. А людзей, Фёца, цікавасць губіць.

Фёца маўчыць. Я таксама.

— Будзеш курыць? — прапаноўвае ён мне цыгарэту, дабытую з кішэні джынсаў.

Я ківаю галавой і чакаю, калі ён паднясе агонь. Моўчкі прыкурваем.

— Віцёк, ёсць дзве катэгорыі дурняў, — парушае маўчанне Фёца. — Адны, не даводзяць пачатае да канца. А другія лічаць, што пагрозамі можна спыніць першых.

— Разумею, за што цябе з працы турнулі. Язык у цябе што памяло. Ты дзе працаваў? — цікаўлюся я.

— У банку, — пазірае на мяне скоса Фёца.

— Зразумела, — сумна ўздыхаю я. — Я таксама вярнуўся з Акрэсціна і… до відзэння, панове! Звольнілі за профнепрыгоднасць. Я ў рэстаране лабухам быў.

— На чым лабаў?

— На саксафоне. Магу на флейце яшчэ. Ладна. Што яны ведаюць пра профнепрыгоднасць?

— Што значыць — ладна?

— У мяне, Фёца, і без таго праблем па горла, — ухіляюся я ад адказу. — Куды далей пойдзем?

— Радыё слухаць! — нахабна скаліцца Фёца.

— Сушыцца дзе будзем? — крыўджуся я.

— Дзе-дзе... На пляжы.

Успрымаю пачутае за здзек.

— Прапануй нешта лепшае! — перахоплівае сябар мой недаверлівы позірк.

«І сапраўды, якое яшчэ месца, акрамя пляжа, можа быць для нас лепшым? Дзе яшчэ можна распрануцца двум бяздомнікам, у якіх ні кала ні двара?» — думаю я і пачынаю разумець, што ў гэтым горадзе я нікому не патрэбен.

— Пляж — гэта сіла! — тлумачыць мне Фёца і накіроўваецца да скрыжавання дзвюх вуліц, адна з якіх і вядзе да рэчкі.

— Лагічна, — нехаця згаджаюся з ім і адчуваю горыч і шкадаванне.

1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 102
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)